15 января
Дыплом II ступені ў конкурсу «Праз творчасць у прафесію жыцця»
Падведзены вынікі заключнага этапу конкурсу творчых работ “Праз творчасць у прафесію жыцця”, які прайшоў ў рамках рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. Яго мэта – садзейнічанне прафесійнаму самавызначэнню моладзі, выхаванне ў школьнікаў станоўчых адносін да працы як сродку самасцвярджэння.
У фінале творчага спаборніцтва, які праходзіў на базе Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра “Зубраня”, удзел прыняла вучаніца Эсьмонскага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа Кацярына Целеш. Журы адзначыла арыгінальнаць творчай задумкі, цікавую і яркую абарону конкурснай работы нашай юнай зямлячкі і ўзнагародзіла яе дыпломам 2 ступені.
Поделиться: