6 декабря
На пасяджэнні райвыканкама
На чарговым пасяджэнні райвыканкама было разгледжана больш за трыццаць пытанняў, унесеных у парадак дня. Члены раённага выканаўчага камітэта падрабязна прааналізавалі стан работы па выкананні заканадаўства аб прафілактыцы адміністрацыйных правапарушэнняў сярод непаўналетніх, падвялі вынікі раённага агляду па добраўпарадкаванні машынных двароў і гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючых баз сельгасарганізацый для працы ў зімовых умовах, па падрыхтоўцы машынна-трактарнага парку да правядзення вясенне-палявога сезона 2014 года.
Таксама былі разгледжаны пытанні “Аб рэзерве кадраў на кіраўнічыя пасады, уключаныя ў кадравы рэестр Бялыніцкага раённага выканаўчага камітэта”, “Аб прыватызацыі жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду”, “Аб уключэнні грамадзян у спіс на атрыманне льготных крэдытаў для газіфікацыі жыллёвага фонду, які эксплуатуецца”, “Аб правядзенні дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”, “Аб правядзенні ІУ творчага праекта “Таленты сярод вас” калектываў мастацкай самадзейнасці арганізацый г.п. Бялынічы” і іншыя.
...Выхаванне дзіця пачынаецца і працягваецца ў сям’і. Школа, грамадзянскія інстытуты, як, зрэшты, і вуліца, могуць толькі пэўным чынам карэктаваць у той ці іншы бок усё тое, што закладзена і закладваецца бацькамі. Па значнасці прыярытэт выхавання застаецца менавіта за імі – матуляй, татам, старэйшым братам ці сястрой, дзядулем з бабуляй... І як тут не ўспомніць вядомую прымаўку, якая сцвярджае, што дзіця асабліва неабходна выхоўваць тады, калі яго можна пакласціся яшчэ ўпоперак лаўкі.
Вельмі важны ў гэтым няпростым працэсе гартавання характару і жыццёвай пазіцыі падлетка ўласны прыклад бацькоў, увогуле – усіх дарослых.
Старшыня райвыканкама Мікалай Кадаценка перакананы, што зараз выразна існуе патрэба неабходнасці правядзення паралельнага выхавання – падлетка і яго бацькоў. Што да апошніх, то ў гэтым выпадку выключную ролю павінен узяць на сябе соцыум: калектыў, у якім тыя працуюць, мясцовае кіраўніцтва, адпаведныя службы, урэшце – суседзі. Іншымі словамі, трэба больш актыўна ды прадумана комплексна працаваць, робячы пры гэтым ухіл на перакананне, і з тымі бацькамі, якія дапускаюць хібы ў выхаванні ўласных нашчадкаў. Пры выяўленні негатыву варта не забывацца на публічнасць, галоснасць. Гэта надзвычай добрыя лекі, што хутка спрыяюць абуджэнню сораму і побытавай свядомасці. Тады і будзе дасягацца выхаваўчы эфект, станоўчы вынік.
Ці можна зразумець тых дарослых, сярод якіх, здараецца, пракідаюцца час ад часу і бацькі, што прыахвочваюць дзяцей да спіртнога? Канечне ж, не. І ў цэлым грамадская думка бязлітасна асуджае такія дзеянні. Тым не менш, сёлета бялыніцкія міліцыянеры за сумеснае распіццё спіртных напояў з падлеткамі прыцягнулі да адказнасці дзевяць дарослых, імі ж выяўлены факт рэалізацыі прадаўцом магазіна піва непаўналетнім.
А колькі такіх вось фактаў засталося проста незаўважанымі? Калі дарослыя сведкі прамаўчалі: маўляў, мая хата з краю, я нічога не бачу... Хоць найчасцей у такіх выпадках дастаткова бывае нават адной толькі заўвагі, каб спыніць прыцэльнае калечанне будучыні дзіця, якому на вашых вачах дарослы дзядзька падае ў сваёй руцэ шклянку гарэлкі: “Што вы робіце?!”
Начальнік райаддзела міліцыі Юрый Сіманаў адзначыў, што на тэрыторыі раёна за 10 месяцаў бягучага года зарэгістраваны па скончаных крымінальных справах 5 злачынстваў, зробленых шасцю падлеткамі: тры крадзяжы і два факты распаўсюджання матэрыялаў парнаграфічнага зместу. Супрацоўнікі праваахоўных органаў высветлілі асноўныя прычыны іх: карыслівыя матывы і бескантрольнасць бацькоў за паводзінамі дзяцей.
На непаўналетніх, бацькоў і грамадзян, якія ўцягваюць падлеткаў у антыграмадскія паводзіны, супрацоўнікі РАУС за гэты ж самы перыяд склалі 56 адміністрацыйных пратаколаў; на 20 пасяджэннях камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама разгледжаны 86 матэрыялаў, з якіх 32 у адносінах да бацькоў; пастаўлены на ўлік ІСН райаддзела міліцыі 30 дзяцей, зняты з яго – 20.
-Работа па прадухіленні злачынстваў і правапарушэнняў сярод падлеткаў, – інфармуе Юрый Сіманаў, – будуецца на аснове ўзаемадзеяння ўсіх суб’ектаў прафілактыкі. Дзеля садзейнічання і ажыццяўлення кантролю за правядзеннем выхаваўча-прафілактычнай работы ў кожнай установе адукацыі створаны саветы па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх. Аднак такія саветы яшчэ не ў поўнай меры працуюць у ПЛ № 17, Кудзінскай базавай і Машчаніцкай агульнаадукацыйнай школах, што пацвярджаецца колькасцю правапарушэнняў, зробленых выхаванцамі гэтых устаноў. Ёсць прэтэнзіі і да кіраўніцтва СВК “Кудзін”. Адносна кантролю за бацькамі – работнікамі сельгаспрадпрыемства, якія свядома ўхіляюцца ад выхавання сваіх дзяцей.
Не можа насцярожыць і тое, што сёлета два падлеткі, якія выхоўваюцца, як гаворыцца, у добрых сем’ях, зрабілі злачынства – паквапіліся на прыватную маёмасць грамадзяніна. Значыць, суб’екты прафілактыкі ў сваёй далейшай працы павінны мець на ўвазе і гэты, скажам так, далікатны нюанс.
Старшыня Лебядзянкаўскага сельвыканкама Леанід Коршунаў назваў і прычыну таму: “Мы працуем з сем’ямі нядобранадзейнымі, якія патрапілі ў сацыяльна небяспечнае становішча. А трэба навучыцца пралічваць і такую вось сітуацыю, дзейнічаць на апярэджанне”.
Калі дыскусія па абмеркаванні даклада Юрыя Сіманава скіравалася ў рэчышча тэмы адвечнага тэзіса, які сцвярджае, што “падлеткам няма чым заняцца ў іх вольны час”, Мікалай Кадаценка выказаўся так:
-Мы сваіх дзяцей проста спесцілі празмерна. Хоць многія з нас самі ў школьным узросце вунь як працавалі! А сёння гэта неяк непрыкметна адышло на другі план. Грамадска карысная праца была, ёсць і застанецца самым лепшым па эфектыўнасці прафілактычным і выхаваўчым сродкам. Гэта – працатэрапія!
Калі пасадзіш кветку і вырасціш яе, то і твае адносіны да жыцця зменяцца. Абавязкова – у лепшы бок. Што зроблена ўласнымі рукамі, тое заўсёды беражэцца і прымнажаецца.
Праблема не ў тым, што падлеткам няма дзе правесці свой вольны час. Працуюць гурткі, ФАК “Друць” не запатрабаваны, ёсць музей, бібліятэкі, праводзяцца конкурсы, спаборніцтвы, экскурсіі... Дзе, нарэшце, ініцыятыва і жаданні самой моладзі? Дзе іхняе імкненне папрацаваць? Вось у чым самае галоўнае пытанне...
Да слова сказаць, і пры абмеркаванні пунктаў рашэння па разгледжаным пытанні “Аб стане работы па выкананні адміністрацыйнага заканадаўства аб прафілактыцы адміністрацыйных правапарушэнняў сярод непаўналетніх” Мікалай Міхайлавіч выказаў цікавую прапанову: неабходна арганізаваць экскурсіі школьнікаў на будаўнічыя пляцоўкі, жывёлагадоўчыя комплексы і фермы, прадпрыемствы і арганізацыі. Тады яны на ўласныя вочы ўпэўняцца, з чаго складаецца цана квадратнага метра жылля, якая праца затрачваецца на выраб прадуктаў харчавання, колькі часу губляюць дворнікі жылкамгаса на тое, каб прыбраць з тратуараў, дваровых пляцовак параскіданае кімсьці смецце... Іншымі словамі, школьнікі павінны бываць і там, дзе працуюць іхнія бацькі.
Яны павінны быць занятыя, тады і на нядобрае ў іх часу не застанецца.
Поделиться: