Вторник, 1 июля 2025 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - СА СВЯТАМ, ЛЮДЗІ Ў БЕЛЫХ ХАЛАТАХ!
18 июня

СА СВЯТАМ, ЛЮДЗІ Ў БЕЛЫХ ХАЛАТАХ!

Праграма свята ўключала ў сябе 9 конкурсаў, якія праводзіліся сярод 5 каманд. Гэта дружыны “Усмешка”, у якую ўвайшлі медыкі педыятрычнага, неўралагічнага, акушэрска-гінекалагічнага аддзяленняў і рабочыя па комплексным абслугоўванні будынкаў; “Востраў надзеі”, якую прадстаўляла хірургічная служба ЦРБ і персанал эндаскапічнага кабінета паліклінікі, каманду “Ціхія зоры” склалі работнікі рэанімацыйнага і аддзялення “хуткая дапамога”; супрацоўнікі тэрапіі, фізіятэрапеўтычнага аддзялення і адміністрацыі ЦРБ  выступалі ў камандзе “Аптымісты”, а “Вясёлымі сябрамі” сябе назвалі работнікі паліклінікі, а таксама электраманцёры.
На першым этапе, “Прывітанне”, удзельнікам спаборніцтваў трэба было праявіць фан­тазію ў незвычайным прадстаўленні сваёй каманды. У наступных конкурсах медработнікі дэманстравалі спартыўную падрыхтоўку па перацягванні канату, забегу на 200 метраў, са скакалкай, у абручы, мяшку і нават на мятле. Сваю трапнасць яны праяўлялі ў стральбе з дубальтоўкі па надзіманых шарах, а таксама ў кіданні дроцікаў. Гатоўнасць да адпаведных дзеянняў пры ўзнікненні экстраных выпадкаў жанчыны кожнай каманды паказалі ў конкурсе апранання процічумных касцюмаў. Больш хутка і правільна гэта, дарэчы, зрабіла медсястра рэанімацыйнага аддзялення Алена Сасноўская, якая прадстаўляла “Ціхія зоры”.
Гэта ж дружына прызнана сапраўдным майстрам у “ядомым” конкурсе “Хатняе заданне”, дзе кожная каманда павінна была праявіць кулінарны талент і прадставіць на суд журы зробленыя сваімі рукамі піццы.
Удзел у спаборніцтве лоўлі рыбы прынялі па 1 аматары рыбалкі з кожнай каманды. Лепшым стаў рыбак “Аптымістаў”, які за 2 гадзіны налавіў 800 грамаў рознай рыбы.
На апошнім этапе, конкурс мастацкай самадзейнасці, медыкі спявалі песні, танчылі і выконвалі літаратурныя пастаноўкі. Роўных тут не было творчасці каманды “Востраў надзеі”. Яе ўдзельнікі разгарнулі на сцэнічнай пляцоўцы цэлае тэатралізаванае прадстаўленне “Аднойчы на вайне”, якое адлюстоўвала цяжкае жыццё ў часы Вялікай Айчыннай вайны. Добрае выканальніцкае майстэрства прадэманстравалі каманды “Ціхія зоры” і “Усмешка”, якія выдатна праспявалі песні “Не жанчыны прыдумалі вайну”, “Спяваў гармонік”… Уразілі і каманды “Вясёлыя сябры”, што папарна кружыліся ў танцы “Сіняя хустачка”, а таксама “Аптымісты”, якія нікога не пакінулі абыякавым да эмацыянальна выкананай літаратурнай пастаноўкі “Крочаць па вайне дзяўчаты, падобныя на рабят”.
Па выніках усіх спаборніцтваў тройку пераможцаў склалі каманды “Аптымісты”, “Ціхія зоры” і “Усмешка”. Самымі спартыўнымі прызнаны “Вясёлыя сябры”, а члены “Вострава надзеі” вызначаны як самыя творчыя ўдзельнікі спаборніцтваў.
На свята завітаў і шаноўны госць, урач кардыёлаг-трансплантолаг Мінскага РНПЦ кардыялогіі і кардыяхірургіі Мікалай Грабянок. Ён не толькі павіншаваў калег с прафесійным святам, але і падарыў прысутным пазітыўны настрой, уразіўшы спевамі.
Напрыканцы мерапрыемства галоўны ўрач ЦРБ Віктар Пянькоўскі зазначыў, што толькі ў дружным згуртаваным калектыве магчыма вырашыць агульныя праблемы і надзённыя задачы. А такія мерапрыемствы якраз і робяць людзей, якія працуюць у адной галіне, бліжэйшымі адзін да аднаго.
***
Яшчэ адна падзея адбылася ў ЦРБ напярэдадні Дня медработнікаў: у двары ўстановы заструменіў фантан у выглядзе трох дэльфінаў. Па словах Віктара Пянькоўскага, такая архітэктурная кампазіцыя на тэрыторыі медустановы з’яўляецца вельмі сімвалічнай.
-- Ідэя гэта ўзнікла яшчэ напачатку маёй работы ў бальніцы, -- распавядае Віктар Канстанцінавіч. – Па-першае, вада – гэта сімвал чысціні, здароўя і самаго жыцця, адзін з чатырох першаэлементаў, якія складаюць свет. Па-другое, гэта проста прыгожа. Хочацца спадзявацца, што эстэтычная асалода будзе спрыяць хутчэйшай папраўцы пацыентаў і проста радаваць наведвальнікаў нашай установы.





­

Вольга НАБОКАВА.
Поделиться:

Афиша и объявления

27 июня
28 июня 2025 г. с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию в райисполкоме проведет Смычек Александр Владимирович, первый заместитель председателя – начальник...
26 июня
Личный прием граждан
26 июня
Белыничское открытое акционерное общество «Агросервис» сообщает, что 1 июля 2025 года в 14:00 в актовом зале (Белыничский район аг.Искра, ул. Центральная,...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00