Последствия выжигания сухой травы
..При поджоге травы:
погибает вся полезная микрофлора почвы, многие насекомые и мелкие животные, истребляющие различных вредителей и участвующие в процессе образования почвы;
уничтожаются кладки и места гнездовий многих видов птиц;
происходит значительный выброс в атмосферу углекислого газа.
После палов:
почва закисливается, снижается ее плодородие,
выживают и первыми отрастают неприхотливые сорняки.
За выжигание сухой растительности, трав на корню, стерни либо за непринятие мер по ликвидации палов предусмотрено наложение штрафа от 10 до 40 базовых величин.
За разжигание костров в запрещенных местах предусмотрено предупреждение или наложение штрафа до 12 базовых величин.
Источник: МЧС Беларуси.
Траву паліць – сабе шкодзіць
З другой паловы
гэтага тыдня сіноптыкі абяцаюць наступленне па-сапраўднаму вясенняга
надвор’я, а таму жыхары прыватнага сектару адразу ж пачнуць уборку
прысядзібных тэрыторый. Як паказвае практыка, многія грамадзяне
спальваюць гаспадарчае смецце ў лесе альбо на лузе. А некаторыя
падпальваюць мінулагоднюю траву, чым не толькі наносяць шкоду расліннаму
свету, але і ствараюць пажаранебяспечную абстаноўку.
Як жыхары Бялыніччыны адносяцца да “вясенніх палаў”? З такім пытаннем да некаторых з іх звярнулася журналіст “Зары над Друццю”.
Аляксандр ЛАЗОЎСКІ, будаўнік:
-- Жыву ва ўласным
доме, які знаходзіцца непадалёку ад лесу. Зразумела, што пасля
раставання снегу на прысядзібнай тэрыторыі ўзнікае шмат смецця. Убіраем
усёй сям’ёй. Раней даводзілася і вогнішчы паліць. Зараз жа, імкнёмся
адвозіць адыходы на міні-палігон. Ігнараваць правілы супрацьпажарнай
бяспекі ні ў якім разе нельга. Да таго ж, і пажарныя за такія справы на
галоўцы не пагладзяць.
Вольга ЮШКЕВІЧ, маладая маці:
-- Маё дзяцінства
прайшло ў Мсціслаўскім раёне. Падлеткам разам з сябрамі неаднаразова
паліла старую траву каля рэчкі. Думалі, робім добрую справу, але, як
цяпер разумею, наносілі шкоду прыродзе. Доўжылася гэта да той пары,
пакуль ад палу не загарэўся хлеў аднавяскоўцы. На шчасце, будынак
удалося выратаваць. А нашым бацькам прыйшлося выплаціць штраф.
Фядора РЫБАКОВА, пенсіянерка:
-- Шчыра прызнаюся:
летась была пакарана супрацоўнікамі РАНС на 175 тысяч рублёў за
спальванне смецця на прысядзібнай тэрыторыі.
Сёлета нават думак
такіх не ўзнікае. Па-першае, не хачу больш наносіць шкоду ўласнаму
бюджэту, а па-другое, зразумела, што такія вось палы нярэдка прыводзяць
да трагічных здарэнняў.
(Запісала Іна КАРАЛЁНАК, “Зара над Друццю”)













Версия для печати


