26 июня
Галоўчынскі храм у гонар Святой Троіцы: асвячэнне і літургія

Упершыню, як сведчаць мясцовыя краязнаўцы, узведзена Свята-Троіцкай царква была ў далёкім 1858 годзе – да 150-годдзя бітвы паміж рускім і шведскім войскамі.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкі лётчык скінуў на царкву бомбу, якая прабіла дах, столь і ўпала на амвон, але не разарвалася. Рамантаваць храм у пасляваенны час не было магчымасці, затое са згоды мясцовай улады атэісты разабралі драўляны будынак па бярвенцах і пасеклі на дровы. Крыжы, званы, іконы знайшлі сабе іншае прызначэнне: адзін са званоў, напрыклад, служыў для апавяшчэння галоўчынцаў аб пажарах.
Але настаў доўгачаканы час аднаўлення і развіцця рэлігіі. Намаганнямі вернікаў, мясцовай улады, праваслаўнага духавенства і спонсараў Свята-Троіцкі Галоўчынскі храм атрымаў новае жыццё. Сімвалічна, што яго асвячэнне адбылося ў Дзень Святога Духа. Дарога да новай царквы пралегла праз даволі круты схіл і ўсю яе, а гэта восемдзесят метраў, вернікі выслалі найпрыгажэйшым кілімам з жывых кветак, аеру і духмяных лугавых траў. У суправаджэнні святароў па ёй і ўзняўся епіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі ўладыка Сафроній
Хлебам-соллю сустрэлі ўладыку Сафронія вернікі, і той, з малітваю на вуснах, накіроўваецца для ўладкавання прэстолу ў знак засялення ў царкву Бога. З дапамогай настаяцеляў іншых храмаў, пад малітвы і спевы вернікаў у славу Госпада, склеіўшы прэстол, епіскап праводзіць абмыванне і мірапамазанне яго ў знак пралівання благадаці Божай.
З малітвамі ўладыка асвячае іканастас, іншыя іконы, усе прадметы ўнутранага ўпрыгожвання будынку. Потым пачынаецца хрэсны ход, падчас якога асвячаюцца сцены самога храма і гаспадарчай пабудовы. І вось абрад асвячэння храма праведзены згодна існуючым канонам – выканана неабходная ўмова магчымасці правядзення ў ім богаслужэнняў – літургіі. Дарэчы, у зноў асвечанай царкве літургія праводзіцца сем дзён запар.
У Дзень Святога Духа, асвячэння Свята-Троіцкага храма ў аграгарадку Галоўчын, вернікі атрымалі магчымасць паспавядацца і прычасціцца, паставіць свечкі ў памяць аб нябожчыках. У звароце да прысутных епіскап Сафроній выказаў шчырую ўдзячнасць вернікам і ўсім людзям, якія прымалі ўдзел ва ўзнаўленні храма. Уладыка прадставіў прыхаджанам настаяцеля Галоўчынскай Свята-Троіцкай царквы, выпускніка духоўнай семінарыі айца Георгія.
Сімвалам адраджэння храма стала вяртанне яму іконы з выявай Святой Троіцы, якая захоўвалася ў сям’і ўраджэнца Галоўчына Аляксандра Усікава амаль стагоддзе.
Сотні людзей з Галоўчына, навакольных вёсак, райцэнтра і нават з далёкіх адсюль населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел у святой справе асвячэння храма. Гэты Дзень Святога Духа назаўсёды застанецца ў іх памяці.
Васіль ДЗЕРАВЯШКА.
Поделиться: