Пятница, 27 декабря 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - На пасяджэнні райвыканкама
5 сентября

На пасяджэнні райвыканкама

На чарговым пасяджэнні райвыканкама было разгледжана больш за 20 пытанняў, унесеных у парадак дня яго правядзення.
З інфармацыяй па першым пытанні, “Аб рабоце мабільных груп па ахове працы”, выступіў намеснік старшыні райвыканкама і кіраўнік адной з такіх груп Андрэй Ерашэнка.
Дзеля аператыўнага аказання дапамогі па пытаннях аховы працы гаспадаркам, прадпрыемствам, арганізацыям і ўстановам, мясцовым бізнес-структурам, якія займаюцца вытворчай дзейнасці, у раёне створаны і дзейнічаюць дзве мабільныя групы. Як падкрэсліў дакладчык, толькі сёлета гэтыя групы абследавалі 70 аб’ектаў і выявілі 688 розных парушэнняў патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы. Андрэй Ерашэнка адзначыў, што большасць выяўленых парушэнняў з’яўляліся аднатыпнымі.
Будаўнікі, напрыклад ПМК № 241, не заўсёды і не ўсюды прымянялі сродкі індывідуальнай аховы – каскі і страховачныя поясы. Паказальна, што гэтыя сродкі ў дастатковай колькасці меліся ў наяўнасці, але не выкарыстоўваліся. І цяжка бывае даказаць такому работніку, што каска ці страховачны пояс служаць для яго ж бяспекі. На будаўнічых аб’ектах таксама дапускаліся да эксплуатацыі аварыйныя, неінвентарныя і невыпрабаваныя падмосткі і лесвіцы, адсутнічалі распрацаваныя схемы месцаў мацавання страховачных поясаў, рабочыя месцы на вышыні больш за 1,3 метра не абгароджваліся...
У сельгаспрадпрыемствах выкарыстоўвалася тэхнічна няспраўнае абсталяванне (станкі, зварачныя апараты), не прымяняліся сродкі індывідуальнай аховы, выкарыстоўваліся выпадковыя прадметы падчас рамонту сельгастэхнікі.
Дарэчы, літаральна пару дзён таму цяжкі няшчасны выпадак на вытворчасці здарыўся ў Хоцімскім раёне: механізатар адной з гаспадарак рамантаваў збожжаўборачны камбайн, не паставіўшы пад колы яго спецыяльных утрымліваючых прыстасаванняў; тэхніка пачала рухацца самастойна; камбайнер загінуў.
-Па выніках наведання аб’ектаў, - інфармуе Андрэй Ерашэнка, -кіраўнікам арганізацый па выяўленых недахопах накіроўваліся паведамленні аб неабходнасці аператыўнага і няўкоснага ўхілення парушэнняў патрабаванняў аховы працы. Аднак паўторныя наведанні мабільных груп засведчылі, што далёка не ўсе кіраўнікі своечасова адрэагавалі на заўвагі членаў мабільных груп. У СВК “Кудзін” былі выяўлены больш за 30 такіх парушэнняў, большая частка іх не ўхілена. Кіраўніцтва ТАА “Бел Лес Тэхна” таксама несвоечасова рэагуе на раней выяўленыя парушэнні заканадаўства па ахове працы.  
Райвыканкам адзначыў нездавальняючую работу старшыні СВК “Кудзін” А. Сачыловіча і кіраўніка ТАА “Бел Лес Тэхна” С. Труша па забеспячэнні імі бяспечных умоў працы, прафілактыцы вытворчага траўматызму, выкананні патрабаванняў Закона Рэспублікі Беларусь “Аб ахове працы”. Ім дадзены тэрмін для безумоўнага ўхілення выяўленых парушэнняў.
Член райвыканкама Уладзімір Раманенка выказаў прапанову, ініцыяваць прыняцце якой у выглядзе нарматыўнага акта павінны галіновыя прафсаюзы, пракуратура, Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы, накіраваную на прадугледжанне салідарнай адказнасці за парушэнні патрабаванняў заканадаўства па ахове працы. Сэнс яе ў тым: калі работнік, які забяспечаны ўсімі сродкамі індывідуальнай аховы і не карыстаецца імі, то і ён павінен разам з наймальнікам за гэта адказваць – не толькі ўласным здароўем, але і рублём.
Старшыня райвыканкама Аляксандр Варонін звярнуў увагу на тое, што пераламіць свядомасць некаторых работнікаў у гэтай справе складана і цяжка. Але можна. Трэба толькі кіраўнікам гаспадарак, прадпрыемстваў, спецыялістам, гаспадарам прыватных бізнес-структур працаваць мэтанакіравана і прадумана, паслядоўна і настойліва, не забываючыся пры гэтым як на матэрыяльнае заахвочванне дысцыплінаваных работнікаў, так і на пакаранне рублём абыякавых. Уся паўната і ўвесь цяжар адказнасці за невыкананне патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы ўскладзены на кіраўніка, наймальніка. А жыццё чалавека, яго здароўе было, ёсць і будзе самай найвялікшай каштоўнасцю.

Поделиться:

Афиша и объявления

26 декабря
Белыничское открытое акционерное общество «Агросервис» сообщает, что 31 декабря 2024 года в 14:00 в актовом зале (Белыничский район аг.Искра...
19 декабря
Уважаемые субъекты! 24 декабря 2024 г. по адресу: г. Могилев, ул. Ленинская, д.21, 3 этаж, с 10.00 до 16.00 на базе КУП «Могилевский городской центр...
18 декабря
22 ноября 2024 года маленькому Саше Острога (10.07.2024 года рождения) был поставлен диагноз спинальная мышечная атрофия 1 типа. Заболевание СМА – наследственное...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00