Пятница, 9 мая 2025 года
Russian Belarusian English
15 июля

Саветы і жыццё

Чарговы Дзень Савета прайшоў у Цяхцінскім сельсавеце, на прыкладзе якога ўдзельнікі яго пазнаёміліся з вопытам работы шэрагу мясцовых арганізацый і ўстаноў па аказанні паслуг насельніцтву.
Старшыня райсавета дэпутатаў Аляксандр Асіпёнак, намеснікі старшыні райвыканкама Надзея Серыкава і Андрэй Ерашэнка, старшыні ўсіх сельсаветаў, начальнікі аддзелаў райвыканкама, кіраўнікі адпаведных раённых служб, арганізацый і ўстаноў спачатку завіталі ва ўрачэбную амбулаторыю аграгарадка Цяхцін, у якім, да слова сказаць, пражывае сёння крыху больш за 800 чалавек. Зразумела і тое, што медыцынскае абслугоўванне было і з’яўляецца адным з самых запатрабаваных. Аб усіх відах паслуг, якія аказваюць насельніцтву сельсавета мясцовыя “людзі ў белых халатах” і наогул аб дзейнасці гэтай установы падрабязна і грунтоўна распавёў галоўны ўрач ЦРБ Віктар Пянькоўскі. Віктар Канстанцінавіч таксама адказаў і на шматлікія пытанні ўдзельнікаў Дня сельскага Савета.
Наступны аб’ект знаёмства – сталовая ААТ “Новая Друць”. Намеснік дырэктара таварыства па ідэалагічнай рабоце Кацярына Жук завастрыла ўвагу прысутных на арганізацыі двухразовага і выязнога харчавання работнікаў ААТ “Новая Друць”. На гэтыя мэты з пачатку года дырэкцыя таварыства выдаткавала 119 мільёнаў рублёў, з якіх работнікі за харчаванне асабіста кампенсавалі разам толькі 11,9 мільёна.
Аказвае сталоўка і паслугі насельніцтву – прадастаўляе залу для правядзення сямейных урачыстасцяў і карпаратываў, кожны тут можа за прымальную цану, бо надбаўка складае ўсяго толькі 3 працэнты, падсілкавацца. Як пракаментаваў старшыня Цяхцінскага сельсавета Аляксандр Цыбульскі, паслугамі сталоўкі карыстаецца трэцяя частка насельніцтва аграгарадка і ўсе прыезджыя-камандзіраваныя.
Прыемна ўразіў дэндрапарк Цяхцінскага лясніцтва. Ён быў закладзены на 0,7 га па ініцыятыве ляснічага Леаніда Нікановіча яшчэ ў 2002 годзе. Зараз тут расце больш за 100 парод дрэў і хмызнякоў, сярод якіх шмат экзатычных і рэдкіх відаў – лох серабрысты, аралія маньчжурская, кізільнік гарызантальны... А цюльпанавае дрэва ў Беларусі наогул расце толькі тут ды ў Батанічным садзе сталіцы краіны. Дэндрарый Цяхцінскага лясніцтва стаў сапраўднай вучэбнай, навуковай пляцоўкай для вучняў мясцовай школы. Дарэчы, ініцыятыва Леаніда Нікановіча, работніка лесу ў трэцім пакаленні, належным чынам успрынята і Міністэрствам лясной гаспадаркі Беларусі, якое нядаўна абавязала закласці дэндрарыі ў кожным лясніцтве краіны.
Леанід Уладзіміравіч пазнаёміў удзельнікаў мерапрыемства з асноўнымі відамі дзейнасці калектыву лясніцтва, які налічвае 11 чалавек, і перспектывамі развіцця. Напрыклад, работнікі лясніцтва за месяц нарыхтоўваюць да 1 тысячы кубаметраў лесу. Значная частка яго, балансавы танкамер, адпраўляецца на экспарт, астатняе рэалізоўваецца на ўнутраным рынку, у тым ліку і для мясцовага насельніцтва, якое, у асноўным, набывае дровы – метадам саманарыхтоўкі, куплі. Лясніцтва таксама аказвае транспартныя паслугі і паслугі маніпулятара. Зараз дроў у астатку маецца каля тысячы кубаметраў, чарга адсутнічае.
Удзельнікі Дня сельсавета пазнаёміліся таксама з дзейнасцю магазіна харчовых і прамысловых тавараў аграгарадка Цяхцін, відамі паслуг і дадатковых паслуг, што аказваюць насельніцтву мясцовыя аддзяленні ААТ “ААБ “Беларусбанк”, паштовай сувязі.
Было і наведанне аб’екту, незапланаванага праграмай: увод у сельскагаспадарчы абарот ААТ “Новая Друць” трох гектараў зямлі, што стала нічыйнай.
Пляцоўка ўтварылася напрыканцы вуліцы Лугавая. Колькі гадоў таму нашчадкі гаспадароў былых сядзібаў, што размяшчаліся тут, адмовіліся ад сваёй спадчыны. Зямля стала пуставаць, зарастаць быльнягом. Цяпер у яе будзе новы гаспадар, і зямля зноў пачне прыносіць карысць людзям.
Нельга не звярнуць увагу і на яшчэ адзін добры знак: ініцыятыву жыхароў дзевяці дамоў гэтак званага пасёлка “Бабруйскі”. Размяшчаюцца яны праваруч пры ўездзе ў Цяхцін і служаць своеасаблівай візітоўкай аграгарадка, яго эстэтычнай аздобаю. Васемнаццаць гаспадароў кватэр гэтых дзевяці дамоў за ўласныя сродкі пафарбавалі ў двухколерным варыянце бетонную агароджу –  больш за сто пагонных метраў. Сабралі грошы, набылі патрэбную колькасць фарбы. Аказалася, што пэўная сума складчыны яшчэ засталася, і яны нанялі людзей, якія выканалі адпаведную работу.
Цяпер прыемна не толькі самім “бабруйчанам”, але і ўсім, хто праязджае ці праходзіць побач.
Кіраўніцтва раённага Савета дэпутатаў разлічвае на тое, што ініцыятыва будзе падтрымана і пашырана па ўсёй Бялыніччыне. Як сведчыць жыццё, людзей на добрую справу доўга ўгаворваць не даводзіцца. І асабліва, калі яна тычыцца аздаблення іхняга ж асяродку пражывання – агульнага ці асабістага. Прыгожае бачна здалёку і служыць выдатным і заразлівым прыкладам для іншых.
Па традыцыі напрыканцы адбылося падвядзенне вынікаў Дня сельсавета, на якое, да слова сказаць, завіталі і старасты цяхцінскіх вуліц Маладзёжнай –Людміла Плехава і Перамогі  – Людміла Усава.
Як адзначыў Мікалай Асіпёнак, у Цяхціне была папярэдне праведзена значная падрыхтоўчая работа, бо тыя аб’екты, якія наведалі, знаходзіліся далёка не ў лепшым стане. Аляксандр Мікалаевіч выказаў перакананне, што адзін з важнейшых момантаў правядзення Дня сельсавета заключаецца ў наладжванні камунікацыйных зносін паміж яго ўдзельнікамі, што садзейнічае актыўнаму і выніковаму ўзаемадзеянню па вырашэнні пытанняў забеспячэння жыццядзейнасці вясковага насельніцтва.
-Выкананне кожнай задачы можна дасягнуць рознымі спосабамі, – заўважыў кіраўнік райсавета дэпутатаў. – А самы лепшы з іх – вось такое ўзаемаразуменне, узаемападтрымка, узаемадапамога. І такая плённая форма супрацоўніцтва, заўважыў, пачала ўжо складвацца. Гэта ёсць адзін з першых добрых вынікаў правядзення Дня сельсавета.
Нягледзячы на прыемнае ўражанне, тым не менш, на кантроль для няўхільнага выканання ўзяты больш за дзесяць праблемных момантаў, якія выявіліся падчас наведання Цяхціна. Сярод іх і неабходнасць грэйдзіравання вуліц Лугавая, Лясная, Бялыніцкага-Бірулі, і правядзенне ямачнага рамонту на дарозе ад урачэбнай амбулаторыі да сталоўкі, і навядзенне элементарнага парадку на тэрыторыі лазні ААТ “Новая Друць”, і выкананне якаснага абкосу работнікамі дарожных служб, і некаторыя іншыя.
Па прапанове старасты Людмілы Плехавай будзе разглядацца пытанне аб узвядзенні ў Цяхціне стацыянарнага міні-рынку. Стараста Людміла Усава агучыла агульнацяхцінскую праблему ўстаноўкі ў аграгарадку банкамата. Як высветлілася ў ходзе абмеркавання гэтай прапановы, праблема ўжо неаднаразова актуалізоўвалася, аднак вызначаны Нацыянальным банкам нарматыў колькасці трымальнікаў банкаўскіх картак для жыхароў Цяхціна з’яўляецца пакуль “непад’ёмным”. Дырэктар ЦБП № 701 філіяла № 700 – Магілёўскае абласное ўпраўленне ААТ “ААБ “Беларусбанк” у г.п. Бялынічы Андрэй Саланінка патлумачыў, што з пачатку верасня мясцовае аддзяленне ЦБП будзе працаваць два разы на тыдзень. А да гэтага толькі ў час масавых выплат яно будзе функцыяваць у названым рэжыме.
Міхась КАРПЕЧАНКА, “Зара над Друццю”
http://belynichi.gov.by/data/region278.jpg
Поделиться:

Афиша и объявления

21 апреля
23 апреля 2025 г. с 14.00 до 16.00 «прямую телефонную линию» на тему «Порядок временного ввоза транспортных средств для личного пользования, а также порядок...
21 апреля
Любой желающий сможет бесплатно получить консультации профсоюзных юристов по вопросам, связанным с защитой трудовых прав и социально-экономических интересов.
21 апреля
24 апреля 2025 г. с 12.30 до 13.30 в кабинете № 6 Белыничского райисполкома (г.Белыничи, ул.Советская, 29) личный прием граждан и юридических лиц...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00