, 19 мая 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Жыхары раёна адзначылі “Дажынкі”
15 сентября

Жыхары раёна адзначылі “Дажынкі”

“Дажынкі” – самае галоўнае свята ў календары аграрыяў, бо менавіта ім завяршаецца нялёгкая барацьба за вырашчаны ўраджай. Спрадвеку прынята адзначаць гэты дзень маштабна, з вялікім размахам.
Стварыць свята ўдзельнікам сёлетняга выпала працаўнікам ААТ “Новая Друць”. Падрыхтоўка прайшла сур’ёзная і грунтоўная, у аграгарадку Цяхцін пабудавалі амфітэатр для правядзення раённых “Дажынак-2015”. Ідэю праекта прапанаваў майстар па будоўлі таварыства Мікалай ДРАКІН, матэрыялы падрыхтавалі ва ўласным лесацэху пад кіраўніцтвам Міхаіла ЛЫЧКОЎСКАГА, а будаўнікі зрабілі канструкцыю, абапіраючыся на свае чарцяжы. Такі новабуд прыйшоўся да спадобы не толькі гасцям, але і мясцовым жыхарам.
- Вельмі прыгожа, культурна. Хацелася, каб гэтая пляцоўка актыўна выкарыстоўвалася надалей, - падзяліўся сваімі меркаваннямі цяхцінец Мікалай РАБЧУК.
Цяхцін было не пазнаць. З самай раніцы ў цэнтральнай частцы аграгарадка размяшчаліся рады тэматычных падворкаў сельсаветаў і прадпрыемстваў. Кожны падворак зацікаўліваў самабытнасцю і незвычайнасцю, усюды гучалі пад гармонік песні ў выкананні спявачак у народным адзенні.
У гонар лепшых хлебаробаў уборачнай кампаніі 2015 года была праведзена ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання, на іх адрас гучалі нумары канцэрта мастацкай самадзейнасці. Працаўнікі кожнага з сельгаспрадпрыемстваў прадставілі свае караваі, якія сімвалізавалі пачэсны ўклад у агульны бялыніцкі каравай новага ўраджаю. Дарэчы, у гэтым годзе валавы збор зернявых і зернебабовых склаў 47,5 тысячы тон.
- “Дажынкі” – гэта не толькі галоўнае свята ўдзельнікаў уборачнай кампаніі, працаўнікоў АПК. Гэта падзея аб’ядноўвае прадстаўнікоў усіх галін народнай гаспадаркі (будаўнікоў, камунальнікаў, работнікаў культуры, адукацыі), даючы магчымасць кожнаму далучыцца да традыцыйных каштоўнасцей беларускага народа, - адзначыў старшыня райвыканкама Мікалай КАДАЦЕНКА. - Мы ўдзячныя за працу лепшым прадстаўнікам сельскагаспадарчых арганізацый раёна.
Змяніўшы рабочую форму на салідныя касцюмы з гальштукамі і яркія сукенкі, лідары жніва прымалі заслужаныя ўзнагароды.
Шчырыя словы падзякі за плённую працу на адрас самых руплівых аграрыяў выказалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр АГЕЕЎ, начальнік Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці Раіса ЛЫЧКОЎСКАЯ, загадчык арганізацыйна-кадравага аддзела абласного камітэта прафсаюза работнікаў АПК Генадзь ШПАКОЎСКІ, старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Станіслаў БУРКО. Добры настрой танцамі і песнямі забяспечвалі аматары мастацкай самадзейнасці. Музычныя нумары ансамбляў “Бялыніцкія музыкі”, “Бялыніца”, “Вабічанскія ўзоры” выклікалі пазітыўныя эмоцыі ў гледачоў. Асабліва прыцягальным было выступленне ўзорнага харэаграфічнага калектыву “Сузор’е”.
Пасля канцэрту жыхары і госці Цяхціна дружна накіраваліся да гандлёвых палатак, дзе праходзіў восеньскі кірмаш. Сваю прадукцыю на ім прадставілі пакупніку ўсе сельгаспрадпрыемствы і іншыя арганізацыі Бялыніччыны. Хлебабулачныя і кандытарскія вырабы, шашлыкі, юшка, смажаныя каўбасы, нават салодкая вата і папкорн – стравы на розны густ. Асабліва духмяная гарачая юшка разыходзілася імгненна.
- Вельмі цікава. У нас рэдка такія святы бываюць. Весела, шмат людзей, дзеці радуюцца, – з задавальненнем адзначыла жыхарка аграгарадка Алена ВАРАБ’ЁВА.
Народныя гулянні доўжыліся амаль да вечара. Здавалася, што людзі і не збіраліся разыходзіцца: адны павольна праходжваліся перад радамі павільёнаў, другія сядзелі за столікамі і нешта абмяркоўвалі, іншыя проста танчылі каля сцэны пад гукі сучаснай музыкі. Усё гэта сведчыць аб тым, што раённыя “Дажынкі-2015” у Цяхціне ўдаліся на славу!
Вольга ГОЛЬЦАВА, “Зара над Друццю”
Поделиться:

Афиша и объявления

17 мая
Для записи на личный прием к председателю Постоянной комиссии по здравоохранению, физической культуре, семейной и молодежной политике Палаты представителей...
6 мая
8 мая 2024 г. с 16.00 до 17.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц, прямую телефонную линию по телефону...
30 апреля
8 мая 2024 г. с 10.00 до 11.00 в здании райисполкома пройдет выездной прием граждан и представителей юридических лиц, прямая телефонная линия
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00