31 августа
Жнівеньскі форум педагогаў

Не абмінуў тэму якасці адукацыі і старшыня райвыканкама Мікалай Кадаценка, які ў прывітальным слове да ўдзельнікаў канферэнцыі адзначыў, што сёння перад школамі стаіць задача рыхтаваць якасныя прафесійныя кадры, выхоўваць новае дастойнае пакаленне.
Падвядзенне вынікаў работы галіны адукацыі распачалося з прагляду відэафільма, у якім распавядалася пра асноўныя дасягненні ў працы сістэмы адукацыі нашага раёна за мінулы навучальны год.
Відавочна, што адным з фактараў забеспячэння якасці адукацыі з’яўляецца няспыннае развіццё прафесіяналізму педагагічных кадраў. У аддзеле адукацыі створаны ўсе неабходныя ўмовы для павышэння кваліфікацыі педагогаў у адпаведнасці з індывідуальнымі магчымасцямі кожнага з іх.
Так, у дзіцячых дашкольных установах працуюць 103 педагогі, 17 з якіх у мінулым годзе павысілі сваю кваліфікацыйную катэгорыю. Развіваюцца новыя формы і забяспечваюцца здароўезберагальныя ўмовы для паўнавартаснага развіцця патэнцыялу дзіцяці. 76 % дашкольнікаў ахоплены паслугамі дадатковай адукацыі.
У сістэме агульнай сярэдняй адукацыі заняты 324 педагагічныя работнікі. У мінулым навучальным годзе сваю кваліфікацыю павысілі 31 з іх. У пяці школах функцыянуюць 12 рэсурсных цэнтраў па розных накірунках адукацыйнай дзейнасці. На базе трох школ дзейнічаюць рэспубліканскія інавацыйныя праекты. Настаўнікі, занятыя ў іх рабоце, прымаюць удзел у абласных і рэспубліканскіх семінарах і канферэнцыях па тэме новых педагагічных тэхналогій.
Якасць работы настаўнікаў пацвярджаецца дастаткова высокім працэнтам (больш за 50) паступлення выпускнікоў школ у вышэйшыя навучальныя ўстановы.14 вучняў сталі ўдзельнікамі трэцяга этапу рэспубліканскіх прадметных алімпіяд, за дасягненні на якіх 6 вучняў адзначаны граматамі ўпраўлення адукацыі аблвыканкама, а вучань СШ №1 Іван Ісаенка ўзнагароджаны спецыяльнай прэміяй аблвыканкама ў сацыяльнай сферы. Усяго за мінулы навучальны год больш за 200 вучняў і настаўнікаў адзначаны дыпломамі рознага ўзроўня.
Праца сістэмы спецыяльнай адукацыі раёна таксама накіравана на павышэнне якасці адукацыйных патрэб навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, садзейнічання іх сацыяльнай адаптацыі. У сістэме занятыя 20 педагогаў, 60 % якіх маюць вышэйшую і першую кваліфікацыйныя катэгорыі. Забяспечваецца мэтавае павышэнне кваліфікацыі настаўнікаў-прадметнікаў, якія працуюць у класах інтэграванага навучання і выхавання, па пытаннях спецыяльнай падрыхтоўкі, псіхалогіі і методыкі інтэграванага навучання.
Падвядзенне вынікаў прадоўжыла намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алена Ярмоленка, якая засяродзіла увагу не толькі на дасягненнях, але і на праблемных момантах у развіцці сістэмы адукацыі раёна.
На сёння застаецца нізкім удзельная вага педработнікаў устаноў дашкольнай адукацыі, якія маюць вышэйшую адукацыю – усяго 41 %. З-за дэфіцыту кадраў у школах для працы прыцягваюцца педагогі пенсійнага ўзросту (16,5 %). Павольна адбываецца замена камп’ютарнай тэхнікі ў школах: 92% класаў для правядзення ўрокаў інфарматыкі абсталяваны камп’ютарамі, узрост якіх перавышае пяць гадоў. Існуюць недапрацоўкі ў арганізацыі адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў, выклікаюць пытанні якасць і эфектыўнасць правядзення факультатыўных заняткаў і шостага школьнага дня.
Пасля падвядзення вынікаў пачалася самая прыемная і хвалюючая частка мерапрыемства – узнагароджванне лепшых педагогаў мінулага года.
Ганаровай граматай упраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама за шматгадовую плённую працу і прафесійнае майстэрства былі адзначаны педагогі дадатковай адукацыі МЦ “Ветразь” Сяргей Пласконны і Міхаіл Нікіценак, настаўнікі пачатковых класаў Наталля Мажэйка (СШ № 2 г.п.Бялынічы), Таццяна Кудравец (Эсьмонскі ВПК ДССШ), Таццяна Пацешкіна (Машчаніцкая СШ).
Ганаровыя граматы райвыканкама за шматгадовую і добрасумленную працу па навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення і дасягнутыя поспехі ў працы атрымалі настаўнік нямецкай мовы Свяцілавіцкага ВПК ДССШ Жанна Звягіна і настаўнік фізічнай культуры СШ № 1 імя М.І. Пашкоўскага Марыя Патрына, а раённага Савета дэпутатаў – настаўнік пачатковых класаў СШ № 2 Наталля Ціханава і педагог дадатковай адукацыі МЦ “Ветразь” Ігар Духовіч.
Акрамя гэтага Ганаровымі граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама за дасягнутыя поспехі ў рабоце, шматгадовую мэтанакіраваную працу па выхаванні і навучанні падрастаючага пакалення былі адзначаны яшчэ чатырнаццаць педагогаў устаноў адукацыі раёна.
Традыцыйным момантам канферэнцыі стала прадстаўленне на вялікай сцэне маладых спецыялістаў. Сёлета папаўненне педагагічнага калектыву раёна налічвае 14 чалавек, сярод якіх 11 з’яўляюцца ўраджэнцамі Бялыніччыны. Цёплыя словы ў свой адрас яны прымалі разам з наказам ад ветэрана педагагічнай працы Інэсы Зайкоўскай.
Старшыня райвыканкама Мікалай Кадаценка ўручыў маладым спецыялістам буклеты з інфармацыяй аб раёне і памятныя сувеніры.
Інэса Зайкоўская, якая зараз працуе настаўніцай нямецкай мовы Кудзінскай БШ, таксама не засталася без кветак і віншаванняў. У гэтым годзе яна адзначае залаты юбілей сваёй педагагічнай дзейнасці. Вось ужо на працягу 50 гадоў Інэса Эдуардаўна выхоўвае і шчодра дзеліцца сваімі ведамі з вучнямі.
Шчырыя словы падзякі і віншаванні гучалі таксама ў гонар іншых ветэранаў педагагічнай працы, якія прысвяцілі справе навучання і выхавання дзяцей шмат гадоў свайго жыцця. Сярод іх – настаўнікі і выхавацелі СШ № 2 Наталля Дазорцава, Таццяна Іваноўская, Лілія Іршанка разам з дырэктарам школы Уладзімірам Котавым, выхавацель СШ № 1 імя М.І. Пашкоўскага Галіна Арлоўская, музычны кіраўнік дзіцячага яслі-садка № 7 Ала Казімірская, настаўнік матэматыкі Кудзінскай БШ Ларыса Рамановіч, прыёмная маці аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ірына Дудкіна. Яны атрымалі ўзнагароды ад раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму і РК галіновага прафсаюза.
Святочны настрой усім падаравалі канцэртнымі нумарамі юныя спевакі і мясцовыя артысты.
Андрэй СУПІТАЛЁЎ, “Зара над Друццю”
Поделиться: