4 января
На пасяджэнні райвыканкама
«Выконваць з першых дзён», – такое патрабаванне выказаў старшыня райвыканкама Мікалай Кадаценка на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое адбылося 3 студзеня, пры разглядзе пытанняў “Аб устанаўленні заданняў па рэалізацыі паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Бялыніцкага раёна на 2014 год” і “Аб зацвярджэнні мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні г.п. Бялынічы і населеных пунктаў раёна ў 2014 годзе”.
Нагадаем, што 26 снежня мінулага года дэпутаты райсавета на трыццаць трэцяй сесіі раённага Савета дэпутатаў ХХVІ склікання зацвердзілі асноўныя паказчыкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і раённы бюджэт на 2014 год. Сваім рашэннем райвыканкам устанавіў прадпрыемствам, установам, гаспадаркам, арганізацыям і юрыдычным асобам без ведамаснай падпарадкаванасці заданні па рэалізацыі паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, з якімі членаў райвыканкама і прысутных на пасяджэнні пазнаёміла намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Святлана Мікалуцкая. Яна адзначыла, што ў сярэднім па раёне выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг у разліку на аднаго сярэдняспіскавага работніка за 2014 год павінна скласці 279,7 мільёна рублёў. Пры гэтым сямі прадпрыемствам (СВК “Калгас “Радзіма”, ААТ “Бялыніцкі пратэінавы завод”, ПМК № 241, “ПМК № 83 Водбуд”, ДРБУ № 170, райспажыўтаварыства, ДЭУ № 74 РУП “Магілёўаўтадар”) даводзяцца заданні, што перавышаюць гэты сярэднераённы паказчык. А для дзевяці ён вагаецца ў межах ад 95,1 млн рублёў (СВК “Лебядзянка”) да 190,6 (ААТ “Падзевічы”), што значна ніжэй за адпаведную сярэднераённую велічыню. Трыццаці тром арганізацыям даведзена заданне па росце заработнай платы, якая ў сярэднім за 2014 год павінна скласці 5081,9 тысячы рублёў.
Святлана Мікалуцкая адзначыла, што выкананне заданняў па атрыманні выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг у разліку на аднаго сярэдняспіскавага работніка і забеспячэнне росту заработнай платы з’яўляюцца для кіраўнікоў двума паралельнымі накірункамі іх штодзённай дзейнасці. Адназначна, зарплата павінна быць заробленай і рост яе неабходна скарэкціраваць у тым ліку і праз аптымізацыю колькасці работнікаў.
-Выкананне гэтых паказчыкаў, - заўважае намеснік старшыні райвыканкама, - неабходна адсочваць штомесячна. І аператыўна ды пісьменна рэагаваць на сітуацыю, якая склалася, дакладна і аб’ектыўна пралічваць перспектыву.
Трыццаць дзевяць арганізацый Бялыніччыны фарміруюць гадавы прагнозны паказчык па энергазберажэнні, які за 2014 год павінен скласці мінус 5,5 працэнта. Пры гэтым для 16 арганізацый ён устаноўлены з перавышэннем сярэднераённага. Напрыклад, ААТ “Бялыніцкі пратэінавы завод” павінен дасягнуць мінус 9 працэнтаў, БУКП “Жылкамгас” – 8,8, філіял аўтапарк № 7 ААТ “Магілёўаблаўтатранс”, ПМК № 241, ДЭУ № 74 РУП “Магілёўаўтадар” – кожны па мінус 8,5 працэнта. Для астатніх арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў і гаспадарак гадавы паказчык па энергазберажэнні даведзены ў межах ад мінус 2,6 да мінус 5,6 працэнта. Паквартальная разбіўка выканання яго дазволіць арганізацыям своечасова рэагаваць на сітуацыю і прымаць максімум вычарпальных мер. Гадавы паказчык па энергазберажэнні, як адзначалася на пасяджэнні райвыканкама, гэта той мінімум, які павінен быць дасягнуты. Пры гэтым варта працаваць і на паляпшэнне яго.
Калектыў ААТ “Бялыніцкі пратэінавы завод” і адпаведныя юрыдычныя асобы без ведамаснай падпарадкаванасці будуць фарміраваць раённы паказчык па экспарце тавараў. У працэнтных адносінах да папярэдняга года ён павінен быць дасягнуты на ўзроўні не менш за 101 працэнт.
Апроч названых вышэй чатырох паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця калектывам раёна будуць даведзены і традыцыйныя дадатковыя заданні, у тым ліку і па здачы другаснай сыравіны.
-Усе даведзеныя раёну заданні – рэальныя, – падкрэслівае Мікалай Кадаценка. – Яны павінны няўхільна выконвацца. А пачынаць працу неабходна з першых жа дзён новага года. Часу на раскачку ў нас няма і не будзе.
Старшыня райвыканкама таксама звярнуў увагу на неабходнасць карэкціроўкі для шэрагу арганізацый паказчыкаў задання па дасягненні выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг у разліку на аднаго сярэдняспіскавага работніка. Для чатырнаццаці арганізацый арыенцірам павінна стаць выкананне гадавога сярэднераённага паказчыка, які, нагадаем, вызначаны ў 279,7 мільёна рублёў на аднаго работніка.
Пры абмеркаванні пытання “Аб зацвярджэнні мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні г.п. Бялынічы і населеных пунктаў раёна ў 2014 годзе” кіраўнік раёна звярнуў увагу на тое, што ў паселішчах Бялыніччыны, як і ў самім райцэнтры, мала яшчэ гэтак званых малых архітэктурных форм, дзіцячых пляцовак... Мікалай Міхайлавіч заклікаў кіраўнікоў службаў, арганізацый, устаноў і гаспадарак актыўна “ўключыць сваю творчую фантазію” ў гэтым плане і пры гэтым эфектыўна і па-гаспадарску выкарыстоўваць кожны рубель, бо шмат чаго можна зрабіць па стварэнні прыгажосці і са спадручных матэрыялаў.
На першым у 2014 годзе пасяджэнні райвыканкама было разгледжана больш за 20 пытанняў, унесеных у парадак дня яго правядзення. У тым ліку “Аб замацаванні за арганізацыямі раёна тэрыторый для навядзення парадку на зямлі”, “Аб прыватызацыі жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду”, “Аб прадастаўленні маладым і мнагадзетным сем’ям фінансавай падтрымкі дзяржавы”, “Аб масавых мерапрыемствах у гарадскім пасёлку Бялынічы” і іншыя.
Поделиться: