Суббота, 28 декабря 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - На базе СВК «Калгас «Радзіма» прайшло пасяджэнне...
27 марта

На базе СВК «Калгас «Радзіма» прайшло пасяджэнне «круглага стала»

На базе СВК “Калгас “Радзіма” прайшло пасяджэнне “круглага стала”, удзельнікі якога прааналізавалі сённяшнюю сітуацыю з кадравым забеспячэннем сельгаспрадпрыемстваў Магілёўшчыны і абмеркавалі магчымыя ўмовы, што могуць пасадзейнічаць замацаванню маладых спецыялістаў сельгасвытворчасці.
Удзел у ім прынялі памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь-галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў, старшыня Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Алег Чыкіда, начальнік абласнога ўпраўлення адукацыі Уладзімір Рыжкоў, старшыня райвыканкама Мікалай Кадаценка, начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі, навукі і кадраў Мінсельгасхарчу Уладзімір Самсановіч, рэктары БДСГА і Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання, старшыні шэрагу райвыканкамаў і начальнікі райсельгасхарчаў, кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў і аграрных каледжаў Магілёўшчыны, работнікі кадравых службаў і іншыя адказныя асобы.
Адкрываючы пасяджэнне, Алег Чыкіда прызнаўся, што ідэя правядзення гэтага форуму і абмеркавання на ім такога шырокага кола праблемных пытанняў як кіраўніцтвам Камітэта, так і ўсіх зацікаўленых устаноў, выношвала адносна немалы час. Таму сёння неабходна не столькі канкрэтна выказацца па названай праблематыцы, колькі “абазначыць мэты, зразумець адзін аднаго і адной дарогай супольна рухацца да ажыццяўлення нашых агульных інтарэсаў, што вызначаны сапраўды вялікім патэнцыялам Прыдняпроўскага краю”.
Невыпадкова гэты семінар-вучоба ў форме “круглага стала”, які ўжо па сваім статусе вызначае дыскусійнасць сустрэчы, праводзіцца ў СВК “Калгас “Радзіма”. Калектыў гаспадаркі пад старшынствам Аляксандра Лапацентава цягам трох дзясяткаў гадоў не толькі стварае магутную матэрыяльна-тэхнічную базу, што вызначае фарватар устойлівага развіцця сельгаспрадпрыемства, але поруч з гэтым належную ўвагу надае і гэтак званаму чалавечаму фактару. Па вялікім рахунку, без увагі да кадраў, матывацыі іх на высокапрадукцыйную працу на сучаснай тэхніцы і па найноўшых тэхналогіях, можа, і не  было б тых рэальных вынікаў працы, па якіх колькі гадоў запар гаспадарка займае лідарскія пазіцыі не толькі ў раёне, але ў вобласці і рэспубліцы.
Кадры вырашаюць усё. Гэты лозунг хоць памылкова і лічыцца параджэннем савецкай эпохі, але ён актуальны заўсёды. Кожны год нават перад самым маленькім, первічным, калектывам ставіць новыя задачы, бо развіваюцца гаспадарка, рэгіён, краіна. Асабліва ў наш сённяшні імклівы час мадэрнізацыі вытворчасці. Праспаў гадзіну – страціў, як меней, год. Таму галоўная задача сёння і зараз – правільна сарыентавацца, вызначыць канкрэтныя шляхі правядзення кадравай палітыкі, дамовіцца і не адыходзіць ад прынятых абавязацельстваў.

http://belynichi.gov.by/data/region45.jpeg
Алег Чыкіда вызначыў восем сістэмных праблемных задач, якія неабходна вырашыць у самы бліжэйшы час, зыходзячы з пастаўленых перад аграрыямі задач, рэсурсных магчымасцяў Магілёўшчыны і тых сродкаў, што ўжо ўкладзеныя ў АПК рэгіёна. І адно з праблемных поляў вырашэння іх палягае менавіта ў кадравай палітыцы: прафарыентацыя школьнікаў, падрыхтоўка спецыялістаў і перапрадрыхтоўка іх, навучанне рабочых масавых прафесій, перапрафіляванне навучальных устаноў, сувязь навукі, ВНУ з практыкай, роля кіраўніка ў рабоце з кадрамі... Пытанні на пасяджэнні “круглага стала” ў аграгарадку Вішоў закраналіся і жыццёва важныя, і маштабныя.
Скажам, начальнік аддзела кадраў, аграрнай адукацыі аблсегасхарчу Арцём Белаглазаў сярод іншых праблемных момантаў замацаванасці маладых спецыялістаў сельгаспрадпрыемстваў засяродзіў увагу на стварэнні для іх належных умоў працы і побыту, матывацыі працы.
Генадзь Лаўранкоў адзначыў, што з будучым маладым спецыялістам гаспадарка павінна працаваць, выкарыстоўваючы магчымасці мэтавага накіравання, яшчэ да паступлення яго ў ВНУ ці каледж. І ён павінен ужо са студэнцкай лаўкі адчуць матэрыяльны вынік свайго ўдзелу ў развіцці таго сельгаспрадпрыемства, на працу ў якое размяркуецца. Такі малады чалавек павінен зразумець і ўсвядоміць: у ім зацікаўлены, на яго спадзяюцца і разлічваюць, яго чакаюць і яму дапамогуць.
Старшыня Кіраўскага райвыканкама Уладзімір Піскіжаў абазначыў некалькі схем вырашэння праблемы прыцягнення ў сельскую гаспадарку спецыялістаў сярэдняга і галоўнага звенняў і замацавання іх на першым рабочым месцы. Ён спаслаўся,у прыватнасці, на недабор навучэнцаў у Жыліцкі сельскагаспадарчы каледж, дзе не рыхтуюцца надзвычай запатрабаваныя зараз упраўленцы сучасных малочна-таварных ферм, хоць імклівае развіццё жывёлагадоўчай галіны чакае менавіта такога падыходу. Таму сельгаскаледжы павінны знаходзіцца ў пастаяннай гатоўнасці да перапрафілізацыі. Гэта праблема прынята да ўвагі: дырэктар Клімавіцкага аграрнага каледжа ў выпадку выдзялення дадатковых квот гарантаваў забяспечыць падрыхтоўку адпаведных спецыялістаў. Галоўнае, каб у саміх раёнах знаходзіліся абітурыенты.
І тут дарэчы аказаўся вопыт праўлення СВК “Калгас “Радзіма”. Выступленне Аляксандра Лапацентава патрапіла, што называецца ў самую кропку.
-Сёння ў нашым сельгаспрадпрыемстве, - расказвае Аляксандр Міхайлавіч,- працуе 320 работнікаў. З іх 62 з’яўляюцца выпускнікамі школ, што размешчаныя на тэрыторыі гаспадаркі. А 27,2 працэнта работнікаў калгаса складаюць людзі ва ўзросце да 35 гадоў.
Гэта стала магчымым таму, што прафарыентацыйная работа ў нас пачынаецца не столькі з дзіцячага садка, колькі з таго маманту, як дзіця нарадзілася. У гэтай справе вельмі важны сам прыклад бацькоў, а таксама сумесная мэтаскіраваная праца выхавацеляў, настаўнікаў, спецыялістаў і праўлення гаспадаркі. Напрыклад, вучні Вішоўскай школы маюць двух класных кіраўнікоў – настаўніка і галоўнага спецыяліста калгаса. Дзейнічае эфектыўная зваротная сувязь па лініі гаспадарка-школа-вучань.
Сістэма матывацыі, пастаянна ўдасканальваючыся, зыходзячы з бягучых запатрабаванняў, складвалася тут на працягу дзясяткаў гадоў, фактычна з таго моманту, калі ў 25-гадовым узросце Аляксандр Міхайлавіч узначаліў тады адзін з адстаючых калгасаў раёна. Перад маладым кіраўніком паўстала самае простае пытанне: з кім працаваць? на каго і што арыентавацца? якім чынам заахвочваць тых, хто добра робіць і каб гэты стымул прымусіў працаваць іншых? Так за пару дзясяткаў гадоў у калгасе сфарміраваўся своеасаблівы і ў пэўнай меры ўнікальны кодэкс працы, у якім прадугледжана простая і зразумелая кожнаму сістэма матэрыяльнага заахвочвання і адказнасці: зрабіў сёння на рубель больш, атрымаеш два-тры. Прычыніў страту гаспадарцы з-за ўласнай нядбайнасці – абавязкова вернеш яе. Прадугледжаны ў гэтай сістэме і шматлікія льготы, у тым ліку, і для маладых спецыялістаў, маладых работнікаў: камунальныя, крэдытныя, сацыяльныя, жыллёвыя... Вішоўскія школьнікі самымі першымі ў раёне пачалі атрымліваць калгасныя стыпендыі, потым матэрыяльная стымуляцыя скіравалася на іх бацькоў, распаўсюдзілася на сферы сацыяльна-культурных, спартыўных адносін, вядзення здаровага ладу жыцця...  
Генадзь Лаўранкоў, працягваючы тэму выступлення Аляксандра Лапацентава, падкрэсліў, што сістэмная прафарыентацыйная работа, праца з маладымі спецыялістамі, кадрамі наогул – гэта найважнейшы клопат і абавязак найперш кіраўніка гаспадаркі. Пры гэтым ён не павінен жыць адным днём, а ўплываць на сітуацыю, што складзецца праз пяць –пятнаццаць гадоў.
Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі таксама пытанне ўзроўню прафесійнай падрыхтаванасці работнікаў масавых прафесій, маладых спецыялістаў. Актуальнасць гэтай праблемы вызначае тое, што сельгаспрадпрыемствы набываюць сучасную тэхніку, тэхналагічнае абсталяванне, якія каштуюць вялікіх грошай. Напрыклад, за адным механізатарам замацоўваецца тэхнікі на дзесяць і больш мільярдаў рублёў. А вазьміце сучасныя малочна-таварныя комплексы! Зразумела, усё гэта павінна патрапляць толькі ва ўмелыя рукі.  
На пасяджэнні завастралася ўвага на тым, што новая рэдакцыя правілаў прыёму ў ВНУ дапаможа вырашыць праблему кадравага дэфіцыту, паколькі вызначаны больш шырокія магчымасці мэтавага набору студэнтаў, прымусіўшы іх зараней рабіць усвядомлены выбар.
Кадравая работа – гэта вельмі складаная сфера дзейнасці. Сёння сама актуальнасць яе ў сельгасвытворчасці вылучае гэту працу на больш прыярытэтныя пазіцыі. Праводзячы яе, трэба ісці ад жыцця, праяўляць крэатыўнасць і нестандартнасць мыслення, адчуваць персанальную адказнасць.  

Поделиться:

Афиша и объявления

26 декабря
Белыничское открытое акционерное общество «Агросервис» сообщает, что 31 декабря 2024 года в 14:00 в актовом зале (Белыничский район аг.Искра...
19 декабря
Уважаемые субъекты! 24 декабря 2024 г. по адресу: г. Могилев, ул. Ленинская, д.21, 3 этаж, с 10.00 до 16.00 на базе КУП «Могилевский городской центр...
18 декабря
22 ноября 2024 года маленькому Саше Острога (10.07.2024 года рождения) был поставлен диагноз спинальная мышечная атрофия 1 типа. Заболевание СМА – наследственное...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00