Суббота, 10 мая 2025 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - У СВК “Калгас “Радзіма” прайшло традыцыйнае...
25 мая

У СВК “Калгас “Радзіма” прайшло традыцыйнае свята завяршэння веснавых палявых работ

СВК “Калгас “Радзіма” паспяхова завяршыў пасяўную кампанію. Працаўнікі сельгаспрадпрыемства пераходзяць да новай фазы дзейнасці–догляду за пасевамі і нарыхтоўкі кармоў. Пакуль жа яны ўзялі невялікі прыпынак, каб у святочнай абстаноўцы падвесці вынікі зробленаму. У Вішоўскім амфітэатры прайшло традыцыйнае свята завяршэння веснавых палявых работ.
Адкрыў маёўку старшыня праўлення кааператыва Аляксандр Лапацентаў.
Аляксандр Міхайлавіч адзначыў, што ў цэлым калектыў СВК “Калгас “Радзіма” добра праявіў сябе ў сённяшніх складаных ўмовах: гаспадарка за чатыры месяцы бягучага года атрымала прыбытак у памеры 5,5 млрд рублёў. Руплівыя вішоўскія сейбіты за лічаныя дні своечасова і высокаякасна, без перапынкаў, з захаваннем тэхналогіі правялі веснавыя палявыя работы.
У гэтым годзе, як і заўсёды, дапамогу гаспадарцы аказалі вучні мясцовай школы, арганізацыі і ўстановы раёна, а таксама цэнтр занятасці. Адчувалася, што людзі імкнуцца на працу ў гаспадарку. Іх намаганнямі у ходзе акультурвання палёў сабрана 1,5 тысячы тон камянёў.
Кіраўнік гаспадаркі выказаў шчырую падзяку ўсім, хто прадэманстраваў выдатную працу на веснавым полі.
Аднак няма часу супакойвацца, бо наступае яшчэ больш адказная пара – дагляд за пасевамі, нарыхтоўка кармоў, а потым – і ўборка новага ўраджаю. Аляксандр Лапацентаў выказаў упэўненасць, што і гэтыя работы працаўнікі СВК правядуць на самым высокім узроўні.
У сваім выступленні Аляксандр Лапацентаў таксама падвёў вынікі працы жывёлаводаў і даярак СВК “Калгас “Радзіма”, якія радуюць стабільнымі паказчыкамі: за суткі яны надойваюць па 40 тон малака і атрымліваюць па 4 тоны мяса. Тым самым робяць найбольш значны ўнёсак у грашовую выручку сельгаспрадпрыемства.
Намеснік старшыні праўлення СВК “Калгас “Радзіма” па ідэалагічнай рабоце Міхаіл Скусаў прыгадаў адметную дату – сёлетняя пасяўная кампанія стала для Аляксандра Лапацентава 35-й па ліку за час яго знаходжання на пасадзе кіраўніка вішоўскай гаспадаркі.
Міхаіл Анатольевіч павіншаваў яго з гэтай падзеяй і ўручыў букет кветак і грашовую прэмію.
Лепшыя працаўнікі СВК “Калгас “Радзіма” атрымалі каштоўныя падарункі: механізатары Анатоль Панцялееў і Аляксандр Кузьмянкоў, даяркі Тамара Каралёва і Людміла Брылёва, жывёлаводы, шафёры і прадстаўнікі іншых прафесій.
Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Станіслаў Бурко ўручыў каштоўны падарунак ад прафсаюза і грашовыя прэміі ад СВК “Калгас “Радзіма” прадстаўнікам працоўнай дынасціі Елісеевых-Шчолухавых: былому жывёлаводу Марыі Елісеевай і яе дзецям – механізатару Ігару Шчолахаву і бухгалтару Вользе Варфаламеевай. Ігар Васільевіч і Вольга Васільеўна працягваюць добрую справу сваіх бацькоў і дзядоў, якія стаялі ля вытокаў пасляваеннага аднаўлення калгаса.
Стала добрай традыцыяй заахвочваць выдатную працу маладых спецыялістаў сельгаспрадпрыемства пуцёўкамі на адпачынак. Вішоўская моладзь ужо набіралася сілаў на курортах Егіпта і Турцыі, а зараз шэсць маладых калгаснікаў адправіліся адпачываць на сонечныя пляжы Сочы.
Мясцовыя самадзейныя артысты і мастацкія калектывы падтрымлівалі добры настрой прысутных цікавымі канцэртнымі нумарамі.
Андрэй СУПІТАЛЁЎ, «Зара над Друццю»
Поделиться:

Афиша и объявления

21 апреля
23 апреля 2025 г. с 14.00 до 16.00 «прямую телефонную линию» на тему «Порядок временного ввоза транспортных средств для личного пользования, а также порядок...
21 апреля
Любой желающий сможет бесплатно получить консультации профсоюзных юристов по вопросам, связанным с защитой трудовых прав и социально-экономических интересов.
21 апреля
24 апреля 2025 г. с 12.30 до 13.30 в кабинете № 6 Белыничского райисполкома (г.Белыничи, ул.Советская, 29) личный прием граждан и юридических лиц...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00