Среда, 10 июня 2026 года
Russian Belarusian English
Полезные ссылки
  • Сайт Президента Республики Беларусь
  • Сайт Могилевского облисполкома
  • Могилевский областной исполнительный комитет
  • https://pravo.by/
  • https://center.gov.by/
  • Учреждение образования «Белорусская государственная орденов Октябрьской Революции и Трудового Красного Знамени сельскохозяйственная академия»
  • .
  • Кидс. Помогут
  • Помогут бай
14 июля

Свята ў аграгарадку Вішоў

Раніцай у Вішоўскай Петрапаўлаўскай царкве пры вялікай колькасці вернікаў адбыліся вадасвяцкі малебен і святочнае богаслужэнне з удзелам епіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага ўладыкі Сафронія. Затым у летнім амфітэатры распачалася насычаная канцэртная праграма, якая ўключала музычныя нумары, ушанаванне ветэранаў працы СВК “Калгас “Радзіма” і іншых гаспадарак, далучаных да гэтага сельгаспрадпрыемства, віншаванні гасцей.
Віншавальную эстафету пачаў старшыня СВК “Калгас “Радзіма” Аляксандр Лапацентаў. Ён выказаў шчырыя словы падзякі ветэранам за іх адказную і добрасумленную працу. Усе дасягненні гаспадаркі, яе няспынны паступовы рух наперад у вялікай ступені з’яўляюцца заслугай тых людзей, якія стаялі ля вытокаў яе стварэння. Прычым многія з іх і сёння знаходзяцца ў страі.
Улічваючы, што бягучы год аб’яўлены Годам моладзі, Аляксандр Міхайлавіч звярнуў увагу, што ў СВК “Калгас “Радзіма” падрастае і сталее новае руплівае пакаленне: з 320 працаўнікоў амаль 190 чалавек – гэта моладзь. Гэты факт сведчыць аб тым, што вішоўскую гаспадарку чакае добрая будучыня.
Сярод ганаровых гасцей на ўрачыстасці прысутнічалі старшыня райвыканкама Мікалай Кадаценка, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Анатоль Сінкавец, намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Андрэй Кунцэвіч, дырэктар філіяла РУП “Белдзяржстрах” па Магілёўскай вобласці Анатоль Глаз.
Мікалай Кадаценка адзначыў, што СВК “Калгас “Радзіма” не толькі з’яўляецца сёння адным з лепшых сельгаспрадпрыемстваў Магілёўшчыны, але яшчэ і славіцца сваімі добрымі традыцыямі. Тут створана выдатная сістэма перадачы вопыту, праводзіцца вялікая работа па духоўна-маральным выхаванні моладзі. Восем гадоў таму ў Вішове была пабудавана і асвечана Петрапаўлаўская царква, а ў мінулым годзе адкрыўся музей гісторыі сельгаспрадпрыемства.
Анатоль Сінкавец уручыў Падзячныя пісьмы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Аляксандру Лапацентаву і калектыву Вішоўскага Цэнтра культуры і вольнага часу.
Надвор’е ў гэты дзень не вызначалася пастаянствам: то ішоў дождж, то сонечныя прамяні зноў сагравалі ўдзельнікаў свята. Але гэта не псавала ім добрага настрою. Пакуль са сцэны пад несціханыя апладысменты гучалі песні, побач працавала дзіцячая гульнёвая пляцоўка, гандлёвыя кропкі.
Цікаўнасць у гледачоў выклікалі розныя мерапрыемствы: спаборніцтва касцоў, выступленне юных наезніц абласнога Цэнтра алімпійскага рэзерву па конным спорце і сучасным пяцібор’і, гульня “Хто хоча стаць міліянерам”, “Парад калясак” з удзелам маладых матуль… Асаблівы ажыятаж выклікала шоу парашутыстаў Магілёўскага авіаклуба імя А.М. Кулагіна, якія адзін за адным прызямляліся на пляцоўцы каля Петрапаўлаўскай царквы.
Падчас свята ўсе ветэраны працы атрымалі памятныя падарункі ад праўлення СВК “Калгас “Радзіма”.
Заключным музычным акордам нядзелі стаў канцэрт Уладзіміра Ухцінскага.
Было варта наведаць Вішоў, каб адчуць атмасферу ўрачыстасцяў і бязмежна цудоўнага настрою, добразычлівасці і радасці. І зразумець, чаму гэта свята кожны год прыцягвае ў аграгарадок вялікую колькасць жыхароў і гасцей Бялыніччыны.
Андрэй СУПІТАЛЁЎ, «Зара над Друццю»
Поделиться:

Афиша и объявления

1 июня
Уважаемые акционеры ОАО «Новая Друть», 11 июня 2026 в зале заседания, (агр.Техтин, ул.Победы ?2, зд.8) состоится внеочередное общее...
1 июня
Звонки будут приниматься по телефону в Могилеве: 8 (0222) 29-90-03.
27 мая
27 мая 2026 г. с 15.00 до 17.00 «прямую телефонную линию» проведет заместитель начальника Могилевской таможни АРТЮХОВСКИЙ...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон горячей линии Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-772

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00