9 августа
На пасяджэнні райвыканкама
На чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое адбылося 7 жніўня, былі разгледжаны 28 пытанняў, унесеных у яго парадак дня. У тым ліку, “Аб рэалізацыі ў раёне патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 года № 2 “Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата” ў першым паўгоддзі 2013 года”, “Аб выкананні Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 года № 3 “Эканомія і беражлівасць – галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы”, “Аб прыватызацыі жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду”, “Аб прадастаўленні маладым і мнагадзетным сем’ям фінансавай падтрымкі дзяржавы”, “Аб пастаноўцы на ўлік грамадзян, якім патрабуецца паляпшэнне жыллёвых умоў і зняцці з уліку”, “Аб зняцці статуса абмежавання па шаленству дзікай жывёлы з вёскі Навасёлкі Вішоўскага сельсавета”, “Аб прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ў жніўні – лістападзе 2013 года” і іншыя. Таксама на пасяджэнні райвыканкама разгледжаны і зацверджаны комплекс мерапрыемстваў па выкананні Праграмы па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй на 2013 – 2015 гады на тэрыторыі раёна ў 2013 годзе.
Наталля СІМАНАВА,
начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асобаў райвыканкама:
“Работа па рэалізацыі дырэктыў Прэзідэнта краіны стала адным з асноўных накірункаў дзейнасці органаў мясцовай улады. Працягваецца мэтанакіраваная работа і па выкананні патрабаванняў Дырэктывы № 2 ад 27 снежня 2006 года “Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата”. Забяспечаны зручны для насельніцтва графік функцыявання дзяржаўных органаў і арганізацый, іх структурных падраздзяленняў і пасадавых асобаў. Грамадзяне могуць карыстацца папярэднім запісам на прыём да старшыні райвыканкама, яго намеснікаў, кіраўніка спраў, што спрыяе выкараненню чэргаў. Дзеля зручнасці жыхароў Бялыніччыны рэгулярна, у адпаведнасці з графікам – кожны трэці чацвер месяца, кіраўніцтва райвыканкама праводзіць выязныя прыёмы.
Створаная ў студзені 2012 года служба “адно акно” ажыццяўляе прыём заяў грамадзян на выкананне 72 адміністрацыйных працэдур. Чатыры адміністрацыйныя працэдуры дэлегіраваны БУКП “Жылкамгас”, 41 выконваецца аддзеламі і землеўпарадкавальнай службай райвыканкама ў адносінах да юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў. За першае паўгоддзе сёлета выконваліся 12 адміністрацыйных працэдур па 83 заявах.
За першыя шэсць месяцаў 2013 года грамадзяне напісалі 803 заявы на выкананне 42 працэдур, па якіх прыняты 683 рашэнні, высланы 64 запыты, адмоўлена па 12 заявах. Пераважаюць адміністрацыйныя працэдуры 6.6. “Пастаноўка на ўлік дзіця, якому патрабуецца накіраванне ва ўстанову адукацыі для атрымання дашкольнай адукацыі”; 6.7. “Выдача накіравання ў дзяржаўную ўстанову адукацыі для засваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі”. На выкананне гэтых працэдур паступілі 111 заяў.
У сувязі з уступленнем у сілу новага Жыллёвага кодэксу ў ІІ квартале значна актывізаваўся працэс прыватызацыі жылля, у выніку чаго рэзка павялічылася колькасць зваротаў на ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры 1.1.9. “Прыняцце рашэння аб прыватызацыі жылога памяшкання”. Калі за І квартал такіх заяў было прынята 28, то за ІІ – 76.
Часта выконваюцца наступныя працэдуры: 1.1.5 “Прыняцце рашэння аб пастаноўцы на ўлік (узнаўленні на ўлік) грамадзян, якім патрабуецца паляпшэнне жыллёвых умоў”; 9.4 “Прыняцце рашэння аб прадаўжэнні будаўніцтва ці аб прыёме самавольнай пабудовы ў эксплуатацыю і яе дзяржаўнай рэгістрацыі ў вызначаным парадку”. Звязана з сезоннасцю выкананне такой працэдуры, як 18.14. “Выдача даведкі, якая пацвярджае, што рэалізуемая прадукцыя вытварана фізічнай асобай і (ці) асобамі, якія знаходзяцца з ёй у адносінах блізкага сваяцтва”.
Кіраўніцтвам райвыканкама праведзены 16 “прамых тэлефонных ліній” з насельніцтвам раёна, у ходзе якіх паступілі 36 зваротаў, у тым ліку 22 - старшыні райвыканкама Аляксандру Вароніну.
На райвыканкамаўскі тэлефон “гарачай лініі” былі адрасаваныя 80 званкоў, 66 агучаных пытанняў вырашаны.
За справаздачны перыяд ў райвыканкам паступілі 84 звароты грамадзян і адзін юрыдычнай асобы, што на 4,5 працэнта менш чым за адпаведны леташні перыяд. У параўнанні з мінулым годам колькасць пісьмовых зваротаў скарацілася на 19 працэнтаў, вусных – павялічылася на 10 працэнтаў. Адзінаццаць запытаў былі накіраваны з вышэйстаячых органаў, што на 3 менш чым летась. На трэць зменшылася колькасць зваротаў, накіраваных у райвыканкам з аблвыканкама. Затое на 15 працэнтаў павялічылася колькасць калектыўных зваротаў грамадзян, а тых, якія падпісалі 30 і больш чалавек, засталіся на ранейшым узроўні (2). Усе калектыўныя звароты разгледжаны з выездам на месца.
Зменшылася колькасць зваротаў, якія тычацца камунальна-бытавой сферы, пытанняў сельскай гаспадаркі і нарыхтовак, архітэктуры і будаўніцтва, фінансавых праблем. Павялічылася колькасць зваротаў па жыллёвых і будаўнічых пытаннях, працы і заработнай платы.
Сярод жыллёвых марудна вырашае пытанні атрымання правазасведчальных дакументаў для далейшай прыватызацыі жылля грамадзянамі кіраўніцтва ААТ “Новая Друць”, ААТ “Бялынічы”.
Назіраецца тэндэнцыя росту зваротаў жыхароў усіх сельсаветаў за выключэннем Вішоўскага і Запольскага.
Зараз на кантролі і ў стадыі вырашэння знаходзяцца 18 зваротаў і 6 даручэнняў вышэйстаячых органаў.
Тая работа, якая праводзіцца ў раёне з яго насельніцтвам па вырашэнні сацыяльна значымых праблем і па зваротах, прыносіць пэўныя станоўчыя вынікі. Аднак маюцца і недахопы, якія выяўлены падчас праверак супрацоўнікамі КДК Магілёўскай вобласці і абласной пракуратуры. Гэта – няпоўныя адказы на два звароты грамадзян, выкананне адміністрацыйнай працэдуры землеўпарадкавальнай службай з парушэннямі вызначанага заканадаўствам тэрміну і інструкцыі па рэгістрацыі. За дапушчаныя парушэнні прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці намеснікі старшыні райвыканкама Аляксей Цапко і Андрэй Ерашэнка, начальнік землеўпарадкавальнай службы Дзмітрый Капусцін.
Станоўчы эфект адыгрывае ў рабоце з насельніцтвам і больш частае правядзенне кіраўнікамі некаторых арганізацый, напрыклад, БУКП “Жылкамгас”, “прамых тэлефонных ліній”.
Па-ранейшаму вялікую ўвагу неабходна надаваць кансультаванню насельніцтва, рабоце дыспетчарскіх служб, правядзенню “гарачых ліній”, паколькі часта скаргі грамадзян нараджаюцца на глебе неразуменняў, невыканання абяцанняў. Адсюль і патрабаванне да ўсіх пасадавых асобаў: работа па рэалізацыі Дырэктывы № 2 запатрабоўвае ад кожнага ўзважанасці, павышанай увагі і разумення праблем чалавека, юрыдычных асобаў, індывідуальных прадпрымальнікаў”.
Поделиться: