Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

19 мая

Падмурак паспяховай працы – дысцыпліна і гаспадарлівасць

Выязны семінар-нарада аблвыканкама, на якім прааналізавана работа аграпрамысловага комплексу Магілёўшчыны, прайшоў на мінулым тыдні на тэрыторыі Бабруйскага і Бялыніцкага раёнаў.­

У рабоце семінара прынялі ўдзел старшыня аблвыканкама Леанід ЗАЯЦ, першы яго намеснік Анатоль УЛАСЕВІЧ, старшыні і першыя намеснікі райвыканкамаў, іншыя службовыя асобы, адказныя за работу галіны аграпрамысловага комплексу.

Пытанні, вынесеныя на парадак дня, тычыліся вынікаў работы жывёлаводчай галіны за студзень-красавік бягучага года, а таксама гатоўнасці сельгасарганізацый да нарыхтоўкі травяных кармоў на будучы зімова-стойлавы перыяд.

Было адзначана, што за справаздачны перыяд у дзейнасці галіны жывёлаводства рэгіёна маюцца пэўныя станоўчыя вынікі: рост вытворчасці малака да адпаведнага перыяду мінулага года склаў 9%, а сярэднясутачныя прыбаўкі на адкорме БРЖ павялічыліся на 3%. Аднак сёння патрабуецца значна больш істотны рост, якому перашкаджае незахаванне як тэхналагічнай, так і працоўнай дысцыпліны. Гэтыя прабелы вядуць да таго, што гаспадаркі зніжаюць узровень надояў малака і прыбаўкі ў вазе жывёлы. А ў шэрагу сельгасарганізацый вобласці зніжаецца пагалоўе малочнага статку і БРЖ у цэлым, у тым ліку па прычыне яго падзяжу. Усе гэтыя фактары ў комплексе вядуць да грунтоўных фінансавых страт.

Напружаныя і адказныя задачы, накіраваныя ў першую чаргу на павышэнне прадукцыйнасці жывёлаводчай галіны, стаяць перад Магілёўшчынай у час цяперашняй кампаніі па нарыхтоўцы травяністых кармоў.

Як нагадаў Анатоль Уласевіч, у арганізацыях сельскай гаспадаркі іх плануецца нарыхтаваць 1 млн 423 тыс. тон кармавых адзінак. А ў разліку на адну ўмоўную галаву жывёлы – 36,9 цэнтнера кармавых адзінак. Тэма непахіснаснага выканання тэхналагічных патрабаванняў вытворчасці і працоўнай дысцыпліны стала лейтматывам падчас наведвання ўдзельнікамі семінара і нашага раёна. Своечасовае скошванне траў як важнейшая ўмова для нарыхтоўкі сена і іншых відаў травяністых кармоў высокай якасці і ўвогуле строгае захаванне тэхналагічных аперацый пры нарыхтоўцы кожнага віда кармоў – менавіта аб гэтым вялася гутарка на полі шматгадовых траў паблізу МТК «Ключыкі» ААТ «Новая Друць», якое стала наступнай пляцоўкай у рабоце ўдзельнікаў нарады.

Леанід Заяц адзначыў высокую якасць пасеяных на полі плошчай 53 гектары сумесі люцэрны, клеверу і фестулоліўму.

– Зараз мы бачым поле шматгадовых траў, якія пасеяны па ўсіх тэхналогіях, што дазваляе, зразумела, пры своечасовай уборцы першага ўкосу, разлічваць не толькі на другі, але і трэці ўкос, і дасягнуць атрымання з аднаго гектара 50-60 тон цудоўнай зялёнай масы. Трэба памятаць: менавіта якасцю правядзення корманарыхтоўчай кампаніі і вызначаецца ўзровень эканомікі кожнай гаспадаркі. Не будзем мець добрых кармоў – не будзем мець добрых надояў, – падкрэсліў Леанід Канстанцінавіч.

Наступным аб’ектам для наведвання стаў малочнатаварны ко­мплекс «Іскра» ААТ «Аграсэрвіс». Тут удзельнікі семінара азнаёміліся з жывёлаводчымі памяшканнямі, асаблівую ўвагу надалі ўтрыманню цялят у індывідуальных доміках-прафілакторыях. Трэба адзначыць, што жывёлагадоўчаму кірунку ў гэтай гаспадарцы надаецца асаблівая ўвага, бо кіраўніцтва яе добра разумее: малако – асноўны складнік даходаў таварыства і базіс яе далейшага эканамічнага жыцця. 

– Выкарыстанне індывідуальных домікаў для маладняка ўжо даказала эфектыўнасць, а перавагі, сярод якіх ізаляцыя, свежае паветра, добрая гігіена і назіранне, відавочныя, – сказаў губернатар. – 29 красавіка прайшла нарада ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, на якой пастаўлена задача ў найкарацейшыя тэрміны стварыць умовы для вырошчвання маладняка буйной рагатай жывёлы і забяспечыць захаванне пагалоўя. Мэта сённяшняй нашай сустрэчы ў гэтай гаспадарцы – паказаць простыя спосабы, якія сёння можа стварыць любы гаспадар. Тут няма звышнатуральных пабудоў, узводзяцца яны літаральна за лічаныя дні. Аднак станоўчы вынік іх выкарыстання відавочны.

­

Ніхто не дасць нам нічога звонку, не існуе такіх шчадрацоў, трэба працаваць самім.­ Тым больш што магчымасці і рэзервы для гэтага існуюць, – заключыў кіраўнік Прыдняпроўскага краю.

Вікторыя САВІНА.
Фота аўтара.

zara.by

­
Поделиться: