4 марта
У раённым Цэнтры культуры адбыўся злёт перадавікоў народнай гаспадаркі

У фае РЦК для ўсіх запрошаных на мерапрыемства была арганізавана выстава-продаж з дэгустацыяй хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў райспажыўтаварыства і малочнай прадукцыі філіяла ААТ “Бабуліна крынка”, а ў суседняй зале разгарнулася выстава творчых работ бялыніцкіх майстроў.
Радасць працоўных перамог прыехалі падзяліць з бялынічанамі ганаровыя госці: дэлегацыі Магілёўскага, Круглянскага, Шклоўскага, Клічаўскага раёнаў, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Агееў, начальнік упраўлення гандлю і паслуг аблвыканкама Інэса Караткевіч.
Старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Кадаценка цёпла павіншаваў прысутных са святам і пазнаёміў з вынікамі сацыяльна-эканамічнага развіцця Бялыніччыны.
Тэмп росту валавой прадукцыі ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна за 2014 год склаў больш за 108 працэнтаў да папярэдняга года. Валавы збор збожжа ў вазе пасля дапрацоўкі па сельскагаспадарчых арганізацыях дасягнуў 55 492 тоны, што на 43% вышэй за ўзровень 2013 года. Сярэдні надой малака ад каровы склаў 5484 кг. Летась прамысловымі прадпрыемствамі раёна выраблена прадукцыі ў фактычных адпускных цэнах на 78 мільярдаў 716 млн рублёў, тэмп росту склаў 117 працэнтаў. У сферы будаўніцтва ўведзена ў эксплуатацыю 5625 квадратных метраў агульнай плошчы жылля, што складае 112,5% да гадавога задання. Рознічны тавараабарот склаў больш за 361 мільярд рублёў, або 107,3% да папярэдняга года. Таксама шмат дасягненняў у іншых галінах народнай гаспадаркі: медыцынскага і культурнага абслугоўвання, сістэме адукацыі, ахове правапарадку і ад надзвычайных сітуацый.
– Здабыткі мінулага года не былі выпадковымі, – канстатаваў Мікалай Міхайлавіч. – Яны сталі вынікам сістэмнай, мэтанакіраванай, добрасумленнай працы работнікаў народнагаспадарчага комплексу. Аднак наперадзе новыя паказчыкі і мэты, для дасягнення якіх трэба прыкласці ўсе намаганні. Бялынічане могуць працаваць яшчэ лепш, таму мы можам дасягнуць большага.
Пасля пачалося ўзнагароджванне калектываў і лепшых працаўнікоў (адпаведнае рашэнне райвыканкама апублікавана ў “Зары над Друццю”, №15 за 25 лютага).
Пераходным Ганаровым сцягам, дыпломам райвыканкама, грашовай прэміяй за перамогу ў раённым спаборніцтве па агульных выніках працы сярод сельскагаспадарчых арганізацый ўзнагароджаны СВК “Калгас “Радзіма” (старшыня праўлення Аляксандр Лапацентаў), у галіне прамысловасці – ААТ “Бялыніцкі пратэінавы завод” (дырэктар Юрый Марцінкоў), будаўніцтва і архітэктуры - ДУК ДБП “Бялыніцкая ПМК-241” (дырэктар Уладзімір Раманенка), у сферы гандлёвага абслугоўвання – раённае спажывецкае таварыства (старшыня Тамара Адамовіч), у сацыяльнай сферы – аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама (начальнік Ірына Фурсава).
За шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё будаўнічага комплексу і паспяховае выкананне прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця дырэктар ДУК ДБП “Бялыніцкая ПМК-241” Уладзімір Раманенка ўзнагароджаны нагрудным знакам Саюза будаўнікоў Рэспублікі Беларусь “За заслугі ў будаўніцтве”.
З прывітальным словам да бялынічан звярнулася начальнік упраўлення гандлю і паслуг аблвыканкама Інэса Караткевіч. Інэса Леанідаўна ўручыла Ганаровую грамату абласнога выканаўчага камітэта трактарысту-машыністу СВК “Калгас “Радзіма” Ігару Шчолухаву, Ганаровую грамату ўпраўлення гандлю і паслуг аблвыканкама і абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў гандлю – старшыні райспажыўтаварыства Тамары Адамовіч. Ганаровай граматай упраўлення гандлю і паслуг аблвыканкама і абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў узнагароджана дырэктар ААТ “Бытпаслугі” Святлана Галанава.
Грашовыя прэміі аблвыканкама атрымалі начальнік участка ДУК ДБП “Бялыніцкая ПМК-241” Мікалай Козыраў і настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ №1 імя М.І. Пашкоўскага Людміла Казлоўская.
Старшыня райкама прафсаюза аграпрамысловага комплексу Станіслаў Бурко ўзнагародзіў ад імя савета Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюза Ганаровай граматай начальніка планава-эканамічнага аддзела райспажыўтаварыства Людмілу Паўлаву, Ганаровай граматай абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу начальніка аддзела раслінаводства райсельгасхарчу Алега Залуцкага, а дыпломам – муляра ДУК ДБП “Бялыніцкая ПМК-241” Аляксея Куляшова.
Ганаровай граматай раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ўзнагароджаны брыгадзір жывёлаводаў СВК “Калгас “Радзіма” Пётр Калакустаў, трактарыст ААТ “ПМК-82 Вадбуд” Сяргей Козыраў, машыніст аўтамабільнага крана ААТ “ПМК-83 Вадбуд” Аляксандр Лаўрэнаў, слесар-сантэхнік ДУК ДБП “Бялыніцкая ПМК-241” Анатоль Набокаў, бухгалтар ААТ “Аграсэрвіс” Алена Панамарова, жывёлавод ААТ “Бялынічы” Таццяна Чайкоўская.
Падзячным лістом райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і каштоўным падарункам адзначаны жывёлавод СВК “Ількавічы” Галіна Аўдзеенка і загадчык склада ААТ “Бялыніцкі пратэінавы завод” Пётр Варапаеў, машыніст экскаватара ААТ “ПМК-83 Вадбуд” Генадзь Іваноў, жывёлавод ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Святлана Падольская.
У адрас перадавікоў вытворчасці гучалі шматлікія словы падзякі ад гасцей і ўдзельнікаў урачыстасці. Святочны настрой цудоўным канцэртам падтрымалі калектывы мастацкай самадзейнасці.
Андрэй СУПІТАЛЁЎ, «Зара над Друццю»

Поделиться: