3 июня
У Бялыніцкім раёне прайшло выязное пасяджэнне аблвыканкама
У чацвер у нашым раёне пад старшынствам кіраўніка Магілёўшчыны Пятра Рудніка прайшло выязное пасяджэнне абласнога выканаўчага камітэта, на якім разгледжана пытанне “Аб рабоце Бялыніцкага райвыканкама па забеспячэнні сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна”. Удзел у ім прынялі памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь-галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў, члены аблвыканкама, кіраўнікі камітэтаў і ўпраўленняў, старшыні райвыканкамаў і іншыя адказныя пасадавыя асобы, якія наведалі шэраг аб’ектаў сельскагаспадарчага, вытворчага і сацыяльна-культурнага прызначэнняў.
Пад час рабочай паездкі Прэзідэнта Беларусі ў Смалявіцкі раён жорсткай крытыцы падвергліся тэмпы і якасць нарыхтоўкі кармоў. У сувязі з гэтым прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч распарадзіўся сфарміраваць у рэгіёнах рабочыя групы, якія павінны кантраляваць, каб уборка траў першага ўкосу праводзілася ў строгай адпаведнасці з рэкамендацыямі вучоных.
Рабочую групу па Магілёўскай вобласці ўзначаліў першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Марыніч.
Рэагаваць на выяўленыя факты невыканання тэхрэгламентаў, нарматываў і тэхналагічнай дысцыпліны кіраўнікі рабочых груп будуць неадкладна. Да вінаватых службовых асоб будуць прымяняцца меры дысцыплінарнага ўздзеяння аж да вызвалення ад пасад.
У прыватнасці, у аграгарадку Вішоў яны пазнаёміліся са станам забеспячэння мінімальных дзяржаўных сацыяльных стандартаў у сферы гандлёвага абслугоўвання насельніцтва на прыкладзе магазінаў “Прадукты” і “Прамысловыя тавары”. Аб запатрабаванасці, напрыклад, магазіна “Прадукты” сведчыць выручка яго, якая складае ў сярэднім каля 600 мільёнаў рублёў кожны месяц. Акцэнтуючы ўвагу на тым, што ў магазіне даволі шырока прадстаўлены харчовыя беларускія тавары, Пётр Руднік пацікавіўся асартыментам прадукцыі мясцовых вытворцаў. Аказалася, што рыбу сюды пастаўляюць адпаведныя гаспадаркі з Любані, Свіслачы. “Трэба паставіць справу так, – рэзюмаваў Пётр Міхайлавіч, – каб кожны дзень тут у акварыумах плавала ваша рыба”. Кіраўнік вобласці таксама закрануў і тэму будаўніцтва ў райцэнтры буйнафарматнага магазіна райста кшталту “Еўраопт”. Старшыня праўлення райспажыўтаварыства Тамара Адамовіч паінфармавала, што такая гандлёвая пляцоўка з оптавым складам будзе ўзводзіцца ў гарадскім пасёлку.
Асаблівую цікавасць, у прыватнасці ў старшыняў райвыканкамаў, выклікала знаёмства з вопытам СВК “Калгас “Радзіма” нарыхтоўкі травяных кармоў па прагрэсіўных тэхналогіях. Непасрэдна на сенажаці кіраўнік гаспадаркі Аляксандр Лапацентаў падрабязна і ў дэталях, што называецца расклаў па паліцах адзін з такіх інавацыйных метадаў– ад прэсавання травы з загортваннем яе ў бельгійскай вытворчасці поліэтыленавую плёнку да перавозкі рулонаў, захоўвання і скармлівання такога корму жывёле, эфектыўнасці яго выкарыстання.
– У гэтай тэхналогіі не павінна выпадаць ніводнае звяно, – тлумачыць Аляксандр Міхайлавіч. – Калі не можаш забяспечыць яе паўнейшы дыктат, лепей не брацца. Вільготнасць травы павінна складаць 35-37 працэнтаў. Мінулагодні вопыт засведчыў і аптымальную колькасць слаёў стрэч плёнкі – кожны рулон трэба абмотваць шасцю слаямі. Неабходзен асаблівы кантроль за станам плёнкі на рулоне. Калі ў ёй па нейкай прычыне з’явілася дзірка, адразу ж заклеіць скотчам. Таму з нарыхтаваных летась па такой тэхналогіі 1940 тон травянога корму мы не страцілі ніводнага рулона. А складзіраваць іх варта толькі ў два ярусы.
Аляксандр Лапацентаў паведаміў, што сёлета перад корманарыхтоўшчыкамі гаспадаркі пастаўлена задача з траў першага ўкосу назапасіць па гэтай тэхналогіі як мінімум 2 тысячы тон корму на 2 тысячы кароў.
Кіраўнік калгаса падкрэсліў, што ў яго гаспадарцы вялікая ўвага надаецца структуры корму для жывёлы, збалансаванасці яго па спажыўных рэчывах. Тут пачынаюць паступова адыходзіць ад кукурузнага сіласу. Таму, відаць, і вынікі кажуць самі за сябе. Напрыклад, за мінулы год ад кожнай каровы было атрымана амаль па сем тысяч кілаграмаў малака. Зараз за суткі валавы надой набліжаецца да 40 тон. Амаль па 20 кілаграмаў сырадою за дзень сёння даюць 770 кароў, што ўтрымліваюцца на Навасёлкаўскай малочна-таварнай ферме. Эфектыўнасць работы яе, адзінай з 15 аналагічных у раёне ферм, блізкая да 100 працэнтаў.
Пётр Руднік адзначыў, што ў вобласці існуюць праблемы з тэмпамі і якасцю нарыхтоўкі кармоў, таму ўсе павінны быць мабілізаваныя на выкананне гэтай задачы. У плёнку неабходна загарнуць максімальную колькасць ураджаю траў першага ўкосу.
– Аляксандр Лапацентаў даходліва паказаў, – адзначыў губернатар, – як павінна праводзіцца нарыхтоўка такога віду корму. А па асваенні інавацыйнай тэхналогіі СВК “Калгас “Радзіма” няма роўных на Магілёўшчыне. Наогул, тут шмат цікавага робіцца не толькі ў вытворчай сферы, але і ў сацыяльнай, грамадска-культурнай, духоўнай... Бярыце прыклад з ініцыятыўнага і гаспадарлівага Лапацентава.
Удзельнікі выязнога пасяджэння аблвыканкама наведалі калгасны амфітэатр, Петрапаўлаўскую царкву, фарэлевую гаспадарку “Вабіч” ААТ “ПМК № 83 Водбуд”, дзе павялася, да слова сказаць, прынцыповая размова аб даступнасці рыбы насельніцту, рэкламаванні паслуг здаровага адпачынку. Бачна было і станоўчае ўражанне ад знаёмства з магчымасцямі ФАКу “Друць”. Заўважу, што на заахвочванне работнікаў працоўных калектываў заняткамі спортам толькі за мінулы год было патрачана больш за паўмільярда рублёў.
Будаўнікі ПМК № 241 практычна звялі да мінімуму сваю залежнасць ад вытворцаў будматэрыялаў і канструкцый, паслуг пабочных арганізацый, удала развіваюць уласную сацыяльна-побытавую, гандлёвую інфра-структуры. Заінтрыгаваў прысутных грунтоўны аповед дырэктара БУКП “Жылкамгас” Віктара Івулёва аб тым, як, выкарыстоўваючы мясцовыя віды паліва, ім удалося значна знізіць сабекошт гігакалорыя цеплыні і атрымаць за мінулы год 810 млн руб. эканамічнага эфекту на кацельні ПМК № 241. Старшыня аблвыканкама Пётр Руднік, паглыбляючы эканамічны складнік тэмы эканоміі і эфектыўнасці, адразу ж унёс цікавую прапанову па выкарыстанні мясцовых відаў паліва.
Думаецца, самыя станоўчыя ўражанні выклікала знаёмства з аўтаматызаванай лініяй прыгатавання сыроў і сучаснай сістэмай абезжалезванння вады цэху па вытворчасці цвёрдых сыроў ААТ “Бабуліна крынка”.
На пасяджэнні аблвыканкама, якое прайшло ў зале РЦК, быў заслуханы даклад старшыні райвыканкама Мікалая Кадаценкі аб рабоце раённага выканаўчага камітэта па забеспячэнні сацыяльна-эканамічнага развіцця Бялыніччыны і судаклад старшыні райсавета дэпутатаў Аляксандра Асіпёнка, у якім выступоўца засяродзіў увагу на працы па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні населеных пунктаў з прыцягненнем працоўных калектываў, насельніцтва. Па абмеркаванні іх прыняты адпаведныя рашэнні.
Міхась КАРПЕЧАНКА, «Зара над Друццю»
Поделиться: