Пятница, 9 мая 2025 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - На пасяджэнні райвыканкама
25 июля

На пасяджэнні райвыканкама

На чарговым пасяджэнні райвыканкама разгледжана больш за 20 пытанняў, унесеных у парадак дня яго правядзення. У тым ліку “Аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця і выканання бюджэту раёна за першае паўгоддзе 2014 года”, “Аб уключэнні грамадзян у спіс на атрыманне льготных крэдытаў для будаўніцтва (рэканструкцыі) ці набыцця жылых памяшканняў”, “Аб жылым памяшканні дзяржаўнага жыллёвага фонду”, “Аб выплаце аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да новага навучальнага года сем’ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, на кожнага вучня, што вучыцца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі” і іншыя.
Удзел у пасяджэнні райвыканкама прыняла начальнік Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці Раіса Лычкоўская.
Час ляціць імкліва. Здавалася б, яшчэ толькі ўчора вызначалі перад сабой задачы на бягучы год, акцэнтавалі ўвагу на магчымасцях і рэзервах іх выканання, а ўжо прамінула паўгода. Рубеж важны і ў пэўным сэнсе вызначальны.
Даклад аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за першае паўгоддзе 2014 года зрабіла начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Лідзія Грынькова, блок дзейнасці гаспадарак аграпрамысловага комплексу асвяціў начальнік райсельгасхарчу Аляксей Цапко, начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Сяргей Ільчук выступіў са справаздачай аб выкананні бюджэту раёна.
Старшыня райвыканкама Мікалай Кадаценка запатрабаваў ад выступоўцаў дэтальнага аналізу, на падставе чаго павінен быць выпрацаваны комплекс мер па няўхільным дасягненні вызначаных раёну прагнозных паказчыкаў і даведзеных заданняў.
-Усе працуюць у аднолькавых умовах, – падкрэсліў кіраўнік раёна. – Чаму тады ў адных пастаянна ёсць вынік, а ў іншых ён рэгулярна адсутнічае? Даведзеныя заданні – гэта закон, які павінен выконвацца.
Лідзія Грынькова адзначыла, што ў першым паўгоддзі не было зроблена ўсё магчымае для выканання як даведзеных прагнозных паказчыкаў і заданняў, так і ўсяго комплексу мерапрыемстваў па эфектыўнай, прыбытковай вытворчай дзейнасці арганізацый. У выніку выкананы два прагнозныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця: па экспарце тавараў і па энергазберажэнні. Не выкананы прагнозны паказчык па росце заработнай платы на аднаго работніка, хоць адпаведныя памесячныя заданні забяспечваюцца, пачынаючы з сакавіка.
Выкананы заданні па ўводзе жылля ў эксплуатацыю, па рэнтабельнасці прадаж у сельгаспрадпрыемствах, па рознічным тавараабароце, стварэнні камерцыйных арганізацый.
Не выканана заданне па вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі ў гаспадарках усіх катэгорый, у тым ліку ў сельгасарганізацыях. Таксама не забяспечана выкананне заданняў па вытворчасці і рэалізацыі малака, прадукцыі вырошчвання БРЖ, па колькасці пагалоўя БРЖ, па здачы паперы і кардону, шклабою, палімерных адходаў.
Прамысловы сектар спрацаваў з тэмпам росту аб’ёмаў вытворчасці ў 119,9 працэнта. Калектывы пратэінавага завода, ААТ “Бытпаслугі г. п. Бялынічы” і БУКП “Жылкамгас” забяспечылі тэмпы росту адпаведна на 140,5, 125,8 і 111,2 працэнта.
Сельгаспрадпрыемствам раёна за першае паўгоддзе ўдалося па вытворчасці валавой прадукцыі дасягнуць узроўню аналагічнага перыяду 2013 года. Але тэмп росту склаў 100,1 працэнта пры заданні 101,5. Вытворчасць валавой прадукцыі ў гаспадарках усіх катэгорый склала 99,2 працэнта да ўзроўню мінулага года пры плане 100,8. Вышэй за мінулагодні ўзровень спрацавалі ўсе гаспадаркі за выключэннем ААТ “Бялынічы” (97,2 %) і райаграпрамтэхзабеспячэння (85,6 %). Заданні па тэмпах росту валавой прадукцыі выканалі толькі СВК “Лебядзянка”, ААТ “Новая Друць”. А вось СВК “Ількавічы” не забяспечыла выкананне задання ўсяго на 0,1 працэнта.
За першае паўгоддзе вырашчана 2,4 тысячы тон БРЖ у жывой вазе, што склала 100,1 працэнта да анагагічнага ўзроўню летась. Малака атрымана 23,3 тысячы тон, ці 101 працэнт да адпаведнага мінулагодняга перыяду. Вышэй за леташні ўзровень па вытворчасці малака спрацавалі ўсе гаспадаркі апроч ААТ “Бялынічы” і “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне”. Рэалізавана 20,6 тысячы тон малака, што на 899,4 тоны больш чым за першае паўгоддзе 2013 года. Узровень рэалізацыі малака ў ААТ “Бялынічы” склаў толькі 95,7 працэнта.
Адносна эфектыўнасці вытворчасці. Выручка ад рэалізацыі тавараў, прадукцыі, работ, паслуг за студзень-май у бягучых цэнах вырасла на 16,6 працэнта ў параўнанні з адпаведным перыядам летась.
-Станоўчым момантам з’яўляецца тое, – канстатуе Лідзія Грынькова, – што сабекошт пры гэтым павялічыўся на 15,9 працэнта. У мінулым годзе ён рос больш высокімі тэмпамі, чым выручка.      
Шэсць арганізацый не дасягнулі ўзроўню першага паўгоддзя мінулага года па атрыманні выручкі: філіял Аўтапарк № 7 ААТ “Магілёўаблаўтатранс”, райаграпрамтэхзабеспячэнне, СВК “Ількавічы”, ААТ “ПМК № 83 Водбуд”, ДРБУ № 170, ДЭУ № 74 РУП “Магілёўаўтадар”.
Выручка ад рэалізацыі тавараў, прадукцыі, работ, паслуг у разліку на аднаго сярэдняспіскавага работніка за студзень-май гэтага года склала 103,7 млн рублёў. Тэмп росту дасягнуў 121,3 працэнта. Але для таго, каб выканаць даведзенае раёну гадавое заданне, неабходна забяспечыць тэмп росту выручкі ў 137,9 працэнта.
Важна таксама дабіцца суадносіны тэмпаў росту выручкі і заработнай платы не менш як у 1,05 раза. Вытрымліваецца гэты нарматыў толькі ў пяці арганізацыях (лясгас, ААТ “Новая Друць”, ПМК № 82, пратэінавы завод, райста), наблізіўся да выканання СВК “Калгас “Радзіма”. У астатніх тэмп росту зарплаты перавышае рост выручкі. Менавіта таму, гаварылася на пасяджэнні райвыканкама, кіраўнікам прадпрыемстваў яшчэ раз неабходна прааналізаваць колькасць работнікаў і прывесці штатныя расклады ў адпаведнасць з фінансавымі паказчыкамі і нагрузкай работнікаў. Павелічэнне прадукцыйнасці працы і аптымізацыя колькасці работнікаў дазволяць забяспечыць тэмп росту заработнай платы, асноўнымі прычынамі невыканання якога сталі нізкія аб’ёмы вытворчасці, перавышэнне тэмпаў росту зарплаты над тэмпамі росту прадукцыйнасці працы.
За першае паўгоддзе бягучага года дзяржаўны заказ на пастаўку лому і адходаў чорных металаў выкананы на 152,1 працэнта. Не выконваюцца заданні па зборы адходаў паперы і кардону (нарыхтавана 270,7 тоны пры заданні на год 1092 тоны, працэнт выканання – 24,8), шклабою (адпаведна 168,2 тоны, 473 тоны, 35,6 %), палімерных адходаў (36,7 тоны, 131 тона, 28 %), зношаных шын (77,2 тоны, 172 тоны, 44,8 %). Выканана заданне па нарыхтоўцы тэкстыльных адходаў. Пры гэтым збор усіх відаў другаснай сыравіны сёлета перавысіў паказчыкі першага паўгоддзя летась.
    На пасяджэнні райвыканкама былі заслуханы тлумачэнні першага намесніка начальніка райсельгасхарчу Мікалая Бурага, галоўнага ветэрынарнага ўрача    раёна Фёдара Яцкова, дырэктараў ААТ “Новая Друць” – Вадзіма Емяльянава, “Падзевічы” – Анатоля Драздова, “Бялынічы” – Адама Сачыловіча, лясгаса – Юрыя Заблоцкага, БУКП “Жылкамгас” – Віктара Івулёва, філіяла Аўтапарк № 7 ААТ «Магілёўаблаўтатранс» – Сяргея Гапеева, старшыні СВК “Ількавічы” Дзмітрыя Хайноўскага, начальнікаў ДЭУ № 74 РУП “Магілёўаўтадар” – Андрэя Коласава, ДРБУ № 170 – Віталя Троцкага і шэраг іншых пасадавых асоб.
    У рашэнні па гэтым пытанні райвыканкам прызнаў недастатковай работу намеснікаў старшыні райвыканкама па каардынацыі дзейнасці падведамасных аддзелаў і арганізацый у частцы выканання даведзеных паказчыкаў і заданняў і прымяніў у адносінах да іх дысцыплінарныя спагнанні. Шэраг кіраўнікоў структурных падраздзяленняў райвыканкама, арганізацый таксама прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, на іншых будуць падрыхтаваны і накіраваны ў адпаведныя органы кіравання хадайніцтвы аб прыцягненні іх да яе.
    Райвыканкам прыняў завярэнне дырэктара ААТ «Бялынічы» Адама Сачыловіча аб выкананні таварыствам усіх даведзеных заданняў і паказчыкаў па выніках работы за дзевяць месяцаў. Таксама па выніках 9 месяцаў на пасяджэнні райвыканкама будуць заслуханы і справаздачы аб прынятых мерах па выкананні даведзеных паказчыкаў і паляпшэнні фінансавага стану арганізацый кіраўнікоў райаграпрамтэхзабеспячэння, СВК «Ількавічы», філіяла Аўтапарк №7 ААТ «Магілёўаблаўтатранс», Цэнтральнай раённай бальніцы, БУКП «Жылкамгас».
    Кіраўнікі ўпраўленняў, аддзелаў райвыканкама, арганізацый, незалежна ад формы ўласнасці, абавязаны пад персанальную адказнасць забяспечыць, з улікам дапушчанага адставання, выкананне ўсіх, вызначаных раёну, паказчыкаў і заданняў на 2014 год.
    У рашэнні райвыканкама названы і шэраг іншых мер, якія здольныя аказаць станоўчы ўплыў на забеспячэнне паспяховага сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна. У ліку іх, для прыкладу, і правядзенне апатымізацыі колькасці работнікаў з улікам фінансава-эканамічнага становішча арганізацый, і ўкараненне ў практыку работы з кадрамі перадавога вопыту СВК «Калгас «Радзіма», і іншыя.
Міхась КАРПЕЧАНКА, «Зара над Друццю»

Поделиться:

Афиша и объявления

21 апреля
23 апреля 2025 г. с 14.00 до 16.00 «прямую телефонную линию» на тему «Порядок временного ввоза транспортных средств для личного пользования, а также порядок...
21 апреля
Любой желающий сможет бесплатно получить консультации профсоюзных юристов по вопросам, связанным с защитой трудовых прав и социально-экономических интересов.
21 апреля
24 апреля 2025 г. с 12.30 до 13.30 в кабинете № 6 Белыничского райисполкома (г.Белыничи, ул.Советская, 29) личный прием граждан и юридических лиц...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00