Суббота, 10 мая 2025 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - На базе СВК “Калгас “Радзіма” прайшоў абласны...
17 июля

На базе СВК “Калгас “Радзіма” прайшоў абласны адукацыйны форум перспектыўных спецыялістаў

Форум прайшоў у аграгарадку Вішоў на базе СВК “Калгас “Радзіма”. Удзел у ім прынялі першы намеснік старшыні аблвыканкама Алег Чыкіда, памочнік Прэзідэнта - галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў, старшыня райвыканкама Мікалай Кадаценка, старшыня праўлення СВК “Калгас “Радзіма” Аляксандр Лапацентаў, іншыя зацікаўленыя службовыя асобы, а таксама каля 80 маладых спецыялістаў аграпрамысловага комплексу Магілёўшчыны, якія ўжо зарэкамендавалі сябе ў працоўнай дзейнасці.
Адкрываючы пленарнае пасяджэнне Алег Чыкіда адзначыў, што ў нашай краіне развіццю сельскай гаспадаркі ўдзяляецца вялікая ўвага. Для ўсіх сельскагаспадарчых прадпрыемстваў створаны аднолькавыя ўмовы для нармальнага вядзення работы, але не ўсе маюць аднолькава добрыя фінансава-эканамічныя вынікі. І адной з прычын гэтага з’яўляецца неналежная работа з кадрамі, па іх падборы, растаноўцы, аказанні дапамогі маладым спецыялістам з боку кіраўніцтва сельгаспрадпрыемстваў. Таму работа з перспектыўнымі спецыялістамі, якія звязалі сваё жыццё з сельскай гаспадаркай, – гэта не самамэта, а настойлівае патрабаванне часу.
Мікалай Кадаценка пазнаёміў удзельнікаў форума з работай, якая праводзіцца ў нашым раёне ў рамках маладзёжнай кадравай палітыкі. Яна носіць сістэмны характар і пачынаецца з прафарыентацыйных мерапрыемстваў у школе, накіраваных на зацікаўленасць вучняў у выбары сельскагаспадарчых прафесій. Штогод для будучых абітурыентаў арганізуюцца паездкі ў Горкі і Віцебск, дзе яны знаёмяцца са спецыяльнасцямі і ўмовамі навучання ў сельскагаспадарчых ВНУ.
Таксама традыцыйнымі сталі сустрэчы кіраўніцтва раёна, спецыялістаў розных арганізацый і прадпрыемстваў Бялыніччыны з вучнямі выпускных класаў бялыніцкіх школ і землякамі, якія з’яўляюцца студэнтамі ВНУ, маладымі спецыялістамі, што кожны год папаўняюць працоўныя калектывы раёна.
За тры апошнія гады на працу ў арганізацыі аграпрамысловага комплексу раёна прыбылі 97 маладых спецыялістаў з вышэйшай і сярэдне-спецыяльнай адукацыяй. З іх працягваюць працаваць 34 спецыялісты. Такім чынам праблема замацавання маладых спецыялістаў пасля заканчэння тэрміну адпрацоўкі ўсё яшчэ актуальная.
Між тым Мікалай Кадаценка падкрэсліў, што ў раёне створаны ўсе неабходныя ўмовы для плённай працы і паўнавартаснага жыцця моладзі. Доказам гэтага з’яўляецца той факт, што многія арганізацыі і прадпрыемствы Бялыніччыны ўзначальваюць маладыя людзі. Але для таго, каб рэалізаваць свой патэнцыял, неабходна старанна працаваць, даказваць свой прафесіяналізм кожны дзень.
У раёне сфармірованы рэзерв кіруючых кадраў. І гэта структура не з’яўляецца фармальнай. У якасці прыклада Мікалай Міхайлавіч прывёў старшыню раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Асіпёнка, значную ролю ў кар’ерным росце якога адыграў менавіта рэзерв кадраў. Гэта інструмент, які дазваляе падбіраць на пасады перспектыўных, талковых маладых людзей, зыходзячы з іх прафесіянальных якасцяў.
Пра тое, як вырашаецца пытанне замацавання маладых спецыялістаў у СВК “Калгас “Радзіма”, расказаў старшыня яго праўлення Аляксандр Лапацентаў. Ён падкрэсліў, што вось ужо на працягу многіх гадоў краевугольным каменем кадравай работы ў гаспадарцы з’яўляецца стварэнне добрых умоў для працы і паўнавартаснага жыцця ў вёсцы. Так, толькі за мінулы год на сацыяльную сферу было выдаткавана 2,2 млрд. рублёў. Асаблівая ўвага ўдзяляецца маладым спецыялістам. Ім штомесячна даплачваюць 10 % ад зарплаты, што на сёння складае каля 700 тысяч рублёў. Таксама існуюць іншыя надбаўкі і прэферэнцыі “за маладосць”. Але не забываюцца ў гаспадарцы і на працуючых пенсіянераў – ім таксама даплачваецца 10% да зарплаты штомесячна.
Па вялікім рахунку аб будучых працаўніках СВК “Калгас “Радзіма” клапоцяцца з ранніх гадоў, гэта значыць – са школы, з дзіцячага садка. Аб гэтым таксама гаварыла дырэктар Вішоўскай СШ Кацярына Зайцава ў час наведвання ўдзельнікамі форуму мясцовай школы і музея сельгаспрадпрыемства. Яна звярнула ўвагу на тое, што школа з’яўляецца для гаспадаркі своеасаблівым структурным падраздзяленнем, да якога тая праяўляе вялікую ўвагу. Немагчыма ўявіць падрыхтоўку школы да новага навучальнага года або правядзення якіх-небудзь мерапрыемстваў без шэфскай дапамогі. Напрыклад, толькі для рамонту кабінета фізікі да наступнага навучальнага года сельгаспрадпрыемства выдзеліла больш за 30 млн. рублёў. Вучні, якія паказваюць добрыя вынікі ў вучобе, прымаюць актыўны ўдзел у спартыўных мерапрыемствах і працоўных справах, атрымліваюць стыпендыі. Сярод стыпендыятаў – кожны чацвёрты школьнік. У сваю чаргу на сёння ў СВК “Калгас “Радзіма” працуюць 169 выпускнікоў школы.
Аб важнасці прынцыпа “дзе нарадзіўся, там і прыгадзіўся” ў маладзёжнай кадравай палітыцы гаварыў таксама старшыня Круглянскага райвыканкама Анатоль Шчуплянкоў. На Кругляншчыне стаўка робіцца на мясцовую моладзь. Да прыкладу, трое кіраўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў з’яўляюцца ўражэнцамі гэтага раёна, як, дарэчы, і сам Анатоль Леанідавіч. Акрамя гэтага з сямі кіраўнікоў гаспадарак чацвёра маладзейшыя за 40 гадоў, трое – за 35.
У ходзе змястоўнага дыялогу магчымасць выказацца мелі ўсе ўдзельнікі форуму. Кіраўнікі і спецыялісты сельгасарганізацый рэгіёну раскрылі прафесійныя сакрэты, распавялі пра тыя цяжкасці, якія чакаюць маладых кіраўнікоў, а таксама падзяліліся сваімі ідэямі і напрацоўкамі. Ад імя маладых кіраўнікоў Бялыніччыны слова трымалі дырэктар ААТ “Новая Друць” Дзяніс Захарчук і в.а. дырэктара ААТ “Бялынічы” Раман Калыванаў.
Акрамя тэарэтычнай часткі удзельнікі форуму пазнаёміліся з практычнымі аспектамі работы калектыву СВК “Калгас “Радзіма”, тэхналагічнай дысцыплінай, умовамі працы і вытворчага побыту на МТФ “Усход” і мехдвары сельгаспрадпрыемства, прайшлі прафесійнае тэсціраванне. На ўсе іх шматлікія пытанні адказалі галоўны заатэхнік Валянціна Лапацентава, галоўны ветурач Андрэй Карпечанка і загадчык машынным дваром Юрый Янчанка. Двое апошніх, дарэчы, таксама з’яўляюцца маладымі і перспектыўнымі спецыялістамі.
Абласны форум прайшоў на адным дыханні і дасягнуў сваёй мэты: навучання і развіцця лідарскіх якасцяў, кіраўніцкіх здольнасцяў, пашырэння кругагляду, набыцця новага вопыту, умацавання грамадзянскай пазіцыі будучых кіраўнікоў АПК краіны.
Андрэй Супіталёў, “Зара над Друццю”
Поделиться:

Афиша и объявления

21 апреля
23 апреля 2025 г. с 14.00 до 16.00 «прямую телефонную линию» на тему «Порядок временного ввоза транспортных средств для личного пользования, а также порядок...
21 апреля
Любой желающий сможет бесплатно получить консультации профсоюзных юристов по вопросам, связанным с защитой трудовых прав и социально-экономических интересов.
21 апреля
24 апреля 2025 г. с 12.30 до 13.30 в кабинете № 6 Белыничского райисполкома (г.Белыничи, ул.Советская, 29) личный прием граждан и юридических лиц...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00