13 марта
Маладыя, прыгожыя выратавальніцы

Выратавальнік – прафесія, якую здольны асвоіць нават не кожны мужчына. Але ў РАНС працуюць не толькі прадстаўнікі моцнага полу.
Інспектар ГПіУГ Кацярына ЛЮБІВАЯ і курсант 4 курса Універсітэта грамадзянскай абароны МНС РБ Марыя БЕГЛЯКОВА свядома выбралі такую нежаночую прафесію:
– З дзяцінства марыла быць вайскоўцам. Але набор на ваенныя спецыяльнасці ў год, калі паступала, не ажыццяўляўся. Вырашыла пайсці ў МНС, бо гэта прафесія таксама патрабуе мужнасці. І, наогул, яна мне здаецца вельмі прэстыжнай, – распавядае Марыя Беглякова.
З будучай калегай згодна і Кацярына Любівая.
– Спецыяльнасць падказала мне маці, – усміхаецца дзяўчына-выратавальнік. – Больш за год я працую ў РАНС. Тут вельмі прыязны і зладжаны калектыў, прынялі мяне вельмі добра, і праца мая, лічу, адказная і патрэбная.
Поделиться: