21 июля
На пасяджэнні райвыканкама
За першае паўгоддзе прамысловыя прадпрыемствы раёна вырабілі прадукцыі ў фактычных адпускных цэнах на суму 44224 млн рублёў. Тэмп росту склаў 106,5%, у тым ліку ў ААТ “Бытпаслугі г.п.Бялынічы” – 136,5%, БУКП “Жылкамгас” – 120,1%, але ў ААТ “Бялыніцкі пратэінавы завод” – толькі 81,2 %.
Для развіцця эканомікі і сацыяльнай сферы раёна за кошт усіх крыніц фінансавання за студзень-май 2015 года прыцягнута 69,9 млрд. рублёў інвестыцый у асноўны капітал, што ў супастаўных цэнах да аналагічнага мінулагодняга ўзроўню складае 100,4%. Будаўніча-мантажныя работы, на якія затрачана 28,1 млрд. рублёў, займаюць у агульным аб’ёме інвестыцый 40,3%. Затраты на набыццё машын, абсталявання, транспартных сродкаў склалі 22,8 млрд. рублёў, іх удзельная вага ў агульным аб’ёме інвестыцый – 32,5%.
У першым паўгоддзі ўведзена ў эксплуатацыю 1653 кв м агульнай плошчы жылых дамоў, з іх індывідуальнымі забудоўшчыкамі – 13, агульнай плошчай 1413 кв м. Для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў і якія ажыццяўляюць жыллёвае будаўніцтва з дзяржаўнай падтрымкай, уведзена 124 квадратныя метры, або 7,5% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля.
Сельскагаспадарчыя арганізацыі вырабілі валавай прадукцыі ў супастаўных цэнах на суму 161,6 млрд. рублёў, або 94,4 % да аналагічнага перыяду мінулага года. Тэмп росту валавай прадукцыі ў гаспадарках усіх катэгорый забяспечаны на ўзроўні 94,1 працэнта.
Сельскагаспадарчымі арганізацыямі раёна вырашчана буйная рагатая жывёла ў жывой вазе 2 240,7 тоны, што складае 92,9% да першага паўгоддзя мінулага года. Сярэднясутачныя прыбаўленні жывёлы на вырошчванні і адкорме склалі 643 грамы.
Пагалоўе буйной рагатай жывёлы павялічылася на 604 галавы і склала 35300 галоў, у тым ліку 8872 каровы.
Вытворчасць малака ў першым паўгоддзі склала 23971,3 тоны, або 102,8% да аналагічнага перыяду мінулага года. Гатункам экстра і вышэйшым рэалізавана 95,2 працэнта ад агульнага аб’ёму рэалізацыі малака.
Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, работ, паслуг склала 6,9%.
За першае паўгоддзе 2015 года рознічны тавараабарот гандлю склаў 183038,6 млн рублёў пры тэмпе росту 103,3%. Пры гэтым перавышаны адпаведны абласны паказчык, які склаў 99,4%. Продаж харчовых тавараў арганізацыямі рознічнага гандлю раёна павялічыўся на 0,9%, нехарчовых – на 8,2%.
Рознічны тавараабарот гандлю Бялыніцкага райспажыўтаварыства склаў 100263,0 млн. рублёў, што адпавядае 53,4% усяго рознічнага тавараабароту раёна. Дадзены паказчык павялічыўся на 2,2%.
Выручка ад рэалізацыі тавараў, прадукцыі, работ, паслуг арганізацый раёна за студзень-май 2015 года ў бягучых цэнах склала 423698 млн. рублёў, што на 9,3% больш, чым у студзені-маі 2014 года. Сабекошт рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работ, паслуг склаў 351625 млн рублёў і ўзрос на 10,8 працэнта да аналагічнага мінулагодняга перыяду.
Што датычыцца заработнай платы, то ў цэлым па раёне заданне па яе росту за студзень-чэрвень выканана на 97,9 працэнта. Пры заданні 5 591,9 тыс. рублёў фактычная сярэдняя заработная плата склала 5 471,8 тыс. рублёў. Пры гэтым па ўзроўні заработнай платы Бялыніччына знаходзіцца на трэцім месцы сярод сельскагаспадарчых раёнаў вобласці.
На працягу студзеня-чэрвеня ва ўпраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама звярнуліся па пытаннях садзейнічання ў працаўладкаванні 594 чалавекі, у тым ліку зарэгістравана ў якасці беспрацоўных 388 чалавек, працаўладкавана 435 чалавек.
Па стане на 1 ліпеня на ўліку ва ўпраўленні знаходзілася 56 беспрацоўных, у тым ліку 26 жанчын і 10 маладых людзей ва ўзросце да 31 года. Узровень рэгіструемага беспрацоўя па раёне складае 0,7% ад колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва, якое налічвае 7690 чалавек.
У адпаведнасці з мерапрыемствамі па забеспячэнні занятасці насельніцтва раёна на працягу бягучага года прадугледжваецца стварэнне 180 новых працоўных месцаў за кошт розных крыніц фінансавання. У студзені-чэрвені на зноў створаных працоўных месцах працаўладкавана 102 чалавекі. Заключана 7 дагавораў з наймальнікамі на правядзенне аплачваемых грамадскіх работ, на якія накіраваны з пачатку года 151 чалавек пры прагнозным заданні на год – 170.
З мэтай садзейнічання ў арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці 4 беспрацоўныя атрымалі фінансавую дапамогу ў выглядзе субсідый на суму 68,6 млн рублёў. На прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку, павышэнне кваліфікацыі з пачатку года накіравана 12 беспрацоўных, у тым ліку з гарантыяй працаўладкавання па заказах наймальнікаў – 9.
У бюджэт раёна за першае паўгоддзе паступіла даходаў на суму 116 585,1 рублёў. Бюджэт выкананы па расходах на 96,6%.
Таксама былі падведзены вынікі па нарыхтоўцы другаснай сыравіны, заданні па якой даведзены калектывам арганізацый, прадпрыемстваў і гаспадарак раёна.
На дадзены момант не забяспечана выкананне 50% задання па макулатуры, якой нарыхтавана 370,4 тоны або 41,1% і палімерных адходаў – 62,6 тоны або 48,5%. Па іншых відах другаснай сыравіны запланаваны 50% рубеж дасягнуты. Шкла нарыхтавана 65% да гадавога задання, тэкстыльных адходаў – 71,7%, аўтамабільных шын – 50,1%.
Андрэй СУПІТАЛЁЎ, “Зара над Друццю”
Поделиться: