Пятница, 9 мая 2025 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Дзень Ланькаўскага сельсавета
27 ноября

Дзень Ланькаўскага сельсавета

На чарговым Дні сельскага Савета разгледжана і вывучана сумесная праца Ланькаўскага сельсавета дэпутатаў з калектывамі размешчаных тут арганізацый, устаноў, жыхарамі мясцовых паселішчаў па забеспячэнні жыццядзейнасці насельніцтва гэтай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі.
Калі мы кажам пра забеспячэнне жыцц­ядзейнасці насельніцтва пэўнай тэрыторыі, то найперш маецца на ўвазе сумесная праца, супольная рэалізацыя намечаных мерапрыемстваў, якія павышаюць якасць жыцця. На прыкладзе вёсак Малінаўка і Хвойна ўдзельнікам чарговага Дня сельсавета былі прадэманстраваны вынікі такой сумеснай працы па навядзенні парадку і ўводзе ў сельгасабарот безгаспадарчых участкаў зямлі. Скажам, вёска Малінаўка па сваім геаграфічным размяшчэнні мае перспектыву развівацца як дачнае паселішча. Тут маюцца незанятыя землі былых сядзібаў. Каб знайшоўся і для іх гаспадар, гэтыя ўчасткі пад забудову павінны ўтрымлівацца ў чысціні і парадку. Удзельнікам Дня Ланькаўскага сельсавета былі паказаны два такія ўчасткі ў Малінаўцы, дзе хоць сёння можна распачаць будаўніцтва жылога дома ці лецішча.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Асіпёнак паінфармаваў аб тым, што ў апошні час вяскоўцы ўсё часцей уключаюцца ў сумесную работу па навядзенні парадку на тэрыторыях агульнага выкарыстання, пустуючых сядзібах. У якасці прыкладу Аляксандр Мікалаевіч прывёў Лебядзянкаўскі сельсавет. У Ланькаўскім пакуль найбольшую актыўнасць праявілі некалькі сем’яў з вёскі Хвойна. Сем’і Мікалая Федасеева, Маргарыты Лініч, Мікалай Таланаў колькі дзён таму правялі суботнік, падчас якога ачысцілі ад старых дрэў, пустазелля, парэшткаў пабудоў і іншага смецця крыху больш за 20 сотак зямлі.
Кожны жыхар абавязаны клапаціцца і аб падтрыманні чысціны на сваёй прыдомавай тэрыторыі. Зрухі ў гэтым накірунку відавачныя, у тым ліку і ў паселішчах Ланькаўскага сельсавета. Але маюцца і адмоўныя прыклады. Скажам, удзельнікі мерапрыемства, наведваючы аграгарадок Іскра, звярнулі ўвагу на два чатырохкватэрныя дамы, прылеглая тэрыторыя да якіх засмечана.
У звязку з тэмай навядзення парадку на зямлі старшыні сельвыканкамаў агучылі праблему адмовы заключэння некаторымі гаспадарамі вясковых сядзібаў дагавораў з БУКП “Жылкамгас” на вываз цвёрдых камунальных адходаў. Сваё нежаданне тыя матывуюць адсутнасцю смецця. Аднак у жыцці такога не бывае. Кожны чалавек паўсюдна пакідае за сабой смецце: на працы, у кватэры. Тым больш, яго хапае пры вядзенні дамашняй гаспадаркі. Да слова сказаць, існуюць абгрунтаваныя нарматывы ўтварэння адходаў – бытавых, камунальных, вытворчых і шэрагу іншых. У выніку жыцця, дзейнасці за кожным з нас цягнецца шлейф тых самых адходаў, большасць з якіх складаюць каштоўнае багацце – другасную сыравіну. Зрэшты, каб чалавек не ўтвараў смецце, не было б несанкцыяваных звалак, не засмечваліся б лясы, прыдарожныя палосы, вуліцы, прыдомавыя тэрыторыі... Такім чынам, кожны гаспадар вясковай сядзібы абавязаны заключыць адпаведны дагавор з жылкамгасам. Паслуга каштуе не так і дорага, недзе сем з паловай тысячы на чалавека. У сваю чаргу работнікі санітарнай службы, эколагі папярэджваюць: за засмечванне зямлі, невыкананне прыродаахоўнага і санітарнага заканадаўстваў прадугледжаны значныя штрафныя санкцыі. Як вядома, ні ў кога лішніх грошай не бывае...
У аграгарадку Іскра майстар кацельня-паліўнай гаспадаркі БУКП “Жылкамгас” Пётр Кулік пазнаёміў удзельнікаў Дня сельсавета з функцыяваннем кацельні, дзе выкарыстоўваюцца мясцовыя віды паліва – дранка.
На мадэрнізацыю і дыспетчарызацыю яе было затрачана крыху больш за 550 мільёнаў рублёў. Поўная самаакупнасць будзе дасягнута праз тры гады і 8 месяцаў яе эксплуатацыі. Падлічана, што эканамічная эфектыўнасць за год складае крыху больш за 148 мільёнаў рублёў. Дзякуючы дыспетчарызацыі і аўтаматызацыі работы кацельні значна скарацілася і колькасць аператараў. Калі дагэтуль тут працавалі 4 чалавекі, то сёння з усімі працоўнымі абавязкамі паспяхова спраўляецца толькі адзін аператар.
З вырашэннем праблем жыццезабеспячэння насельніцтва непарыўна звязана і працаўладкаванне мясцовага насельніцтва. У вёсцы Хвойна з нядаўняга часу дзейнічае прыватнае прадпрыемства “Друць Інвест”, дзе вырабляюцца на сёння 6 відаў туалетнай паперы. Вытворчае абсталяванне цэха размешчана ў рэканструяваным былым жывёлагадоўчым памяшканні СВК “Ількавічы”. Як паведаміў начальнік вытворчасці Аляксандр Вараб’ёў, за чатыры рабочыя дні двухзменкі тут рыхтуюць да адпраўкі спажыўцу 35-38 тысяч (фура) рулоноў туалетнай паперы. Калектыў прадпрыемства складаюць 15 чалавек, у тым ліку і чацвёра жыхароў вёскі Хвойна. Астатнія рабочыя жывуць у Бялынічах і адзін – у Малым Кудзіне.
Аляксандр Іванавіч прызнаўся, што напачатку арганізацыі дзейнасці прадпрыемства ўзнікалі пэўныя кадравыя цяжкасці. На сёння дасягнута стабільнасць у гэтым пытанні.
Да слова сказаць, летась двое рабочых і сёлета адзін добраахвотна былі закадзіраваны ад алкаголю. Праблема вырашана. Значыць, людзі самым сур’ёзным чынам перагледзелі ўласныя адносіны да спіртнога, хочаць нармальна жыць і працаваць, прыносячы карысць сабе і грамадству.
-Усе працуюць добра, - заўважыў Аляксандр Вараб’ёў.
Адна з запатрабаваных устаноў, размешчаных на тэрыторыі Ланькаўскага сельсавета, дзіцячы садок № 16. Загадчыца яго Алена Зуева паінфармавала, што зараз у ім выхоўваецца 29 хлопчыкаў і дзяўчынак. Для 17 выхаванцаў установы, паколькі яны пражываюць у навакольных вёсках, арганізаваны штодзённы падвоз. Нагадаем, што дзіцячы садок у аграгарадку Ланькаў дзейнічае толькі два гады. Раней у гэтым памяшканні размяшчаўся дзіцячы сацыяльны прытулак.
Алена Зуева звярнула ўвагу ўдзельнікаў Дня сельсавета на добрым партнёрстве калектыву дашкольнай установы з шэфскімі арганізацыямі – ААТ “ПМК № 82 Вадбуд” і СВК “Калгас “Ількавічы”. Калектывы апошніх аказваюць дзіцячаму садку матэрыяльную дапамогу, у тым ліку і на набыццё цацак, наглядных дапаможнікаў, выдзяляюць патрэбны матэрыял для абсталявання гульнёвых пляцовак. У сваю чаргу члены працоўнага калектыву дашкольнай установы дапамагаюць, у прыватнасці, СВК “Ількавічы” ва ўборцы вырашчанага ўраджаю.
На падвядзенні вынікаў Дня Ланькаўскага сельсавета старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Асіпёнак адзначыў, што правядзенне такога мерапрыемства прыносіць свой плён. У прыватнасці, за пэўны час да яго правядзення значна актывізуюць работы па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні калектывы ўстаноў, арганізацый, гаспадарак і прадпрыемстваў, якія знаходзяцца на тэрыторыі таго ці іншага сельсавета. Да гэтай працы актыўней пачало далучацца і само насельніцтва паселішчаў. Такім чынам праяўляецца мабілізацыйная роля гэтага мерапрыемства.
Тым не менш, як і ва ўсе папярэдне праведзеныя дні сельсаветаў, у Ланькаўскім таксама выяўлены пэўныя праблемныя моманты, што тычыліся далейшага навядзення парадку на зямлі, добраўпарадкавання, збору камунальных адходаў і былі зафіксаваныя ў пратаколе даручэнняў. Канкрэтныя заданні адрасаваныя кіраўніцтву СВК “Ількавічы”, дырэкцыям лясгасу і ДРБУ – 170, Ланькаўскаму сельвыканкаму.
Міхась КАРПЕЧАНКА, «Зара над Друццю»


­ Поделиться:

Афиша и объявления

21 апреля
23 апреля 2025 г. с 14.00 до 16.00 «прямую телефонную линию» на тему «Порядок временного ввоза транспортных средств для личного пользования, а также порядок...
21 апреля
Любой желающий сможет бесплатно получить консультации профсоюзных юристов по вопросам, связанным с защитой трудовых прав и социально-экономических интересов.
21 апреля
24 апреля 2025 г. с 12.30 до 13.30 в кабинете № 6 Белыничского райисполкома (г.Белыничи, ул.Советская, 29) личный прием граждан и юридических лиц...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00