Предупреждение лесных пожаров
..Не паліце ў лесе вогнішчы!
З наступленнем цёплага надвор’я значна павялічваецца колькасць лясных пажараў.
Як
сведчыць практыка, часцей за ўсё іх прычынай з’яўляюцца непатушаныя
вогнішчы ці недакуркі на месцах несанкцыянаванага адпачынку грамадзян,
дзіцячыя гульні з агнём, сельскагаспадарчыя палы.
Справакаваць пажар можа таксама ўдар маланкі і самазагаранне тарфяніка.
Як павінны паводзіць сябе людзі для таго, каб не стаць віноўнікам узгарання ў лесе? Неабходна захоўваць наступныя правілы:
-
ніколі не падпальваць сухую траву на палях або ў лесе. Калі станеце
сведкай таго, як гэта робіць нехта другі, абавязкова спыніце
парушальніка, патлумачце, да чаго могуць прывесці яго дзеянні;
-
ніколі не паліце агонь ў сухім лесе альбо на тарфяніку. Перш за ўсё
трэба ўпэўніцца, што вогнішча размяшчаецца на мініральнай глебе (пяску
ці гліне);
- заўсёды добра залівайце вогнішча вадоў перад адыходам;
- ніколі не пакідайце затушаныя запалкі і цыгарэты, не карыстайцеся ў лесе піратэхнічнымі вырабамі;
- не заязджайце у лес на аўтамабілях і матацыклах (пажар могуць выклікаць іскры з глушыцеля);
- патлумачце знаёмым, што іх неасцярожнасць можа прывесці да пажару.
Што рабіць, калі сталі сведкай пажару ў лесе ці на лузе?
-
у першую чаргу трэба ацаніць сітацыю: у залежнасці ад яе складанасці,
пачаць тушыць полымя самастойна альбо адразу выклікаць выратавальнікаў;
- заліваць агонь вадой з бліжэйшага вадаёму, засыпаць зямлёй,
выкарыстоўваць для тушэння галінкі ад дрэў, мокрае адзенне;
- патушыўшы пажар, не адыходзіць пакуль не ўпэўніцеся, што ён не разгарыцца зноў. Паведаміць аб здарэнні ў бліжэйшае лясніцтва;
-
калі гарыць тарфянае балота, не трэба спрабаваць тушыць яго самастойна.
Памятайце, што торф выгарае знутры, пры гэтым з’яўляюцца пустоты, у
якія можна праваліцца.
- калі пажар вялікі, трэба пакінуць месца ўзгарання і неадкладна паведаміць у лясніцтва ці лясгас.
ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас”
Дырэктар Кузняцоў Сяргей Рыгоравіч
Адрас: 213051, г.п. Бялынічы, вул. Савецкая,48
Тэлефон/факс: +375 (2232)51394
Бялыніцкае лясніцтва
Ляснічы Бяляўскі Аляксандр
Адрас: 213051, г.п. Бялынічы, вул Заводская,16
Тэлефон:+375 (2232) 52644
Дручанскае лясніцтва
В.а. ляснічага Рамановіч Дзмітрый Мікалаевіч
Адрас: 212782, Магілёўскі р-н, в. Гарадзішча
Тэлефон: +375 (2222)14205
Кіраўскае лясніцтва
Ляснічы Бедны Аляксандр Андрэевіч
Адрас: 213175, в. Заполле
Тэлефон: +375 (2232) 36732
Круглянскае лясніцтва
Ляснічы Мельнікаў Алег Сямёнавіч
Адрас: 213180, г.п. Круглае, вул.Магілёўская,20
Тэлефон: +375 (2234) 51-631
Асавецкае лясніцтва
Ляснічы Ходас Віталь Мікалаевіч
Адрас: 213179, агр. Вялікая Машчаніца
Тэлефон: +375 (2232) 37-171
Кастрычніцкае лясніцтва
Ляснічы Каўтуноў Аркадзь Мікалаевіч
Адрас: 213051, в. Забалоцце
Тэлефон: +375 (2232) 50237
Свяцілавіцкае лясніцтва
Ляснічы Кузняцоў Уладзімір Іванавіч
Адрас: 213169, агр. Свяцілавічы
Тэлефон: +375 (2232)34617
Цяхцінскае лясніцтва
Ляснічы Нікановіч Леанід Уладзіміравіч
Адрас: 213177, арг. Цяхцін
Тэлефон: +375 (2232) 36474
Эсьмонскае лясніцтва
Ляснічы Пяцігорык Мікалай Раманавіч
Адрас: 213177, в. Эсьмоны
Тэлефон: +375 (2232) 37481
(Яўген ВАЛЕВІЧ,
намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас”)













Версия для печати


