Пятница, 14 марта 2025 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - На пасяджэнні райвыканкама
10 марта

На пасяджэнні райвыканкама

На чарговым пасяджэнні райвыканкама разгледжана каля 30 пытанняў. У тым ліку, “Аб праводзімай на тэрыторыі Бялыніцкага раёна ў 2013 годзе рабоце па рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. №1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны”; “Аб ходзе выканання Комплекснай праграмы развіцця сацыяльнага абслугоўвання і стварэння безбар’ернага асяродку жыццядзейнасці фізічна аслабленых асобаў Магілёўскай вобласці на 2011 – 2015 гады”, “Аб мерах па папярэджанні надзвычайных сітуацый пры вясенняй паводцы”, “Аб узнагароджанні пераможцаў абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах і педагогаў, якія падрыхтавалі пераможцаў абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах”, “Аб перадачы камунальнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства “Бялыніцкі Капбуд” у абласную камунальную ўласнасць” і іншыя.
Вялікая ўвага на пасяджэнні райвыканкама была нададзена аналізу гатоўнасці матэрыяльна-тэхнічнай базы сельскагаспадарчых арганізацый Бялыніччыны да правядзення веснавой сяўбы і корманарыхтоўчага перыяду, мерапрыемствам па выкананні заданняў развіцця сельгасвытворчасці ў бягучым годзе.
На пасяджэнні райвыканкама было дэталёва разгледжана пытанне і “Аб вядзенні рыбаводства ў Бялыніцкім раёне”. Звярнуцца да гэтай праблемы прымусіў мясцовую ўладу стан спраў у гэтай галіне.
Мы з’яўляемся сведкамі парадаксальнай сітуацыі: у раёне пяць вадасховішчаў, арандатары якіх займаюцца рыбагаспадарчай дзейнасцю, але ні карпа, ні белага амура з таўсталобікам, на жаль, не  адшукаеш і днём з агнём. На сустрэчах, якія рэгулярна праводзіць кіраўніцтва раёна з насельніцтвам, у час правядзення прыёмаў па асабістых пытаннях, на “прамых тэлефонных лініях” таксама нярэдкія звароты, звязаныя з арганізацыяй рыбалкі.
Да “рыбнага” пытання неаднаразова звярталіся ў сваіх матэрыялах і журналісты “Зары над Друццю”, у тым ліку і па падказцы чытачоў. Іншымі словамі, гэта праблема, што называецца, відавочна наспела.
Пазнаёмімся з вынікамі гаспадарчай дзейнасці арандатараў нашых вадасховішчаў за мінулы год. Кожнаму з іх было даведзена заданне па рэалізацыі таварнай рыбы: С(Ф)Г “Лідар-Арт” – 1,5 тоны (выкананне склала 100 працэнтаў, С(Ф)Г “Запруда” – 2,3 (прададзена 2,8 тоны), С(Ф)Г “Паўлінка” – 1,5 (100 працэнтаў), а СВК “Кудзін” замест 4 тон рэалізаваў толькі 1 тону, ААТ “Новая Друць” адпаведна – 2,7 тоны і 200 кілаграмаў. Дык вось, разам арандатары без малога 112  гектараў водных угоддзяў прадалі насельніцтву ўсяго толькі 7 тон рыбы пры заданні – 12 тон. Па 340 грамаў з хвосцікам, вобразна кажучы, дасталося кожнаму жыхару Бялыніччыны. Не густа, аднак!
Таму і не дзіўна было бачыць унушальныя чэргі землякоў да машын з жывой рыбай, якую дастаўлялі летам і восенню ў райцэнтр работнікі рыбгаса “Волма”, з Асіповічаў...
Заўважым, што медыкі настойліва рэкамендуюць спажываць чалавеку не менш за 100 грамаў рыбы за дзень, ці 37 кілаграмаў за год. Можна і больш. Пры гэтым спецыялісты настойваюць на перавазе ў нашым рацыёне менавіта свежай прэснаводнай рыбкі, бо ўсё тое, што расце і здабываецца побач, на месцы, лепш і засвойваецца арганізмам.
Загадчыца юрыдычнага сектара райвыканкама Анастасія Жукоўская канстатавала, што арэндатары водных угоддзяў не распрацавалі правілы эксплуатацыі гэтых аб’ектаў, палажэнні аб прадастаўленні насельніцтву паслуг па рыбалцы, не ажыццяўляюць яны і добраўпарадкаванне тэрыторый.
Больш за тое, арандатары пры зарыбленні не запрашаюць спецыялістаў упраўлення райсельгасхарчу і ВСУ “Бялыніцкая раённая ветэрынарная станцыя” і адпаведна не складаюцца неабходныя ў такіх выпадках акты. У гаспадароў азёраў таксама адсутнічаюць заключэнні аб іхтыяпаталагічным абследванні рыбы, якую вырошчваюць, не ажыццяўляюцца мерапрыемствы па папярэджанні яе захворванняў. Усе гэтыя патрабаванні, а таксама як і планавыя разлікі атрымання таваранай рыбы, затрат на яе вырошчванне, дасягнення рэнтабельнасці, прапісаныя ў заканадаўстве. Безумоўна, іх трэба толькі выконваць, як і дзейнічаць арандатары водных угоддзяў абавязаны ў выключна строгай адпаведнасці з Водным кодэксам краіны.  
Адносна прадастаўлення насельніцтву паслуг па рыбалцы толькі кіраўнікі С(Ф)Г “Лідар-Арт” (Васількі) і “Запруда” (Сцёхава) запэўнілі, што такія паслугі імі аказваюцца. Напрыклад, жыхарам Васількоў дазваляецца бясплатна пасядзець на беразе мясцовага возера з вудаю.
Старшыня райвыканкама Мікалай Кадаценка запатрабаваў прывесці гаспадарчую дзейнасць усіх арандатараў водных аб’ектаў у адпаведнасць з існуючым заканадаўствам. Яны таксама павінны правесці мерапрыемствы па добраўпарадкаванні ўгоддзяў, распрацаваць і ўзгадніць з райвыканкамам парадак прадастаўлення насельніцтву паслуг, звязаных з рыбаводствам. У адваротным выпадку гаспадарам рыбных угоддзяў пагражае скасаванне дагавораў арэнды.

Поделиться:

Афиша и объявления

11 марта
13 марта 2025 года на территории Могилевской области (в том числе Белыничского района) будет проводиться проверка системы оповещения. Возможны включения...
28 февраля
Акция «Охрана труда – главная составляющая культуры производства» проводится с целью обеспечения безопасности и здоровья работников на рабочих местах,...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00