24 декабря
Сустрэча маладых спецыялістаў з кіраўніцтвам раёна

Перад тым як сабрацца ў малой зале РЦК, для іх былі арганізаваны экскурсіі ў раённую бібліятэку, мастацкі музей імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі, цэнтр здароўя і прыгажосці ПМК № 241, на Вялікамашчаніцкі малочна-таварны комплекс ААТ “Новая Друць”, камбінат кааператыўнай прамысловасці райспажыўтаварыства.
Адкрываючы сустрэчу, намеснік старшыні райвыканкама Надзея Серыкава папрасіла маладых спецыялістаў не саромецца задаваць пытанні. На кожнае з іх будзе дадзены падрабязны адказ. Калі ж праблема больш складаная, запатрабоўвае дадатковага разбіральніцтва, то гэты зварот абавязкова бярэцца на кантроль. Жыццёвасць, эфектыўнасць такой схемы пацвярджае практыка правядзення папярэдніх сустрэч кіраўніцтва раёна, арганізацый, устаноў, службаў з маладымі спецыялістамі.
Маладым асаблівая падтрымка неабходная на першым годзе іхняй працы. Новы калектыў, новае месца жыхарства, дый тэорыя з практыкай не заўсёды ўдала спалучаюцца...
-Для нас вельмі важна, - звяртаецца да маладых спецыялістаў намеснік старшыні райвыканкама, - каб у вас пасля першага спаткання з нейкай праблемай не знікла жаданне працаваць, прафесійна развівацца. Пераадольваць цяжкасці вам дапамагае і кіраўніцтва калектыву, у якім працуеце, і замацаваныя за вамі настаўнікі.
Сёння на Бялыніччыне кожны пяты жыхар з’яўляецца маладым чалавекам ва ўзросце ад 14 да 31 года, у раёне жыве і працуе больш за тысячу маладых сем’яў.
Зразумела, кіраўніцтва арганізацый, устаноў, гаспадарак і прадпрыемстваў вельмі разлічвае на тое, каб кожны малады спецыяліст, паспяхова адпрацаваўшы два гады па размеркаванні, і надалей застаўся тут рабіць сваю прафесійную кар’еру. Таго, хто імкнецца праявіць сябе, заўсёды заўважаць, ацэняць. Здаецца, зусім нядаўна ў шэрагах маладых спецыялістаў знаходзіліся цяперашнія дырэктар ААТ “Новая Друць” Вадзім Емяльянаў, старшыня Вішоўскага сельвыканкама Аляксандр Антонаў, намеснік галоўнага ўрача ЦРБ Аляксандр Янушкевіч, выконваючы абавязкі старшыні Галоўчынскага сельсавета Яўген Валевіч, дырэктар Цяхцінскага ВПК ДССШ Аляксандр Мамчанка...
-Я таксама лічу сябе маладым спецыялістам, - жартуе старшыня райвыканкама Мікалай Кадаценка, - бо працую ў Бялынічах толькі трэці месяц. А калі сур’ёзна, то ў вас ёсць куды больш магчымасцяў і ўмоў праявіць сябе. Прыгадваю час, калі я прыйшоў працаваць у калгас пасля сканчэння ВНУ: там кароў даілі ўручную. Сёння на фермах – камп’ютары, ручная праца зведзена да мінімума. Навукова-тэхнічны, тэхналагічны прагрэс і надалей будзе імкліва наступаць. Таму настойліва раю вам не абмяжоўвацца толькі ведамі, атрыманымі ў ВНУ. Пашырайце свой кругагляд, паглябляйце тэарэтычную базу, шліфуйце прафесійнае майстэрства. І вас абавязкова заўважаць і падтрымаюць.
Аб тым, якія ўмовы створаны для маладых спецыялістаў СВК “Калгас “Радзіма”, расказала прысутным эканаміст па працы сельгаспрадпрыемства Вольга Ражкова:
-У гаспадарцы, пасля сканчэння БСГА, працую другі год. Жыллём забяспечана. Праўленне калгаса набыло ў выдзелены для мяне дом халадзільнік, пральную машыну, мэблю...
Няма калі сумаваць і пасля працы, у вольны час: хочаш – займайся мастацкай самадзейнасцю, ёсць жаданне – рэалізоўвай свае спартыўныя задаткі. Дарэчы, за гэта яшчэ і надбаўку да зарплаты атрымаеш. У нас праводзіцца шмат цікавых конкурсаў, разнастайных спаборніцтваў, арыгінальных святаў. Жыць і працаваць у Вішове цікава, і я ніколькі не шкадую аб тым, што размеркавалася ў вядомы на Магілёўшчыне СВК “Калгас “Радзіма”.
Што ж да пытанняў, то сёлета іх ад маладых спецыялістаў прагучала не так і шмат і насілі яны кансультацыйны характар: як атрымаць і на якую суму выдаецца льготны спажывецкі банкаўскі крэдыт; ці маюць ільготу маладыя спецыялісты на будаўніцтва жылля; як стаць у чаргу на ўзвядзенне кватэры; якімі пытаннямі павінен займацца прафкам прадпрыемства...
Падсумоўваючы вынікі сустрэчы, Мікалай Кадаценка заўважыў:
-Калі вам гэта трэба, то на такія сустрэчы можам збірацца і часцей. Кажыце. А час мы абавязкова знойдзем.
Поделиться: