15 июля
У аграгарадку Вішоў прайшло традыцыйнае свята «Сувязь пакаленняў»

У амфітэатры аграгарадка Вішоў прайшло традыцыйнае свята работнікаў і ветэранаў працы СВК “Калгас “Радзіма” “Сувязь пакаленняў: дзеці ваеннага часу...”. Пачалося яно са святочнага богаслужэння ў царкве святых апосталаў Пятра і Паўла.
Дзень святых апосталаў Пятра і Паўла работнікі СВК “Калгас “Радзіма”, жыхары аграгарадка Вішоў, навакольных паселішчаў, як, да слова сказаць, і многія бялынічане, чакаюць як свята асаблівае, адметнае. За прамінулыя сем гадоў яно настолькі пранікла ў сэрцы жыхароў Вішоўшчыны, што стала яскравай і неад’емнай старонкай іхняга ладу жыцця. Характэрна, што арганізатары свята кожны год уносяць у яго праграму цікавыя навінкі. Таму кожны раз яно праходзіць па-новаму, чым падагравае цікаўнасць, прыкоўвае ўвагу. Сёлета такіх навінак, ці духоўных дамінант праграмы, было некалькі.
Арганічнай старонкай яго стала ўрачыстае адкрыццё музея гісторыі СВК “Калгас “Радзіма”, удзел у якім прынялі старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Пётр Руднік, старшыні райвыканкама і райсавета дэпутатаў Мікалай Кадаценка і Аляксандр Асіпёнак, былыя кіраўнікі калгаса “Радзіма” і далучаных у працэсе рэарганізацыі суседніх гаспадарак, іншыя шматлікія ганаровыя госці.
Па-другое, сёлета акцэнт святочнай праграмы быў зроблены на лёсах дзяцей ваеннага пакалення, на долю якіх прыпалі тры гады жыцця ва ўмовах фашысцкай акупацыі і цяжкая праца па аднаўленні роднай гаспадаркі.
Па-трэцяе, сёлета ўпершыню на свяце прысутнічалі былыя кіраўнікі калгаса “Радзіма” і далучаных у працэсе рэарганізацыі суседніх гаспадарак, ветэраны працы – Віктар Вададохаў, Мікалай Сілівончык, Мікалай Дзербянёў, Леанід Вакульчык. Аддаючы належнае іхняй ранейшай працы па ўмацаванні эканомікі гаспадарак, што стала трывалым падмуркам сённяшняй вытворчай магутнасці СВК “Калгас “Радзіма”, яго фінансава-эканамічнай устойлівасці, праўленне сельгаспрадпрыемства па ініцыятыве Аляксандра Лапацентава прыняло рашэнне аб прыняцці ў члены калгаса В. І. Вададохава (узначальваў калгас “Радзіма” ў 1969 – 1975 гады), М. С. Дзербянёва і М. А. Сілівончыка (узначальвалі калгас імя Фрунзе адпаведна ў 1960 – 1971 і 1971 – 1978 гады), М. П. Аляксейчыкава, які адпрацаваў старшынёй праўлення калгаса імя Фрунзе 19 гадоў, Л. М. Вакульчыка – былога кіраўніка калгаса імя Леніна. Цяпер на іх распаўсюджваюцца ўсе льготы і прывілеі членаў СВК “Калгас “Радзіма”.
У сваю чаргу, Мікалай Сілівончык ад імя былых кіраўнікоў запэўніў праўленне СВК “Калгас “Радзіма”, што яны з радасцю будуць выконваць усе даручэнні і заданні. Гэтае абяцанне неўзабаве было спраўджана: ім было даручана правесці спаборніцтва касцоў і вызначыць пераможцу яго.
-Для мяне рашэнне праўлення было нечаканым, - прызнаўся крыху пазней Мікалай Сцяпанавіч Дзербянёў, які дваццацітрохгадовым юнаком узначаліў тадышні калгас імя Фрунзе і дзесяць гадоў кіраваў ім. – Прыемна, што не забылі, запрасілі на свята.
-Членства ў такой гаспадарцы, - дадае Мікалай Антонавіч Сілівончык, - абавязвае да многага. Скажу шчыра: маё жыццё сёння атрымала моцны дадатковы імпульс. У меру сіл і магчымасцяў буду дапамагаць вішоўцам.
-Галоўны акцэнт нашага свята, - расказвае старшыня праўлення СВК “Калгас “Радзіма” Аляксандр Лапацентаў, - заўсёды скіроўваецца на ўшанаванне ветэранаў працы. У паўсядзённых клопатах мы не заўсёды маем рэальную магчымасць сустрэцца з усімі тымі, хто прысвяціў усё сваё жыццё калгаснай працы. Таму гэтае свята – найперш для іх, нашых паважаных ветэранаў. Яны галоўныя фігуранты нашай агульнакалгаснай урачыстасці.
Трэба адзначыць, што па выніках мінулага года выручка СВК “Калгас “Радзіма” склала амаль 90 мільярдаў рублёў, прыбытак дасягнуў 22 мільярды, а сярэдняя заработная плата перавысіла 5 мільёнаў рублёў. Працаўнікі, спецыялісты гаспадаркі актыўна асвойваюць найсучасныя тэхналогіі, што забяспечвае пастаянны рост аб’ёмаў вытворчасці сельгаспрадукцыі. Усё гэта спрыяе дабрабыту калгаснікаў і гаспадаркі, кіраўніцтва якой акружае ўвагай і клопатам і сённяшніх работнікаў, і пенсіянераў.
Сённяшняе свята – адно з выразных праяўленняў гэтага клопату, і такой увагі.
...Ганне Варапаевай, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, было трынаццаць гадоў. Брат загінуў на фронце ў змаганні з фашыстамі. Прыйшлі акупанты і ў Гняздзін, людзей павыганялі з хат, і тыя, жывучы пад страхам, вымушаны былі туліцца ў паграбах, лазнях.
-Перад вызваленнем раёна, - успамінае са слязамі на вачах Ганна Сцяпанаўна, - фашысты наважыліся спаліць нашу вёску. Усе жыхары яе сталі перад імі на калені, каб толькі акупанты не палілі хат. Ледзь угаварылі.
У Сяргея Калакустава таксама на фронце загінуў брат.
-Цяжка жылося пад уладай акупантаў, - прыгадвае сваё дзяцінства Сяргей Пятровіч. – Фашысты спалілі нашу хату. Бацькі пабудавалі новую. І гэту яны спалілі.
Валянціна Лянеўская, Міхаіл Латушкін, Марыя Грышанава, Вера Марчанка, Ніна Сімановіч, Алена Драздоўская і яшчэ дзясяткі і дзясяткі былых работнікаў СВК “Калгас “Радзіма”, калгасаў імя Фрунзе, імя Леніна, “Ленінскі заклік” – гэта па іх дзіцячых гадах жорсткім колам пракацілася Вялікая Айчынная вайна. А пасля вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх акупантаў на іхнія неакрэплыя плечы лёг клопат адраджэння родных гаспадарак.
-Песня дапамагла выжыць, забыцца на стому, - сцвярджае Зінаіда Бондзікава. – На поле з песняй ішлі, з поля – таксама.
Песні і сёння гучалі са сцэны. Гучалі ў гонар ветэранаў працы аб’яднанага СВК “Калгас “Радзіма”. Іх віталі мастацкі калектыў “Вісланд” з Мінску, самадзейныя артысты Вішоўскага СЦК, ансамбль “Акварэлькі”, артысты РЦК.
А сапраўдным “цвіком” святочнай праграмы стаў цудоўны канцэрт акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Беларусі пад кіраўніцтвам Уладзіміра Варапаева. Было бачна, што песні, харэаграфічныя кампазіцыі сталічных артыстаў глыбока запалі ў душы ўсіх прысутных, а ветэранаў працы яны вярнулі ў іхнюю далёкую ўжо маладосць.
Міхась КАРПЕЧАНКА, «Зара над Друццю»

Поделиться: