19 апреля
На пасяджэнні райвыканкама
Абмеркаванне асноўнага пытання парадку дня чарговага пасяджэння райвыканкама з удзелам намесніка Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі Віталя Дзераха, якое прысвячалася падвядзенню вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Бялыніччыны і выкананню бюджэту раёна за І квартал бягучага года, завяршылася прыцягненнем у вызначаным парадку дзесяці пасадавых асобаў райвыканкама і кіраўнікоў гаспадарак да дысцыплінарнай адказнасці. За невыкананне даведзеных паказчыкаў, заданняў і іншых даручэнняў.
Чакаецца: гэтыя пасадавыя асобы, у сваю чаргу, пакараюць і падначаленых ім кіраўнікоў і спецыялістаў, якія дапусцілі хібы ў рабоце, што адмоўна адбілася на выкананні заданняў стартавага квартала года. Такога рэгрэсіўнага патрабавання, прынамсі, вымагае салідарная адказнасць, якая ўяўляе сабой сумесную адказнасць асобаў, што прынялі на сябе пэўныя канкрэтныя абавязкі па арганізацыі эфектыўнай гаспадарча-вытворчай дзейнасці.
Як адзначыла намеснік старшыні райвыканкама Святлана Мікалуцкая, за справаздачны перыяд раён выканаў толькі адзін з чатырох даведзеных асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця – па ўводзе жылля ў эксплуатацыю. Забяспечана таксама выкананне заданняў па рэнтабельнасці продаж у сельгаспрадпрыемствах, па рознічным тавараабароце, энергазберажэнні, стварэнні камерцыйных арганізацый. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя пры заданні 1 працэнт склаў 0,8 %. Створана 51 новае рабочае месца пры заданні на год – 170.
Дакладчык адзначыла, што кіраўнікі асобных суб’ектаў гаспадарання выкарысталі далёка не ўсе рэальныя магчымасці павышэння эфектыўнасці работы. У выніку, аказаліся не выкананымі прагнозныя паказчыкі па экспарце тавараў, прыцягненні прамых замежных інвестыцый, росце заработнай платы на аднаго работніка; не выкананы і наступныя заданні: па вытворчасці сельгаспрадукцыі ва ўсіх катэгорыях гаспадарак, у тым ліку і ў сельгасарганізацыях; па здачы другасных рэсурсаў – металалому, шклабою, макулатуры, тэкстыльных і палімерных адходаў, зношаных шын.
-Сёння нам не да твару канстатаваць такія паказчыкі, - адзначыў старшыня райвыканкама Аляксандр Варонін. – Безумоўна, прырастаць да дасягутага за папярэднія гады, калі Бялыніччына з’яўлялася лідарам сацыяльна-эканамічнага развіцця ў вобласці, зараз цяжка, складана, але можна. Магчымасцяў і рэзерваў для такога росту ў нас яшчэ больш чым дастаткова. І самыя найважнейшыя з іх, яшчэ да канца не запатрабаваныя, – выканаўчая дысцыпліна, адчуванне персанальнай адказнасці за стан спраў.
Аляксандр Варонін заўважыў, што ён размяжоўвае такія падыходы некаторых кіраўнікоў, спецыялістаў, як “не магу” (аб’ектыўныя) і “не хачу” (суб’ектыўныя). І праілюстраваў гэты тэзіс арганізацыяй работы ў сельгаспрадпрыемствах па здачы металалому. Многім не хапіла на тое ажно 90 дзён, хоць у красавіку, а гэта ўжо другі квартал, здалі яго за адзін-два дні. А некаторыя гаспадаркі нават і ў большых за даведзеныя заданні аб’ёмах. Такія падыходы, да слова сказаць, назіраюцца, бадай, і па ўсіх накірунках гаспадарча-вытворчай дзейнасці.
Абмеркаваўшы вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця і выканання бюджэту раёна за І квартал 2013 года і заслухаўшы справаздачы дырэктараў райаграпрамтэхзабеспячэння Андрэя Вададохава, ААТ “Падзевічы” – Анатоля Драздова, намесніка дырэктара ААТ “Новая Друць” – Сяргея Жэнара, старшыняў СВК “Кудзін” – Адама Сачыловіча, “Ількавічы” – Віктара Крываноса, дырэктара БУКП “Жылкамгас” Віктара Івулёва і некаторых іншых, райвыканкам прызнаў нездавальняючай работу па забеспячэнні выканання шэрагу паказчыкаў і заданняў гаспадарча-вытворчай дзейнасці дырэкцыі ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне” і “Новая Друць”, старшыняў праўленняў СВК “Лебядзянка”, “Кудзін”, “Ількавічы”, “Калгас “Радзіма”, БУП “Жылкамгас”, кіраўніцтва філіяла КУП “Магілёўаблдарбуд” ДРБУ № 170, сельвыканкамаў; недастатковай – упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, дырэкцыі ААТ “Падзевічы”; указаў на непрыняцце неабходных мер райсельгасхарчу, аддзелам эканомікі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама, кіраўніцтву ААТ “Аграсервіс”, “ПМК № 82 Водбуд”, Аўтапарка № 7, аддзелу адукацыі райвыканкама, ДЮСШ, ЦРБ.
У сваім выступленні Віталь Дзерах звярнуў увагу кіраўнікоў гаспадарак, арганізацый, устаноў, пасадавых асобаў, у тым ліку і на няўхільнае выкананне даведзеных раёну прагнозных паказчыкаў і заданняў. І гэта, адзначыў Віталь Пятровіч, не толькі клопат выключна аднаго старшыні райвыканкама, але і ўсіх кіраўнікоў, спецыялістаў. Іншым словам, каманды. І каманда нясе салідарную адказнасць за невыкананне прагнозных паказчыкаў і заданняў.
(Міхась КАРПЕЧАНКА, “Зара над Друццю”)
Поделиться: