Среда, 2 июля 2025 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - У РАУС адбылася нарада, на якой былі падведзены...
23 января

У РАУС адбылася нарада, на якой былі падведзены вынікі працы райаддзела за мінулы год

У нарадзе прынялі ўдзел намеснік начальніка УУС Магаблвыканкама, палкоўнік міліцыі Наталля Сіманава, начальнік РАУС, палкоўнік міліцыі Юрый Сіманаў, намеснік пракурора, малодшы саветнік юстыцыі Вадзім Пінчукоў, начальнік аддзела Следчага камітэта, падпалкоўнік юстыцыі Дзмітрый Налівайка і начальнік міжраённага аддзела Камітэта судовых экспертыз, падпалкоўнік юстыцыі Дзяніс Віннікаў (на здымку).
У сваёй справаздачы Юрый Сіманаў паведаміў, што ў 2014 годзе агульная колькасць злачынстваў па ўсіх лініях службаў знізілася. На тэрыторыі раёна іх зарэгістравалі 212 фактаў. Раскрытыя ўсе 8 злачынстваў, якія належаць да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Агульная раскрывальнасць узрасла да 82,9 працэнта.
Як зазначыў начальнік РАУС, не дапушчаны згвалтаванні, рабаўніцтвы, крадзяжы жывёлы, вымагальніцтвы, выкраданне з магазінаў. На ўзроўні 2013 года засталася колькасць злачынстваў, зробленых грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення.­
Нягледзячы на зніжэнне крадзяжоў маёмасці ўсіх формаў уласнасці, іх доля ў агульнай структуры злачыннасці застаецца ранейшай – 46,2 %. Паменшылася колькасць крадзяжоў дзяржаўнай маёмасці, а таксама ў аграпрамысловым комплексе.
Юрый Сіманаў ахарактаразаваў крымінагенную сітуацыю і па сельсаветах. Так, напрыклад, зніжаецца колькасць злачынстваў на тэрыторыях Машчаніцкага, Галоўчынскага, Тяхцінскага, Лебядзянкаўскага і Запольскага сельскіх саветаў. Разам з тым ёсць тэндэнцыя росту іх у райцэнтры і ў Вішоўскім і Ланькаўскім сельсаветах.
Падчас нарады ўдзельнікі надалі асаблівую ўвагу накірунку дзейнасці РАУС па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі. Летась праводзілася праца па выяўленні іх у стратэгічных галінах эканомікі, спыненні дзейнасці карумпаваных службовых асоб. Былі выяўлены 10 злачынстваў, з якіх 4 адносяцца да катэгорыі цяжкіх.
Па лініі наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі міліцыянеры выявілі 5 злачынстваў: адно – распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў і 4 факты захоўвання наркатычнага рэчыва без мэты збыту. У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў і следчых дзеянняў з незаконнага абароту былі канфіскаваны 106,12 грама макавай саломы, а таксама 0,485 грама іншых наркатычных рэчываў.
На нарадзе абмяркоўвалася таксама праца па ахове грамадскага парадку і прафілактыкі злачыннасці. У ходзе правядзення прафілактычных мерапрыемстваў на тэрыторыі раёна прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за знаходжанне ў п'яным выглядзе і распіццё спіртных напояў у грамадскіх месцах 863 правапарушальнікі, за дробнае хуліганства – 202.
Выяўлены 36 фактаў нелегальнага абароту алкагольнай спіртаўтрымліваючай прадукцыі, канфіскаваны 2 227 літраў самагону і самагоннай брагі, 158 літраў фальсіфікаванай спіртаўтрымліваючай прадукцыі і 5 самагонных апаратаў. Для накіравання на медыка-сацыяльную рэадаптацыю ва ўмовах лячэбна-працоўнага прафілакторыя ўчастковыя інспектары міліцыі РАУС падрыхтавалі матэрыялы на 30 жыхароў раёна.
Вынікам прафілактычнай работы можна лічыць той факт, што колькасць выпадкаў гібелі грамадзян ад атручвання этылавым спіртам у параўнанні з 2013 годам знізілася.
За мінулы год да адміністрацыйнай адказнасці за наўмыснае прычыненне цялеснага пашкоджання прыцягнуты 246 правапарушальнікаў. 227 з іх – за гвалтоўныя дзеянні супраць членаў сваіх сем’яў.
Пры правядзенні работы па прафілактыцы крадзяжоў службовым асобам былі вынесены 198 прадстаўленняў аб ліквідацыі прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць учыненнюгэтых злачынстваў. 9 кіраўнікоў і 2 індывідуальныя прадпрымальнікі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за непрыняцце мер па накіраваных прадстаўленнях.
За мінулы год непаўналетнія ўчынілі 3 злачынствы. Акрамя таго ў адносінах да іх былі складзены 58 адміністрацыйных пратаколаў. 25 бацькоў прыцягнуты да адказнасці за ўхіленне ад выхавання дзяцей, якія зрабілі разнастайныя правапарушэнні.
Удзельнікі нарады звярнулі ўвагу на прафілактычную работу з раней судзімымі, на долю якіх прыпадае 41,8 % ад агульнай колькасці злачынстваў, зарэгістраваных у раёне, а таксама закранулі пытанне дарожнай бяспекі. За мінулы год былі зарэгістраваны 8 ДТЗ, у якіх 11 чалавек атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці і 1 загінуў.
Напрыканцы аператыўнай нарады ў адпаведнасці з Загадам начальніка УУС Магаблвыканкама за ўмелыя  прафесійныя дзеянні, ініцыятыву, праяўленую пры правядзенні службовых мерапрыемстваў, былі заахвочаны чацвёра супрацоўнікаў РАУС.
Грамату УУС Магаблвыканкама ўручылі старшаму оперупаўнаважанаму групы БЭЗ РАУС, маёру міліцыі Аляксандру Драздову. За 2014 год ён выявіў 10 злачынстваў у сферы эканомікі, з якіх 4 адносяцца да катэгорыі цяжкіх, 1 – цяжкіх з элементамі карупцыі.
Грамату УУС Магаблвыканкама атрымаў і міліцыянер-канваір канвойнага падраздзялення ізалятара для часовага ўтрымання грамадзян, міліцыі грамадскай бяспекі РАУС, старшына міліцыі Яўген Емяльянаў. З яго непасрэдным удзелам былі выкананы 35 заявак на канваіраванне.
Падзяку начальніка УУС Магаблвыканкама аб’явілі старшаму оперупаўнаважанаму аддзялення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі, капітану міліцыі Аляксандру Балдышэўскаму, які асабіста раскрыў 18 злачынстваў, 1 – па лініі незаконнага абароту наркатычных сродкаў, 4 злачынствы мінулых гадоў. Такога ж заахвочвання ўдастоены і памочнік дзяжурнага аператыўна-дзяжурнай службы міліцыі грамадскай бяспекі РАУС, старшы прапаршчык міліцыі Васіль Капшукоў.



­

Анастасія МАКЕЕВА, “Зара над Друццю”

Поделиться:

Афиша и объявления

27 июня
28 июня 2025 г. с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию в райисполкоме проведет Смычек Александр Владимирович, первый заместитель председателя – начальник...
26 июня
Личный прием граждан
26 июня
Белыничское открытое акционерное общество «Агросервис» сообщает, что 1 июля 2025 года в 14:00 в актовом зале (Белыничский район аг.Искра, ул. Центральная,...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00