26 мая
Тэрыторыя здароўя

У суботу каля ФАКу “Друць” было шматлюдна. Яно і не дзіва, бо ў гэты дзень прайшла маштабная медыцынска-інфармацыйная акцыя “Бялыніцкі раён – тэрыторыя здароўя”. Праводзілася яна па ініцыятыве райвыканкама, раённага Савета дэпутатаў сумесна з ЦРБ і райЦГіЭ з мэтай павышэння адказнасці жыхароў раёна па захаванні і ўмацаванні свайго здароўя, папулярызацыі ведаў па пытаннях здаровага ладу жыцця.
Удзел у акцыі прынялі начальнікі аддзелаў райвыканкама: адукацыі, спорту і турызму Андрэй Ганчук, ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ірына Фурсава, а таксама галоўны ўрач ЦРБ Віктар Пянькоўскі, галоўны санітарны ўрач райЦГіЭ Алена Дамарацкая, загадчык аддзела грамадскага здароўя Магілёўскага абласнога Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Вячаслаў Касцюковіч.
У сваім звароце да прысутных Алена Дамарацкая падкрэсліла, што галоўны патэнцыял краіны – гэта здаровая нацыя. Таму прыярытэтным накірункам дзяржаўнай палітыкі нашай краіны з’яўляецца ахова здароўя людзей. А яно, як сведчыць статыстыка, на 50 % залежыць ад асабістага ладу жыцця грамадзян, на 20% — спадчыннасці, 20 % - экалогіі, і толькі на 10 % ад медыцыны.
У Бялыніцкім раёне створана вялікая база для таго, каб жыхары Прыдруцкага краю ўмацоўвалі і захоўвалі сваё здароўе. Гэта і ФАК “Друць” з разнастайнымі спартыўнымі паслугамі, і Цэнтр здароўя ПМК-241, абсталяванню якога можа пазайздросціць любы раён нашай вобласці, спартыўныя гурткі па інтарэсах, якія дзейнічаюць на тэрыторыі райцэнтра.
Алена Ігараўна рэзюмавала, “калі дадзенае мерапрыемства прымусіць некага задумацца аб прафілактыцы шкодных звычак і адмовіцца ад іх, то можна лічыць, што акцыя не прайшла дарэмна.”
Не памылюся, калі скажу, што самым папулярным пунктам плана мерапрыемстваў акцыі была работа міні-паліклінікі. Натоўп жадаючых здаць аналіз крыві парадзеў толькі праз дзве гадзіны. Людзі спяшаліся і на прыём да ўрачоў рознай накіраванасці, і на УГД да спецыялістаў Чырвонага Крыжа. Некаторыя займалі чэргі адразу да некалькіх урачоў. Дзякуючы прафесіянальнай працы медыкаў, прыём ажыццяўляўся бесперапынна і зладжана.
- Вельмі карыснае мерапрыемства, - кажа жыхарка Малага Трылесіна Тамара Гарэлік. – Здароўе час ад часу падводзіць, таму прыходзіцца звяртацца да медыкаў. А гэта акцыя для мяне – шанц наведаць доктара і здаць аналізы па-за плана.
- Падабаецца, што тут шмат спецыялістаў не толькі з нашай ЦРБ, але і Магілёва, - далучаецца да размовы бялынічанка Таццяна Чайкова. – Лічу, што падобныя пляцоўкі трэба ладзіць як мага часцей. Шкада, толькі УГД можна зрабіць малочнай і шчытападобнай залоз. Не лішнім было б і іншыя органы ультрагукам абследаваць.
Па дадзеных ЦРБ, бялынічан зацікавіла такая форма правядзення абследаванняў. Усяго за гэты дзень урачамі былі абследаваны 164 чалавекі, большасць (42 пацыента) звярталіся да хірурга-анколага. Забор крыві выкананы ў 253 чалавек, 120 — зрабілі УГД шчытападобнай і малочнай залоз, 25 — ЭКГ, 45 — памерылі артэрыяльны ціск, і інш.
Разам з тым прафілактычную працу з насельніцтвам праводзілі работнікі райЦГіЭ ў выглядзе распаўсюджвання памятак і буклетаў па здаровым ладзе жыцця, кансультацый па карысным харчаванні. Таксама працавала і міні-лабараторыя райЦГіЭ.
Ажыятаж у дарослых і дзетвары выклікалі кіслародныя кактэйлі. Чарга за шклянкай гэтага дзівоснага напоя не знікала амаль да самага заканчэння акцыі.
Не менш насычаная праграма чакала і прыхільнікаў спорту. Былі праведзены сямейная спартландыя “Тата, маці, я – здаровая сям’я”, лёгкаатлетычны крос, спартыўна-гульнёвая праграма “Спортшоў-2015”. Нікога не пакінуў раўнадушным майстар-клас па шэйпінгу, а таксама паказальныя выступленні футбалістаў і барцоў рукапашнага бою.
Спецыялісты ліцэя № 17 наладзілі работу супрацьтытунёвага патруля “Мяняю цыгарэту на яблык”, а таксама прапанавалі далучыцца да мастацкага конкурсу “Размалюй курца” і іншае.
Супрацоўнікі РАНС арганізавалі паказ аварыйна-выратавальнага абсталявання. Жадаючыя маглі, як на далоні, пабачыць пляцоўку ФАКу “Друць” на аўтаматычным каленчатым пад’ёмніку, што вельмі прыйшлося па душы асабліва дзецям.
Не засталіся ў баку і работнікі РАУС, якія падчас акцыі дэманстравалі абсталяванне спецыяльнага прызначэння, наглядныя матэрыялы.
Свае выставы-дэгустацыі з карыснымі прадуктамі харчавання прапанавалі райста і ААТ “Новая Друць”.
Таксама праверыць свае здольнасці ў ціры “Меткі снайпер” змаглі аматары стральбы. Дзейнічалі пляцоўкі для гульні ў “Гарадкі”.
Такім чынам, кожны жыхар Прыдруччыны, што далучыўся ў гэты дзень да акцыі, змог выбраць занятак па душы, так бы мовіць, свой шлях да здароўя.
Наталля КАПЫЛОВА, “Зара над Друццю”
Поделиться: