Суббота, 18 июля 2026 года
Russian Belarusian English
Полезные ссылки
  • Сайт Президента Республики Беларусь
  • Сайт Могилевского облисполкома
  • Могилевский областной исполнительный комитет
  • https://pravo.by/
  • https://center.gov.by/
  • Учреждение образования «Белорусская государственная орденов Октябрьской Революции и Трудового Красного Знамени сельскохозяйственная академия»
  • .
  • Кидс. Помогут
  • Помогут бай
  • Горячая линия «165» — по Могилевской области для пострадавших от домашнего насилия
Главная - Новости - Новости региона - У Бялыніцкім раёне прайшоў злёт радыёаматараў...
27 июля

У Бялыніцкім раёне прайшоў злёт радыёаматараў і радыёспартсменаў

Удзельнікі мерапрыемства пачалі з’язжацца ў Вольніцу ў пятніцу, а ў суботу адбылося адкрыццё злёту, у праграме якога акрамя вочных спаборніцтваў значыліся работа ў эфіры, турніры па футболе і валейболе, перацягванні каната, правядзенне конкурсаў і бяспройгрышнай латарэі, паказальныя выступленні авіямадэляў гуртка МЦ “Ветразь” пад кіраўніцтвам Ігара Духовіча і інш.
Пра тое, што сабой уяўляюць радыёспаборніцтвы, расказаў адзін з пастаянных удзельнікаў такіх злётаў магілеўчанін Віталь Аляксандраў:
– Радыёспартсмены сочаць на працягу адведзенага часу за пэўным дыяпазонам радыёхваляў, стараюцца “злавіць” як можна больш пазыўных калег з розных куткоў свету. У выніку паспяховай сувязі атрымліваюць ад іх кантрольныя нумары. Перамагае той, хто набярэ найбольшую колькасць сувязяў і такіх нумароў.
Па словах Віталя Гаўрылавіча, цяпер у Беларусі налічваецца больш за 1500 радыёаматараў.  Яны ўстанаўліваюць дома патрэбную апаратуру, часта самаробную, і выходзяць на сувязь з усім светам.
Аказваецца, для таго, каб набыць статус паўнавартаснага радыёаматара і атрымаць дазвол на выхад у эфір на пэўных частотах, трэба здаць адмысловы экзамен. Яго праводзяць альбо супрацоўнікі Дзяржаўнай інспекцыі Рэспублікі Беларусь па электрасувязі (БелДІЭ), альбо, па ўзгадненні з ёй, аб’яднанні радыёаматараў.
Так, у залежнасці ад паласы частот, якія выкарыстоўваюцца, дапушчальнай магутнасці і віду радыёсувязі дазволы БелДІЭ падзяляюцца на тры катэгорыі: “С”– пачатковы ўзровень, “В” – агульная і “А” – вышэйшая кваліфікацыя. Пасля здачы экзамену радыёаматар атрымлівае свой асабісты пазыўны і можа камунікаваць з іншымі людзьмі, якія знаходзяцца ў суседнім горадзе, іншай краіне ці на іншым кантыненце, сядзяць дома ці на дачы, едуць у аўтамабілі, павольна плывуць на яхце па акіяне або ў касмічным караблі па калязямной арбіце.
Бялыніцкія радыёаматары Вячаслаў Астаф’еў і Ларыса Журавовіч, якія з’яўляюцца аднымі з арганізатараў злёту, напрыклад, маюць пазыўныя адпаведна EU7AL і EU7LA. Для радыёаматараў яны нясуць вельмі канкрэтную інфармацыю. Літары EU указваюць на тое, што ўладальнік гэтага пазыўнога сігналу знаходзіцца ў Беларусі. Лічба 7 пазначае Магілёў і Магілёўскую вобласць, а дзве апошнія літары з’яўляюцца персанальным індэфікатарам.
Высветлілася, што ў радыёсетцы “завісаюць” людзі самых разнастайных прафесій і заняткаў. Таму на сувязь з бялыніцкай мастачкай Ларысай Журавовіч можа выйсці, да прыкладу, школьны настаўнік, хірург або інспектар ДАІ. Вядома, што сярод радыёаматараў сустракаюцца даволі знакамітыя асобы: каралі Іспаніі і Іарданіі Хуан Карлас і Хусэйн, прэзідэнты Італіі і ЗША Франчэска Касіга і Рональд Рэйган, лаурэат Нобелеўскай прэміі, амерыканскі фізік Джозеф Тэйлар і іншыя. Вось такія таварышы па захапленні ў беларускіх радыёаматараў.
Андрэй СУПІТАЛЁЎ, “Зара над Друццю”
Поделиться:

Афиша и объявления

6 июля
10 июля 2026 г. с 11.00 до 12.00 состоится прямая линия заместителя председателя Комитета государственного контроля Могилевской...
25 июня
Группа по гражданству и миграции Белыничского РОВД информирует что рабочий день с субботы 4 июля переносится на понедельник 6 июля 2026 года. Прием граждан...
24 июня
 Целью проекта является популяризация развития субъектов хозяйствования по изменению формы бизнеса в сторону укрупнения, как символа профессионализма,...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон горячей линии Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-772

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00