22 января
Папярэджанне пажараў
Рэспубліканская акцыя, накіраваная на папярэджанне пажараў, распачалася на пачатку гэтага тыдня на Бялыніччыне. На працягу двух месяцаў супрацоўнікі РАНС будуць арганізоўваць на тэрыторыі раёна рэйдавыя праверкі домаўладанняў, у якіх пражываюць шматдзетныя сем’і, інваліды, беспрацоўныя і адзінокія грамадзяне. Апроч таго, у комплексных прафілактычных мерапрыемствах удзел прымуць прадстаўнікі мясцовай улады, праваахоўныя органы, работнікі сістэмы аховы здароўя і сферы сацыяльнай абароны.
Поделиться: