22 сентября
На пасяджэнні райвыканкама
На чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло пад старшынствам Мікалая Кадаценкі 19 верасня, разгледжана больш за дваццаць пытанняў, унесеных у парадак дня яго правядзення. Сярод іх: “Аб рабоце па ўзнаўленні статку за 8 месяцаў 2014 года і гатоўнасці жывёлагадоўчай базы сельскагаспадарчых арганізацый раёна да зімова-стойлавага ўтрымання жывёлы 2014-2015 года”; “Аб зацвярджэнні аб’ёмаў і наменклатуры стабілізацыйных фондаў (запасаў) прадуктовых тавараў на міжсезонны перыяд 2014-2015 года”; Аб пастаноўцы на ўлік грамадзян, якія маюць патрэбу па паляпшэнні жыллёвых умоў і зняцці з уліку”; “Аб зацвярджэнні фактычных і планавых нарматываў расходу цеплавой энергіі на падагрэў 1 кубічнага метра вады, на ацяпленне 1 квадратнага метра агульнай плошчы па жылых дамах,не абсталяваных прыборамі групавога ўліку расходу цеплавой энергіі” і іншыя.
З дакладам па пытанні “Аб рабоце па ўзнаўленні статку за 8 месяцаў 2014 года і гатоўнасці жывёлагадоўчай базы сельскагаспадарчых арганізацый раёна да зімова-стойлавага ўтрымання жывёлы 2014-2015 года” выступіў начальнік райсельгасхарчу Аляксей Цапко, садаклад зрабіў яго першы намеснік Мікалай Буры.
Адзначана, што за справаздачны перыяд у сельгасарганізацыях раёна ацяліліся 6289 кароў і 2006 цялушак, ад якіх атрыманы 7964 жывыя цяляткі, што на 21 галаву больш, чым за восем месяцаў мінулага года.
Дакладчык канстатаваў, што ў ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне”, “Бялынічы” і “Падзевічы” да леташняга адпаведнага ўзроўню недаатрымана 112, 106 і 56 цялят, а ў СВК “Лебядзянка” і “Ількавічы” – 55 і 16 галоў іх. У сярэднім па сельгасарганізацыях раёна на 100 кароў атрымана 71 цяля, што на 3 галавы менш чым летась і на 16 больш за сёлетні аналагічны сярэднеабласны паказчык.
Сярод асноўных прычын недабору прыплоду буйной рагатай жывёлы названы наступныя: незахаванасць рэгламенту кармлення, тэхналогіі ўтрымання цялятак, кароў і вырошчвання цялушак, няякасная вакцынацыя і лячэнне матачнага статку, запозненае асемяненне цялушак, а таксама праблема з кадравым забеспячэннем малочна-таварных ферм зоаветспецыялістамі (ААТ “Бялынічы”, “Падзевічы”, СВК “Ількавічы”, “Лебядзянка”, райаграпрамтэхзабеспячэнне), што спараджае значныя складанасці па арганізацыі мэтанакіраванай работы па ўзнаўленні статку.
Пад ацёл наступнага года асемянёны 7788 галоў матачнага статку, што на 123 жывёліны больш, чым летась. Аднак у СВК “Ількавічы”, “Лебядзянка”, ААТ “Бялынічы” і райаграпрамтэхзабеспячэнне гэты паказчык меншы.
Эфектыўнасць асемянення кароў і цялушак за справаздачны перыяд склала па сельгаспрадпрыемствах раёна 82 працэнты, а ў ААТ “Падзевічы”, райаграпрамтэхзабеспячэнне і “Новая Друць” адпаведна 70, 71 і 73 працэнты.
На пасяджэнні райвыканкама звернута асаблівая ўвага кіраўнікоў гаспадарак на неабходнасць скарачэння да вызначаных тэхналагічных параметраў колькасці невытворчага выбыцця кароў і цялушак, мёртванароджанага прыплоду.
Мікалай Буры, аналізуючы праблемы ўзнаўлення статку, звярнуў увагу на тое, што генетычны патэнцыял жывёлы расце, аднак, ён выкарыстоўваецца не на поўніцу. Вось і адпаведная статыстыка: У СВК “Ількавічы” ён выкарыстаны на 70 працэнтаў, “Лебядзянка” – 73, ААТ “Падзевічы” – 85, “Бялынічы” – 75, “Новая Друць” – 84, а ў райаграпрамтэхзабеспячэнні – толькі на 61 працэнт.
Значыць, ёсць рэальная магчымасць мець значна больш малака, якое, да слова сказаць, круглы год прыносіць гаспадаркам грошы, і тым самым уплывае на іх фінансавы стан, далейшае развіццё.
Па стане на 1 верасня 7150 кароў знаходзіліся на круглагадовым утрыманні на 15 малочна-таварных фермах, абсталяваных даільнымі заламі, і 1481 – кругласутачна на пашах і ў летніх лагерах. Таксама ў летніх лагерах ўтрымліваліся 2769 рамонтных цялушак. У перыяд да 1 кастрычніка ў сельгаспрадпрыемствах неабходна паставіць у памяшканні на асенне-зімовы перыяд 4250 галоў буйной рагатай жывёлы.
На пасяджэнні райвыканкама адзначалася, што па стане на 12 верасня да зімова-стойлавага ўтрымання жывёлы падрыхтаваны толькі ўсе восем малочна-таварных ферм СВК “Калгас “Радзіма” і ўсе восем ферм ААТ “Новая Друць”, МТФ ў вёсцы Заполле ААТ “Падзевічы” функцыянуе ў рэжыме круглагадовага ўтрымання жывёлы, а на ферме ў Падзевічах праводзіцца будаўніцтва радзільнага аддзялення. Падрыхтаваны да зімовага перыяду чатыры з васьмі ферм ААТ “Бялынічы”, дзве з чатырох СВК “Лебядзянка”. СВК “Ількавічы” і ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне” маюць па шэсць ферм і на ніводнай з іх яшчэ не завершаны ў поўным аб’ёме рамонтныя, падрыхтоўчыя работы.
Райвыканкам адзначыў станоўчую работу праўлення СВК “Калгас “Радзіма” па атрыманні прыплоду цялят, арганізацыі асемянення матачнага статку буйной рагатай жывёлы, дасягненні тэхналагічных прываг рамонтных цялушак і па падрыхтоўцы ферм да чарговага зімова-стойлавага перыяду ўтрымання жывёлы.
У прынятым рашэнні па выніках абмеркавання работы па ўзнаўленні статку за 8 месяцаў 2014 года і гатоўнасці жывёлагадоўчай базы сельскагаспадарчых арганізацый раёна да зімова-стойлавага ўтрымання жывёлы прызнана нездавальняючай праца кіраўнікоў ААТ “Бялынічы”, “Падзевічы”, райаграпрамтэхзабеспячэння, СВК “Лебядзянка” – па атрыманні прыплоду цялят; ААТ “Бялынічы”, “Новая Друць”, СВК “Ількавічы” – па захаванасці матачнага статку буйной рагатай жывёлы; недастатковай – СВК “Ількавічы”, ААТ “Бялынічы”, райаграпрамтэхзабеспячэння па падрыхтоўцы ферм да зімова-стойлавага ўтрымання жывёлы. Яны абавязаны прыняць дзейсныя меры па вырашэнні названых праблем.
Райвыканкам таксама пахадайнічаў перад назіральнымі саветамі ААТ “Бялынічы”, “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне”, “Новая Друць”, праўленнем СВК “Ількавічы” аб прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці кіраўнікоў і зоаветспецыялістаў за дапушчаныя імі недахопы па арганізацыі ўзнаўлення статку буйной рагатай жывёлы.
Міхась КАРПЕЧАНКА, «Зара над Друццю»
Поделиться: