Суббота, 26 октября 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - На пасяджэнні райвыканкама
22 марта

На пасяджэнні райвыканкама

На чарговым пасяджэнні райвыканкама разгледжаны 26 пытанняў, унесеных у парадак дня яго правядзення. Сярод іх – ”Аб выніках работы ўстановы аховы здароўя “Бялыніцкая цэнтральная раённая бальніца” па развіцці аховы здароўя за 2012 год”; “Аб падрыхтаванасці матэрыяльна-тэхнічнай базы сельскагаспадарчых арганізацый да правядзення пасяўной кампаніі 2013 года”; “Аб арганізацыі падрыхтоўкі ў раёне да пажаранебяспечнага сезона” і іншыя.
Удзел у пасяджэнні райвыканкама прынялі міністр аховы здароўя Беларусі Васіль Жарко, начальнік упраўлення аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Шрубаў.
Прыемнай навіной стала інфармацыя аб тым, што будаўнікі ПМК № 241 акурат напярэдадні завяршылі капітальны рамонт радзільнага аддзялення ЦРБ, якое атрымлівае статус міжраённага, паколькі будзе прымаць парадзіх і з Кругляншчыны.
Старшыня райвыканкама Аляксандр Варонін ва ўступным слове да абмеркавання пытання аб выніках работы ЦРБ за мінулы год адзначыў, што стан аховы здароўя актыўна ўплывае на развіццё ўсіх іншых сацыяльна-эканамічных сфер і галінаў. Таму і надаецца вялікая ўвага забеспячэнню належнага функцыявання лячэбна-прафілактычных устаноў. На Бялыніччыне праводзіцца пэўная работа па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы іх, укамплектаванні кадрамі, абсталяванні сучасным медабсталяваннем, удасканаленні лячэбна-дыягнастычнага працэсу. Галоўны ўрач ЦРБ Віктар Пянькоўскі падмацаваў гэтыя словы шэрагам канкрэтных прыкладаў. Толькі за мінулы год па ЦРБ было выканана рамонтных работ на 2120,2 млн. рублёў: завершаны рамонт 2-га паверха тэрапеўтычнага корпуса, 2-га хірургічнага аддзялення, пачаты рамонт памяшканняў адміністрацыйнага корпуса, клінічнай лабараторыі, кабінетаў паліклінікі, радзільнага і 1-га хірургічных аддзяленняў. У адпаведнасці з праектам “Рэабілітацыя раёнаў, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС”, на 338,6 млн. рублёў заменены вокны і дзвярныя блокі Запольскай урачэбнай амбулаторыі.
На пасяджэнні райвыканкама была звернута ўвага на тое, што на Бялыніччыне актыўна прадаўжаецца планавае развіццё высокатэхналагічных відаў аказання медыцынскай дапамогі. Для гэтага было набыта на 1,95 млрд. рублёў сучаснага медыцынскага абсталявання, у тым ліку на 420,4 млн. рублёў за кошт раённага бюджэту і на 290,1 млн. спонсарскай дапамогі.
Спецыялісты раённай бальніцы ўкараняюць новыя метады абследавання і лячэння пацыентаў. Сярод іх такія, як лячэнне з выкарыстаннем эндаскапічнага комплексу “Лапараскапія”, у тым ліку і па гінекалагічным профілі, а неўзабаве і грыжах, аднаполюснае пратэзаванне тазабедранага сустава, асвоена методыка эндаскапічнага гемастаза, паспяхова выкарыстоўваецца сістэма для часовай эндакардыяльнай кардыястымуляцыі, укараняюцца сучасныя метады лабараторнай дыягностыкі...
Была звернута ўвага і на нявырашаныя пакуль пытанні. Сярод іх – тэхнічны стан памяшканняў некаторых ФАПаў (патрабуюць рамонту Алешкавіцкі, Рафалаўскі, Іскраўскі, Кудзінскі, харчблок ЦРБ, перавод у іншае памяшканне Машчаніцкай амбулаторыі); эфектыўнае выкарыстанне плошчаў ЦРБ; набыццё сучаснага высокатэхналагічнага абсталявання для радзільнага і хірургічнага аддзяленняў, а таксама ў мэтах правядзення ранняй дыягностыкі захворванняў, у тым ліку анкалагічных; захаванне высокага ўзроўню агульнай смяротнасці і смяротнасці насельніцтва ў працаздольным узросце, ад знешніх прычын (самагубствы, атручванні алкаголем), анкалагічных захворванняў і сухотаў.
Міністр аховы здароўя Беларусі Васіль Жарко ў сваім выступленні ахарактарызаваў стан медыцыны ў цэлым па краіне, адзначыўшы, што адным з прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі быў і застаецца клопат пра здароўе насельніцтва, захаванне свабоднага доступу да атрымання бясплатнай медыцынскай дапамогі і павышэнне яе якасці. Васіль Іванавіч гаварыў аб далейшым функцыяванні і ўкамплектаванасці кадрамі і абсталяваннем ФАПаў, рабоце медыкаў па зніжэнні смяротнасці і прапагандзе здаровага ладу жыцця, выкараненні з практычнай дзейнасці медыцынскіх работнікаў фармальных падыходаў.  
(Міхась КАРПЕЧАНКА, “Зара над Друццю”)
Поделиться:

Афиша и объявления

22 октября
23 октября 2024 г. с 14.00 до 16.00 «прямую телефонную линию» проведет первый заместитель начальника Могилевской таможни ПОДЪЯЛОВСКИЙ Виктор Викторович.
4 октября
7 октября 2024 г. служба «одно окно» райисполкома работает с 11.00 до 20.00 перерыв на обед с 13.00 до 14.00
3 октября
Белыничское открытое акционерное общество «Агросервис» сообщает, что 08 октября 2024 года в 14:00 в актовом зале (Белыничский район аг.Искра ул.Центральная...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00