Суббота, 10 мая 2025 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Мы хочам, каб мірнае неба не знала пажараў...
23 сентября

Мы хочам, каб мірнае неба не знала пажараў вайны

Трэці год, як Цяхцінскі комплекс далучыўся да праекта “Сетка Школ міру”. Прыемна адзначыць, што настаўнікі і вучні ганарацца такой адметнасцю сваёй роднай школы. Мы разумеем, што ўсім нам, хто нарадзіўся пасля вайны, нашы дзяды, прадзеды пакінулі запавет: “Помніць: каб шанаваць, каб не забыць, как не паўтарыць”.
    Аднак мінае час, людзі на жаль, забываюць урокі гісторыі, і чалавецтва нанова паўтарае трагічныя памылкі. Як ні горка, але і сёння выбухаюць ваенныя канфлікты. Гінуць мірныя людзі, дзеці якія ні ў чым невінаватыя. Вось чаму так неабходна ствараць умовы для выхавання патрыятычных пачуццяў і гуманістычнага светапогляду ў навучэнцаў.
    На мінулым тыдні ў нашым комплексе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя тыдню міру. Ва ўсіх класах праходзілі Урокі Мужнасці і Памяці. Дзеці малявалі малюнкі, наведвалі магілы і помнікі загінуўшых воінаў. Вучні 7 класа правялі экскурсію ў вёску Пільшычы і даведаліся аб ахвярах вайны гэтай маляўні­чай вёскі. На першым паверсе школы вучняў і настаўнікаў сустракала дрэва дабрыні, на якім лісточкі – добрыя справы вучняў і настаўнікаў. Кожны асабіста павінен быў падумаць, якую добрую справу зрабіў у апошні час, запісаць на лісточак і прымацаваць да дрэва. Да канца тыдня Дрэва стала буйным і квяцістым.





У канцы тыдня на сустрэчу з юнымі  міратворцамі школы прыехалі ганаровыя госці: старшыні абласной і раённай арганізацый ГА “Беларускі фонд Міру” Мельнікава Валянціна Фёдараўна і Серыкава Надзея Сяргееўна, прадстаўнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, якія прынялі ўдзел у мітынгу ля абеліска і ў галоўным свяце “Нам гэты мір завешчана зберагчы”. Мельнікава Валянціна Фёдараўна падарыла для школьнага музея кнігі для патрыятычнага выхавання навучэнцаў. Акрамя таго Валянціна Фёдараўна дапамагае школе ў набыцці сучаснага абсталявання і рамонце навучальных кабінетаў.
    Зямля залячыла нанесеныя ёй раны, але людзі помняць вайну. Яна і сёння жыве ў сэрцах і справах пакаленняў. Вучні чыталі вершы аб вайне і гаварылі аб тым, што
                                            Можа рознае быць…
                                            І які б не уз’юшыўся вецер,
                                            Мы Радзіму сваю
                                            Адстаім, не шкадуючы сіл.
Як сімвал Міру ў блакітнае неба ўзляцелі шарыкі з галубамі. Нібы клятва прагучалі словы:
                                          Дзякуй за мір, ветэраны!
                                          Дзякуй за мір, Перамога!
                                          Хай на нашай зямлі
                                         Ніколі не будзе вайны!
Мне здаецца, што нашы вучні ў будучым вырастуць дастойнымі грамадзянамі сваёй Айчыны.
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА “Цяхцінскі ВПК ДССШ” Шакура Л.Ф.
Поделиться:

Афиша и объявления

21 апреля
23 апреля 2025 г. с 14.00 до 16.00 «прямую телефонную линию» на тему «Порядок временного ввоза транспортных средств для личного пользования, а также порядок...
21 апреля
Любой желающий сможет бесплатно получить консультации профсоюзных юристов по вопросам, связанным с защитой трудовых прав и социально-экономических интересов.
21 апреля
24 апреля 2025 г. с 12.30 до 13.30 в кабинете № 6 Белыничского райисполкома (г.Белыничи, ул.Советская, 29) личный прием граждан и юридических лиц...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00