Суббота, 10 мая 2025 года
Russian Belarusian English
19 июня

РАШЭННІ З’ЕЗДА – У ЖЫЦЦЁ

У парадку дня было адно пытанне: “Аб задачах па вывучэнні, прапагандзе і рэалізацыі рашэнняў VII з’езда Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі”.
Трымаючы слова перад удзельнікамі пасяджэння, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Святлана Патапчык падрабязна спынілася на пытаннях, якія ўзнімалі падчас VII з’езда Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка і старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда.
Выступоўца падкрэсліла, што задача прафсаюзных арганізацый на месцах – гэта, у першую чаргу, не арганізацыя турыстычных паездак і раздача “салодкіх” падарункаў да святаў, а абарона законных правоў і інтарэсаў членаў прафсаюза.
Прафсаюзы з’яўляюцца адной з самых масавых грамадскіх арганізацый і ўносяць важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна. У іх полі зроку пастаянна знаходзяцца пытанні сацыяльна-эканамічнай абароны працоўных, эфектыўнасці занятасці насельніцтва і падтрымкі часова беспрацоўных, мінімізацыі сацыяльнай напружанасці ў працоўных калектывах.
Раённае аб’яднанне прафсаюзаў аказвае бясплатную прававую дапамогу па пытаннях працоўнага заканадаўства і заканадаўства аб ахове працы. Да прыкладу, у гэтым годзе рэгулярна праводзіў прыёмы бялынічан прававы інспектар працы, кансультацыі якога плануецца аднавіць з верасня.
Пад кантролем аб’яднання прафсаюзаў таксама знаходзіцца рэалізацыя пагадненняў і калектыўных дагавораў і многае іншае.
Старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Марыя Круглікава ў сваім выступленні расказала аб ходзе спраў у сферы адукацыі, аб рабоце, якую праводзіць галіновы прафсаюз у накірунках аховы працы, кантрактнай формы найму, эканоміі энергарэсурсаў, атэстацыі педработнікаў, культурна-масавай і фізкультурна-аздараўленчай работы, работы з ветэранамі працы і Вялікай Айчыннай вайны…
Аб тым, якія пытанні вырашаюцца па прафсаюзнай лініі ў сельскай гаспадарцы, расказаў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Станіславаў Бурко. Ён адзначыў, што своечасовае і правільнае давядзенне задач і рэалізацыя рашэнняў, прынятых на VII з’езда Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, павінна спрыяць кансалідацыі працоўных калектываў і ўсяго грамадства ў цэлым.
Што датычыцца райкама прафсаюза работнікаў АПК, то арганізацыя працуе ў цеснай сувязі з упраўленнем сельскай гаспадаркі і іншымі аддзеламі райвыканкама, з сельгаспрадпрыемствамі раёна. Кропкавым метадам вядзецца работа па паляпшэнні бытавых умоў на працоўных месцах. Напрыклад, зусім нядаўна адкрыўся пакой адпачынку на тэрыторыі машыннага двара ААТ “Падзевічы”, а зараз вядзецца работа па абсталяванні душавых кабінак у майстэрнях ААТ “Бялынічы”.
Падчас пасяджэння прэзідыума савета раённага аб’яднання прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, была выпрацавана пастанова, у адпаведнасці з якой вырашана кіравацца ў сваёй далейшай рабоце рашэннямі VII з’езда Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і Праграмай дзейнасці Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі на 2015-2020 гады. Трэба забяспечыць сумесна з сацыяльнымі партнёрамі рэалізацыю даручэння Прэзідэнта краіны ў частцы стварэння новых прафсаюзных арганізацый, перш за ўсё ў прыватным сектары эканомікі.
Будзе праводзіцца работа, накіраваная на ўдасканаленне калектыўна-дагаворнага рэгулявання важнейшых пытанняў сацыяльнай палітыкі: аплата працы, сацыяльныя гарантыі, забеспячэнне занятасці, абарона працоўных і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў работнікаў, стварэнне бяспечных умоў працы на прадпрыемствах і г.д.
Плануецца ўдзяліць асаблівую ўвагу эфектыўнасці работы старшыняў пярвічных прафсаюзных арганізацый, вылучэнню на дадзеныя пасады актыўных, ініцыятыўных людзей, якія адстойваюць інтарэсы чалавека працы.
Андрэй СУПІТАЛЁЎ.
Фота аўтара.
Поделиться:

Афиша и объявления

21 апреля
23 апреля 2025 г. с 14.00 до 16.00 «прямую телефонную линию» на тему «Порядок временного ввоза транспортных средств для личного пользования, а также порядок...
21 апреля
Любой желающий сможет бесплатно получить консультации профсоюзных юристов по вопросам, связанным с защитой трудовых прав и социально-экономических интересов.
21 апреля
24 апреля 2025 г. с 12.30 до 13.30 в кабинете № 6 Белыничского райисполкома (г.Белыничи, ул.Советская, 29) личный прием граждан и юридических лиц...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00