Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

4 марта

Кірмаш бяспекі

­У рамках рэспубліканскай акцыі «Адзіны дзень бяспекі» на рынку райспажыўтаварыства прайшоў «Кірмаш бяспекі».

Падчас яго ўсе жадаючыя змаглі атрымаць неабходныя веды ад арганізатараў мерапрыемства – прадстаўнікоў органаў і служб, якія штодзённа забяспечваюць нашу бяспеку, – райаддзела па надзвычайных сітуацыях, раёна газазабеспячэння, энергагазінспекцыі, райаддзела міліцыі і аддзялення Дэпартамента аховы. Іх су­працоўнікі ўручалі жыхарам і гасцям райцэнтра тэматычную прадукцыю, лістоўкі і буклеты. Юныя ўдзельнікі свята змаглі адчуць сябе сапраўднымі пажарнымі, апрануўшыся ў форму ратавальніка, а таксама знаёміліся з устройствам аварыйнага аўтамабіля газавай службы. Цікавыя конкурсы і тэматычныя віктарыны для гасцей «Кірмашу бяспекі» пад рыхтавалі
актывісты БРСМ і супрацоўнікі райЦГЭ, а добры настрой ім стварылі салісты і вакальныя калектывы раённага Цэнтра культуры.

­

­Таццяна БАРЫСАВА.
Фота Вольгі НАБОКАВАЙ.

zara.by

Поделиться: