Суббота, 10 мая 2025 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - ПЛЁННАЙ ПРАЦЫ, РАБОТНІКІ КААПЕРАЦЫІ!
7 июля

ПЛЁННАЙ ПРАЦЫ, РАБОТНІКІ КААПЕРАЦЫІ!

Святочны канцэрт, прысвечаны Дню кааперацыі, прайшоў у зале раённага Цэнтра культуры. На мерапрыемстве былі падведзены вынікі работы галіны, за высокія паказчыкі ў рабоце ўзнагароджаны лепшыя кааператары Бялыніччыны.
Са святочнай сцэны да прысутных звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Кадаценка:
-- Работа ў сферы спажывецкага рынку патрабуе ад яе працаўнікоў, у першую чаргу, умення правільна працаваць з пакупнікамі. Ад таго, як вы сустрэнеце чалавека і які тавар яму прапануеце, залежаць і вынікі вашай працы. Высокі ўзровень аказання паслуг і якасці тавараў, прыемныя цэны – зарука паспяховага функцыянавання галіны і народна-гаспадарчага комплексу раёна ўцэлым. Але не трэба забывацца і на канкурэнцыю. Неабходна выкарыстоўваць усе магчымасці і рэзервы, пастаянна працаваць на апярэджанне, каб займаць дастойнае месца поруч з прыватнымі і сеткавымі структурамі.
Мікалай Міхайлавіч уручыў таксама ўзнагароды лепшым працаўнікам райспажыўтаварыства. За шматгадовую добрасумленную працу і ў сувязі з прафесійным святам Ганаровую грамату райвыканкама атрымала прадавец магазіна в. Эсьмоны Валянціна Аўласовіч, грашовымі прэміямі раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны і прадаўцы магазінаў в. Чырвоны Бор і Ермалавічы Валянціна Дзеравяшкіна і Ларыса Гаўрыленка.
З прафесійным святам кааператараў павіншавала і старшыня праўлення райспажыўтаварыства Тамара Адамовіч. У сваёй прамове яна адзначыла, што поспех працы спажывецкай кааперацыі закладзены ў зладжанай і стабільнай рабоце калектыву:
-- Нягледзячы на шматлікія змены і рэформы, якія адбыліся ў галіне раённай кааперацыі за гады яе існавання, яна пераадолела ўсе цяжкасці, зберагла кадравы патэнцыял і адзінства, заваявала трывалыя пазіцыі ў эканоміцы раёна і сфарміравалася як сацыяльна-арыентаваная сістэма, якая ў дастатковай меры задавальняе патрэбнасці жыхароў раёна ў таварах і паслугах. Хочацца спадзявацца, што і ў далейшым асновай дзейнасці райста будуць прафесіяналізм, адказнасці і ініцыятыва, -- падкрэсліла Тамара Рыгораўна.
Завітала на свята і старшыня рэвізійнай камісіі абласнога саюза спажывецкіх таварыстваў Святлана Грэкава. Ганаровай граматай саюза яна ўзнагародзіла намесніка галоўнага бухгалтара райста Марыю Клімянкову. Удзячнасць абласнога органу спажыўкааперацыі атрымала бармен кафэ “Друць” Любоў Туркова.
На мерапрыемстве прысутнічалі людзі, якіх без перабольшвання можна назваць петрыётамі арганізацыі, знатакамі сваёй справы. Усіх іх аб’ядноўвае адно – 40 гадоў яны аддалі працы ў сістэме кааперацыі Бялыніцкага краю. Грашовай прэміяй узнагароджаны начальнік вытворчасці аддзела прамысловасці Святлана Мяцельская, начальнік планава-эканамічнага аддзела Людміла Паўлава, кладаўшчык размеркавальных складаў Галіна Шарапава. 30 гадоў плённай працы за плячыма начальніка аддзела прамысловасці райста Алены Бандарэнка, намесніка галоўнага бухгалтара Марыі Клімянковай, бухгалтара аддзела прамысловасці Святланы Каратаевай, начальніка гандлёвага аддзела Наталлі Чарнышовай, прадаўцоў магазінаў “Бялынічанка” і в. Навасёлкі Вольгі Бельскай і Наталлі Зайцавай. За сваю добрасумленную дзейнасць яны таксама атрымалі грашовыя падарункі райста.
За шматгадовую плённую працу ганаровае званне “Заслужаны ветэран працы калектыва” было прысвоена намесніку старшыні праўлення райста Наталлі Капыловай, вядучаму тавараведу ўчастка Вішоўска-Галоўчынскіх РГА Людміле Капусцінай, прадаўцу магазіна в. Чырвоны Бор і а/г В. Машчаніца Валянціне Дзеравяшкінай і Наталлі Буймістравай, прадаўцу магазіна “Ластаўка” Галіне Шлемаковай, аператару ЭВМ аддзела прамысловасці Таццяне Церашковай.
За шматгадовую плённую працу і асабісты ўклад у развіццё галіны спажыўкааперацыі грашовыя прэміі атрымалі на свяце былыя работнікі райста Ніна Глусцова, Неллі Цітаўцова, Ніна Балыка, Галіна Бабцова і Вера Варламава.
Вольга НАБОКАВА.
Поделиться:

Афиша и объявления

21 апреля
23 апреля 2025 г. с 14.00 до 16.00 «прямую телефонную линию» на тему «Порядок временного ввоза транспортных средств для личного пользования, а также порядок...
21 апреля
Любой желающий сможет бесплатно получить консультации профсоюзных юристов по вопросам, связанным с защитой трудовых прав и социально-экономических интересов.
21 апреля
24 апреля 2025 г. с 12.30 до 13.30 в кабинете № 6 Белыничского райисполкома (г.Белыничи, ул.Советская, 29) личный прием граждан и юридических лиц...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00