Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

4 октября

Жыві бяспечна

З 1 па 31 кастрычніка на тэрыторыі нашага раёна праходзіць абласная акцыя “Жыві бяспечна”. У яе рамках будуць абследаваны ўмовы пражывання дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным стане, выхоўваюцца ў шматдзетных сем’ях. Супрацоўнікі РАУС правядуць прафілактычныя гутаркі з бацькамі аб недапушчэнні пакідання дзяцей без нагляду. Пры адсутнасці ў месцах пражывання дзяцей аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў альбо іх няспраўнасці парушальнікі будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
Апроч таго, ва ўстановах адукацыі Бялыніччыны пройдуць кіналекторыі, “круглыя” сталы, выступленні спецыялістаў па дадзенай тэме.

Поделиться: