Пятница, 9 мая 2025 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - З асобай увагай да асобых дзяцей
4 мая

З асобай увагай да асобых дзяцей

У мерапрыемстве прынялі ўдзел вядучы спецыяліст упраўлення адукацыі аблвыканкама Дзіна Лазуркіна, дырэктар Магілёўскага абласнога ЦКРНіР Алена Мазалоўская, а таксама кіраўнікі і спецыялісты карэкцыйных цэнтраў вобласці.
З сістэмай адукацыі Бялыніччыны прысутных пазнаёміў начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Андрэй Ганчук.
А аб гісторыі развіцця сістэмы спецыяльнай адукацыі і спецыфіцы работы ЦКРНіР распавяла дырэктар установы Таццяна Цецерукова.
- Наша ўстанова ў ліку першых стаяла ля вытокаў развіцця цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Магілёўскай вобласці.
Сёння ў 9 з 14 школ і ў 5 з 9 дашкольных устаноў адкрыты пункты карэкцыйна-педагагічнай дапамогі.
Пры дашкольных установах функцыянуюць 2 інтэграваныя групы. Вядзецца мэтанакіраваная праца па адкрыцці ў раёне спецыяльнай дашкольнай групы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы.
На базе нашага цэнтра функцыянуе спецыяльная дашкольная група. У мінулым годзе рашэннем Бялыніцкага раённага выканаўчага камітэта ў ЦКРНіР адкрыты 2 спецыяльныя класы, чым была вырашана праблема максімальнага ахопу дзяцей з ЦМПР эфектыўнай карэкцыйнай-педагагічнай дапамогай.
У апошнія гады выканана вялікая праца па паляпшэнні матэрыяльна- тэхнічнай базы ўстановы: абсталяваны пандус, устаноўлены поручні, заменены дзверы уваходнай групы, мінімізаваны парогі, праведзена замена вокнаў, абсталявана спартыўная пляцоўка, ўстаноўлена сенсарны дарожка і яшчэ шмат вялікіх і маленькіх спраў, якія дазваляюць рабіць наш дом не толькі значна прыгажэйшым, але максімальна камфортным для навучання дзяцей з ЦМПР.
У канцы свайго выступлення Таццяна Мікалаеўна адзначыла, што дзякуючы мэтанакіраванай працы па раннім выяўленні і аказанні своечасовай карэкцыйнай дапамогі дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, у апошнія гады намецілася тэндэнцыя да зніжэння колькасцідзяцей з АПФР.
Супрацоўнікі карэкцыйнага цэнтра прадставілі увазе прысутных вопыт работы па тэме семінара, які ўяўляў даклады па розных аспектах навучання ў цэнтры, а таксама відэаролікі заняткаў з выхаванцамі ўстановы.
Акрамя таго для гасцей была падрыхтавана творчая справаздача, прымеркаваная да юбілею ЦКРНіР. Дарэчы, сёлета спаўняецца 15 гадоў, калі ўстанова адчыніла свае дзверы для асаблівых дзяцей нашага раёна.
У рамках музычнай праграмы прысутныя мелі магчымасць пазнаёміцца з дасягненнямі ў выкананні разнастайных творчых нумароў спецыялістаў і выхаванцаў карэкцыйнага цэнтра, дапаможнай школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, аддзялення дзённага знаходжання гэтай установы.
Танцамі і песнямі добры настрой прысутным дарылі і ўдзельнікі тэатральнай студыя “Лікі” МЦ “Ветразь” і ўзорнага вакальнага ансамблю “Акварэлька” (дзіцячая школа мастацтваў).
Апошняй часткай семінара стала экскурсія пад назвай “Краса роднага краю” ў раённым мастацкім музеі.
Вольга НАБОКАВА, “Зара над Друццю”

Поделиться:

Афиша и объявления

21 апреля
23 апреля 2025 г. с 14.00 до 16.00 «прямую телефонную линию» на тему «Порядок временного ввоза транспортных средств для личного пользования, а также порядок...
21 апреля
Любой желающий сможет бесплатно получить консультации профсоюзных юристов по вопросам, связанным с защитой трудовых прав и социально-экономических интересов.
21 апреля
24 апреля 2025 г. с 12.30 до 13.30 в кабинете № 6 Белыничского райисполкома (г.Белыничи, ул.Советская, 29) личный прием граждан и юридических лиц...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00