Четверг, 28 марта 2024 года
Russian Belarusian English
14 мая

Сігнал “Увага ўсім!”

    Адсутнасць апавяшчэння ў выпадку надзвычайнай сітуацыі становіцца прычынай не толькі панікі, матэрыяльнага ўрону, але і, як вядома, чалавечых ахвяр.
    Сёння ў краіне створана і ўдасканальваецца сістэма апавяшчэння на рэспубліканскім, тэрытарыяльным, мясцовым і аб’ектавым узроўнях, каб своечасова данесці інфармацыю аб усіх відах небяспекі і распараджэнні па правядзенні ахоўных мерапрыемстваў не толькі да насельніцтва, але і органаў кіравання і сіл ДСНС (дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый). Звесткі перадаюцца з дапамогай паведамленняў па радыё і тэлебачанні, правадной сувязі. Уключаюцца таксама сірэны, выкарыстоўваюцца сігналы транспартных сродкаў і вулічныя гучнагаварыцелі.
    У першую чаргу, для прыцягнення ўвагі людзей падаецца папярэджваючы сігнал “Увага ўсім!” працягласцю 3 хвіліны. Пазнаць яго можна па гуку электрасірэн і іншых сігнальных сродкаў. Калі вы пачулі падобнае, знаходзячыся дома, трэба адразу ж уключыць радыёпрыёмнік або тэлевізар, праслухаць экстранае паведамленне аб надзвычайнай сітуацыі і прыступіць да выканання рэкамендацый.
    Калі вы знаходзіцеся на працы, адключыце абсталяванне, прывядзіце ў гатоўнасць вузлы праваднога вяшчання, уключыце радыё ці тэлевізар. Раскажыце аб сігнале астатнім, выслухайце інфармацыю і падрыхтуйцеся да ўказаных дзеянняў.
    Пры сігнале “Увага ўсім!” на момант узнікнення аварыі, звязанай з выкідам небяспечных хімічных рэчываў, неабходна ўключыць радыё і тэлевізар для атрымання дакладнай інфармацыі. Зачыніце вокны, адключыце электрапрыборы, газ. Часовае адсяленне людзей з тых жылых дамоў і ўстаноў, якія знаходзяцца ў зоне магчымага заражэння, плануецца загадзя.
    У экстраных выпадках, калі магчымасць вываду з зоны НС адсутнічае, насельніцтва, як правіла, не выводзіцца з небяспечнай зоны, а хаваецца ў жылых (вытворчых і службовых) будынках. Праводзіцца герметызацыя памяшканняў: шчыльна зачыняюцца дзверы, вокны, вентыляцыйныя адтуліны і коміны, усе шчыліны заляпляюцца паперай або скотчам. Выкарыстоўваюцца процівагазы. Пры іх адсутнасці – ватна-марлевыя павязкі або іншыя бытавыя рэчы, якімі можна прыкрыць рот і нос, увільготненыя 2,5 % водным растворам харчовай соды (для абароны ад хлору) або 2 % водным растворам лімоннай або воцатнай кіслаты (для абароны ад аміяку).
    Моўныя паведамленні – гэта асноўны спосаб абвесткі насельніцтва. Пры пагрозе паводкі вы пачуеце прыкладна наступнае: “Увага! У сувязі з ліўневымі дажджамі і рэзкім павышэннем узроўню вады ў рацэ … чакаецца затапленне дамоў па вуліцах … (пералічваюцца)”.
    Насельніцтву, якое пражывае ў зоне магчымага падтаплення, трэба перанесці неабходныя рэчы, вопратку, абутак, прадукты харчавання на гарышчы, верхнія паверхі. У выпадку магчымасці затаплення першых паверхаў будзе перададзена дадатковая інфармацыя. Будзьце гатовыя пакінуць дамы. Перад сыходам адключыце электрычнасць, газ, ваду, загасіце агонь у печах. Не забудзьцеся ўзяць з сабой дакументы і грошы. Паведаміце пра сітуацыю суседзям, акажыце дапамогу дзецям, састарэлым і хворым. Захоўвайце спакой і парадак. Калі вада застане вас у полі, лесе, выходзьце на ўзвышшы. Калі гэта немагчыма, можна залезці на дрэва. Выкарыстоўвайце ўсе прадметы, здольныя ўтрымаць цела на вадзе, – бярвенне, дошкі, абломкі платоў, драўляныя дзверы, бочкі, аўтамабільныя шыны.
    Памятайце, што ваш галоўны вораг – гэта паніка. Трымайце сябе ў руках, адэкватна ацэньвайце абстаноўку і строга выконвайце ўсе рэкамендацыі. Тады выхад з надзвычайнай сітуацыі знойдзецца значна хутчэй!
Поделиться:

Новости региона

28 марта
На ВДНХ откроют тематическую экспозицию «Могилевщина – Героическое прошлое и Славное будущее».
28 марта
Президент Беларуси Александр Лукашенко 27 марта подписал указ №112, которым скорректирован порядок предоставления и использования безвозмездной (спонсорской)...
28 марта
Соревнования по мини-футболу среди учащихся 1-4 классов СШ №2 г.Белыничи в рамках проекта «Мой школьный футбольный клуб» и акции «Вместе за здоровый...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00