Четверг, 4 сентября 2025 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Каб быў прыгожым Бялыніцкі край
8 апреля

Каб быў прыгожым Бялыніцкі край

Актыўныя работы па навядзенні санітарнай чысціні разгарнуліся ў Бялынічах і сельскіх населеных пунктах. Людзі шчыравалі на вытворчых аб’ектах, прыбіралі воінскія пахаванні, могілкі і тэрыторыі каля помнікаў, ліквідоўвалі захламленасць і звалкі ў лясных масівах, ачышчалі ад смецця ўздоўжкі праязных дарог і месцы агульнага выкарыстання. Усяго ў суботніку прынялі ўдзел звыш 5200 чалавек.
Каментарый намесніка старшыні райвыканкама Дзмітрыя ДАВЫДАВА:
Асноўны аб’ём запланаваных да суботніка работ склала ліквідацыя несанкцыянаваных звалак у лясным масіве каля ДІСІ, на якіх былі задзейнічаны работнікі гэтай сацыяльнай ўстановы, а таксама раённай ветэрынарнай станцыі.
Маштабныя работы былі праведзены і ў канцы вуліц Маладзёжная і Камуністычная райцэнтра, дзе высечка хмызняку на вялікай плошчы была даручана працаўнікам РЭС, ДЭУ-74 і ДРБУ-170. У самы бліжэйшы час тут плануецца поўнасцю завершыць гэтыя работы.
Санітарную высечку паваленых дрэваў у лясным масіве, што ў канцы вуліцы Садовая, правялі супрацоўнікі райаддзела міліцыі сумесна з лясгасам. Дровы, якія атрымалі пасля распілоўкі дрэў, былі дастаўлены ветэрану міліцыі, удзельніку Вялікай Айчыннай вайны Івану Шаўцову.
Добра папрацавалі работнікі лясгаса і на ліквідацыі звалкі і ачыстцы тэрыторыі па вуліцы Сасновая.
І гэта далёка не поўны пералік усіх арганізацый, якія ўдарна папрацавалі на добраўпарадкаванні Бялыніцкай зямлі.
Хочацца адзначыць шчырую неабыякавасць, добрасумленнасць і адказнасць жыхароў раёна, з якімі яны аднесліся да нашай агульнай справы – навядзенні парадку на роднай зямлі. Значны аб’ём запланаваных работ дазволіла  выканаць  і сонечнае надвор’е, якое з самай раніцы ўсталявалася 4 красавіка.
Добраўпарадкоўваць, наводзць чысціню і ўтрымліваць у належным санітарным стане тэрыторыі грамадскага выкарыстання, жылыя зоны, двары шматпавярховых дамоў і плошчы прысядзібных участкаў, павінен кожны з нас. І не толькі падчас суботнікаў, але штодзённа. Каб наша зямля была яшчэ больш утульнай і прыгожай!
Вольга НАБОКАВА, “Зара над Друццю”­
Поделиться:

Афиша и объявления

28 августа
В целях профилактики производственного травматизма, соблюдения требований законодательства об охране труда в организациях, выполняющих лесосечные работы...
22 августа
26 августа 2025 г. с 14.00 до 16.00 тематическую «прямую телефонную линию» на тему «Порядок ввоза товаров для личного пользования при переселении на постоянное...
22 августа
понедельник с 11.00 до 20.00вторник–пятница с 8.00 до 17.00перерыв на обед с 13.00 до 14.00
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00