12 мая
Шануем, Помнім, Ганарымся!

Святкаванне адкрыла ўрачыстае шэсце прадстаўнікоў працоўных калектываў і грамадскасці, ветэранаў працы і моладзі “Марш Перамогі”. Яно распачалося каля помніка землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, каля якога дзейнічала тэатралізаваная пляцоўка “Паклонімся вялікім тым гадам”. Пасля ўскладання кветак да помніка святочная калона, упрыгожаная сцягамі, кветкамі, паветранымі шарамі, накіравалася ў цэнтр горада.
Працаўнікі БУКП “Жылкамгас” на пляцоўцы каля кінатэатра “Зорка” цікава і змястоўна прапанавалі жыхарам Бялыніч тэатралізаванае прадстаўленне “Ніхто не забыты і нішто не забыта”.
На тэатралізаванай пляцоўцы “Салют Перамозе! Слава Беларусі!” да шэсця далучылася кіраўніцтва раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў, прафсаюзных арганізацый і сельскіх Саветаў. І, канечне, ганаровае месца перад калонай занялі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны – Віктар Аржанікаў, Яўген Дасевіч, Вольга Баркова, Генадзь Юхневіч, Іван Федарэнчык, Мая Чорная, Кацярына Нізаўцова, Кацярына Чыжык, Марыя Ванькурава…
Удзельнікі святочных мерапрыемстваў накіраваліся ў Ліпавы гай, дзе адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны 70-й гадавіне Вялікай Перамогі. Яго адкрыў старшыня райвыканкама Мікалай Кадаценка.
Мікалай Міхайлавіч адзначыў, што сёння мы аддаём даніну павагі ўсім загінулым – героям-вызваліцелям і бязвінным ахвярам той крывавай вайны. Слаўныя сыны і дочкі Прыдруцкага краю зрабілі свой уклад для набліжэння Перамогі. Больш за 10 тысяч бялынічан ваявалі на франтах Вялікай Айчыннай вайны, змагаліся ў партызанскіх атрадах і падполлі. Подзвіг ветэранаў знайшоў свой дастойны працяг у мірным жыцці.
У цяжкія пасляваенныя гады яны прыклалі неймаверныя намаганні для адраджэння краіны, аднаўлення яе эканамічнага і чалавечага патэнцыялу. Дзякуючы ветэранам і ўсяму пакаленню пераможцаў вось ужо семдзясят гадоў мы жывем пад мірным небам і будуем сваю будучыню. Развіваюцца прамысловасць і сельская гаспадарка, узводзяцца вытворчыя, грамадскія і спартыўныя аб’екты, ствараюцца камфортныя ўмовы жыцця для працаўнікоў вёскі. Сучасныя пераўтварэнні ў сацыяльна-эканамічным развіцці раёна, дабрабыт яго жыхароў– гэта таксама вынік Вялікай Перамогі.
Мікалай Кадаценка шчыра павіншаваў ветэранаў вайны, жыхароў Бялыніччыны з Днём Перамогі, пажадаў моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і мірнага неба над галавой.
Са словам ад імя ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны выступіў Віктар Паўлавіч Аржанікаў. Ён адзначыў, што гэта свята з’яўляецца асаблівым. Яно прасякнута пачуццём радасці і смутку, гонарам і захапленнем ад подзвігу народа.
На мерапрыемстве прысутнічалі ганаровыя госці: дэпутат Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, начальнік Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці Раіса Лычкоўская, намеснік дырэктара ДЮСШ па гандболе Карачаева-Чаркескай Рэспублікі Ларыса Баўтрук. Ларыса Уладзіміраўна вітала бялынічан і выказала словы віншавання ад імя дэпутатаў Народнага сходу і жыхароў Карачаева-Чаркесіі, радзімы Героя Савецкага Саюза Асмана Касаева.
Затым былі ўскладзены кветкі да брацкай магілы салдат, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, бюстаў Герояў Савецкага Саюза і помнікаў Герояў Сацыялістычнай працы ад раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў, працоўных калектываў, прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна.
Ліпавы гай пагрузіўся ў цішыню: хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць аб тых, хто не вярнуўся з той крывавай вайны.
Свята прадоўжылі літаратурна-музыкальная праграма “Подзвігу народа – жыць у вяках” і розныя тэматычныя пляцоўкі. Добры святочны настрой бялынічанаў і гасцей горада падтрымлівалі работнікі культуры. Са сцэны гучалі вядомыя і любімыя ўсімі песні ваеннай пары: “Кацюша”, “Апошні бой”, “День Победы”, “Смуглянка” і іншыя, словы ўдзячнасці на адрас ветэранаў вайны і тыла, дзякуючы якім сённяшнія бялынічане маюць цудоўную магчымасць жыць, вучыцца і працаваць у міралюбівай, свабоднай і незалежнай краіне, не ведаючы жахаў вайны.
Падчас святкавання ў Ліпавым гаі працавалі гандлёвыя рады і летнія міні-кафэ. Можна было паласавацца шашлыкамі, блінамі, кандытарскімі вырабамі і іншымі прысмакамі, купіць прадукцыю мясцовых вытворцаў, вырабы дэкаратыўна-прыкладной творчасці і сувеніры. Для дзяцей праводзіліся гульнёва-забаўляльныя конкурсы. Прыхільнікі актыўнага адпачынку і аматары спорту маглі паўдзельнічаць у лёгкаатлетычнай эстафеце, спаборніцтвах па футболе, валейболе, стрытболе, шашках і шахматах.
Прыемна, што бялынічане актыўна далучыліся да свята, у Ліпавым гаі было весела і шматлюдна. Фінальным акордам святочнага дня стаў яркі і прыгожы фейерверк.
Андрэй СУПІТАЛЁЎ, “Зара над Друццю”
Поделиться: