26 февраля
У Бялынічах адбылося адкрыццё кінатэатра “Зорка”

У сераду адбылося афіцыйнае адкрыццё кінатэатра “Зорка”. Чырвоную стужку ў новы свет кіно, па якім бялынічане ўжо паспелі засумаваць, перарэзалі старшыня райвыканкама Мікалай Кадаценка, першы намеснік міністра культуры Ірына Дрыга, намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Малашка, начальнiк галоўнага ўпраўлення iдэалагiчнай работы, культуры i па справах моладзi аблвыканкама Анатоль Сiнкавец і дырэктар Магілёўскага дзяржаўнага прадпрыемства “Кінавідэапракат” Ірына Белякова.
Ва ўрачыстым мерапрыемстве таксама прыняў удзел Уладзімір Раманенка, дырэктар ПМК-241, будаўнікі якога правялі якасную рэканструкцыю кінатэатра. Падчас яе былі адрамантаваны дах і фасад будынка, фае кінатэатра, кіназала на 160 гледачоў, некаторыя іншыя памяшканні. Як адзначыў Мікалай Кадаценка, рэканструкцыя праводзілася метадам “народнай будоўлі”. На яе былі накіраваны сродкі раённага бюджэту, а таксама грошы, заробленыя працоўнымі калектывамі на суботніку (598,3 млн. рублёў). У цэлым жа на рэканструкцыю і мадэрнізацыю кінатэатра за 2014-2015 гады ўкладзена каля 4 млрд. рублёў.
Зараз у кінатэатры “Зорка”створаны самыя лепшыя ўмовы для прагляду кінафільмаў: мяккія ўтульных крэслы для гледачоў, новы вялікі пасярэбраны экран і сучаснае кінаабсталяванне. Лічбавы кінапраектар, гукавая сістэма DolbyDigital з 15 стэрэадынамікамі, а таксама сістэма кінапаказу 3D Master Image забяспечваюць новы якасны ўзровень дэманстрацыі фільмаў у фармаце 2D і 3D, якія перадаюць выяўленчыя і гукавыя эфекты максімальна набліжана да рэальнасці. Для прагляду кінафільмаў у фармаце 3D гледачы атрымліваюць спецыяльныя акуляры.
Акрамя гэтага на другім паверсе размешчана малая зала на 50 месцаў для правядзення тэматычных мерапрыемстваў з выкарыстаннем кінатэхнікі.
– Тэхнічнае пераабсталяванне кінатэатра “Зорка” дае магчымасць жыхарам Бялыніччыны далучыцца да прэм’ерных паказаў кінафільмаў нароўні з жыхарамі іншых вялікіх гарадоў краіны, – адзначыў дырэктар яго Валерый Кайнара. –Такія сучасныя тэхналогіі, дарэчы, у вобласці выкарыстоўваліся дагэтуль толькі ў дванаццаці кінатэатрах у Магілёве, Бабруйску, Горках, Быхаве і Слаўгарадзе. Цяпер дайшла чарга і да Бялынічаў. Таму віншуем бялынічан з гэтай значнай падзеяй у культурным жыцці і запрашаем гледачоў далучыцца да новага “кінавымярэння”!
Андрэй СУПІТАЛЁЎ, «Зара над Друццю»
Поделиться: