Кірмаш бяспекі

У рамках рэспубліканскай акцыі «Адзіны дзень бяспекі» на рынку райспажыўтаварыства прайшоў «Кірмаш бяспекі».
Падчас яго ўсе жадаючыя змаглі атрымаць
неабходныя веды ад арганізатараў мерапрыемства – прадстаўнікоў органаў і
служб, якія штодзённа забяспечваюць нашу бяспеку, – райаддзела па
надзвычайных сітуацыях, раёна
газазабеспячэння, энергагазінспекцыі, райаддзела міліцыі і аддзялення
Дэпартамента аховы. Іх супрацоўнікі ўручалі жыхарам і гасцям райцэнтра
тэматычную прадукцыю, лістоўкі і буклеты. Юныя ўдзельнікі
свята змаглі адчуць сябе сапраўднымі пажарнымі, апрануўшыся ў форму
ратавальніка, а таксама знаёміліся з устройствам аварыйнага аўтамабіля
газавай службы. Цікавыя конкурсы і тэматычныя віктарыны для гасцей
«Кірмашу бяспекі» пад рыхтавалі
актывісты БРСМ і супрацоўнікі райЦГЭ, а добры настрой ім стварылі салісты і вакальныя калектывы раённага Цэнтра культуры.

Таццяна БАРЫСАВА.
Фота Вольгі НАБОКАВАЙ.