, 5 мая 2024 года
Russian Belarusian English
5 октября

З людзьмі і для людзей

У сераду ў раённым Цэнтры культуры адбыўся рэгіянальны сход, у якім прынялі ўдзел дэпутаты сельскіх і раённага Саветаў дэпутатаў, кіраўніцтва раёна, старасты вёсак і кіраўнікі вулічных і дамавых камітэтаў, прадстаўнікі грамадскасці. У рабоце сходу ўдзельнічалі старшыня райвыканкама Мікалай КАДАЦЕНКА, які зрабіў справаздачу аб сацыяльна-эканамічным развіцці Бялыніччыны за 2011-14 гады і задачах на чарговую пяцігодку, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Святлана ГЕРАСІМОВІЧ, дэпутат Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Раіса ЛЫЧКОЎСКАЯ. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр АСІПЁНАК, які вёў сход, таксама пазнаёміў прысутных з вынікамі працы мясцовых Саветаў дэпутатаў па вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва.
Кажучы аб сацыяльна-эканамічным развіцці раёна, Мікалай Кадаценка падкрэсліў, што прыярытэтным накірункам бягучай пяцігодкі з’яўляецца забеспячэнне росту дабрабыту, паляпшэнне жыцця насельніцтва раёна, павышэнне ўзроўню культуры, якасці адукацыі, аказанне медыцынскіх паслуг, развіццё і мадэрнізацыя прадпрыемстваў, гаспадарак, устаноў і арганізацый Прыдруцкага краю. На развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы за кошт усіх крыніц фінансавання выкарыстана 1,3 трыльёна рублёў інвестыцый у асноўны капітал, якія накіраваны на будаўніцтва, мадэрнізацыю, рэканструкцыю і тэхнічнае пераўзбраенне прадпрыемстваў усіх форм уласнасці, будаўніцтва жылля, стварэнне новых вытворчасцяў, рэалізацыю энергазберагальных мерапрыемстваў. У выніку, прадпрыемствы на Бялыніччыне ў справаздачным перыядзе захавалі пазіцыі на знешніх рынках, стварылі новыя экспартаарыентаваныя вытворчасці. Экспарт тавараў у параўнанні з 2010 годам павялічыўся ў 6,3 раза. Тэмп росту вытворчасці прамысловай прадукцыі ў супастаўных цэнах за гэты самы перыяд склаў 174 працэнты.
Будаўнічыя арганізацыі раёна за апошнія чатыры гады выканалі падрадныя работы больш як на 590 мільярдаў рублёў, увялі ў эксплуатацыю 28 тысяч квадратных метраў жылля.
Развіццё прадпрыемстваў сувязі накіравана на забеспячэнне высокай якасці, пашырэнне асартыменту адпаведных паслуг, максімальнае задавальненне попыту насельніцтва на інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі. Толькі за 2014 год падключаны 340 новых абанентаў інтэрнэту “Byfly”, 487 – інтэрактыўнага тэлебачання ZALA і 353 – эфірнага тэлебачання. Жыхары раёна маюць магчымасць карыстацца шырокапалосным доступам да сеткі інтэрнэту.
Тэмп росту валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі ва ўсіх катэгорыях гаспадарак за 2011-14 гады склаў 119 працэнтаў. Галоўнай галіной сельскагаспадарчай вытворчасці раёна з’яўляецца вытворчасць малака. У сельгаспрадпрыемствах маецца 41 жывёлагадоўчы аб’ект, у тым ліку 25 малочна-таварных ферм, 15 з якіх абсталяваныя сучаснымі даільнымі заламі. За справаздачны перыяд вытворчасць малака павялічылася на 128 працэнтаў, мяса буйной рагатай жывёлы – на 116 працэнтаў. Дасягненне гэтых вынікаў абумоўлена павелічэннем прадуктыўнасці жывёлы. Напрыклад, надой малака ад каровы павялічыўся ў параўнанні з 2010 годам на 613 кілаграмаў, сярэднясутачныя прывагі БРЖ – на 35 грам, ураджайнасць зерневых і зернебабовых – на 8 цэнтнераў з гектара, бульбы – на 77.
Недзяржаўны сектар эканомікі складаецца з 69 прыватных прадпрыемстваў і 240 індывідуальных прадпрымальнікаў, якія аказваюць шырокі спектр паслуг, займаюцца вытворчасцю тавараў.
У рамках Комплекснай праграмы развіцця сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і стварэння безбар’ернага асяродку жыццядзейнасці фізічна аслабленых асоб цягам 2011-14 гадоў на выкананне адпаведных мерапрыемстваў патрачана 705 млн рублёў, элементамі безбар’ернага доступу абсталяваны 32 аб’екты, на што выкарыстана 230 млн рублёў. На выкананне раённай праграмы дэмаграфічнай бяспекі зрасходавана 942 млн рублёў.
Пяцігадовай праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна прадугледжана забеспячэнне росту намінальнай налічанай зарплаты ў 2,8 раза ў параўнанні з 2010 годам. За 2011-14 гады яна павялічылася ў 5 разоў і па стане на 1 студзеня 2015 года склала 5,1 млн рублёў.
Для арганізацыі навучальнай, фізкультурна-аздараўляльнай і спартыўнай работ у раёне выкарыстоўваюцца 111 фізкультурна-спартыўных збудаванняў.
Дзеля задавальнення попыту бацькоў на атрыманне дзецьмі дашкольнай адукацыі за справаздачны перыяд дадаткова былі адкрытыя ў дзіцячых садках 4 групы на 84 месцы. У дашкольных установах назіраецца ўстойлівая дынаміка зніжэння ўзроўню захваральнасці выхаванцаў.
Работа ўстаноў культуры і мастацтва накіравана на стварэнне сацыяльна арыентаванага досугу насельніцтва, захаванне гісторыка-культурнай спадчыны, забеспячэнне вольнага доступу да інфармацыйных рэсурсаў бібліятэчных фондаў, развіццё сістэмы эстэтычнага выхавання.
На Бялыніччыне пастаянна праводзяцца адкрыты конкурс маладых выканаўцаў “Крынічкі”, творчы партрэт “Таленты сярод вас”, святы вёсак… Адзінаццаць калектываў мастацкай самадзейнасці маюць званні “народны” і “ўзорны”. У мінулым годзе праведзены рамонт памяшкання кінатэатра “Зорка”, у якім устаноўлена  сучаснае відэаабсталяванне ў фармаце 3D. Сёлета выкананы рамонт будынка раённага мастацкага музея імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі. Усяго на гэтыя мэты было выдаткавана больш за 3 млрд рублёў.
У раёне функцыянуе ЦРБ на 138 ложкаў, паліклініка на 250 наведванняў за змену. Працуюць 10 ФАПаў, 4 амбулаторыі ўрача агульнай практыкі, 2 урачэбныя амбулаторыі. Забяспечанасць урачамі і сярэднім медыцынскім персаналам на сёння складае 100 працэнтаў.
За 2011-14 гады праводзілася мэтанакіраваная работа па прафілактыцы сацыяльна значымых хвароб і зніжэння смяротнасці ад іх. Набыта сучаснага медыцынскага абсталявання больш як на 4 млрд рублёў. Капітальна адрамантаваны памяшканні дзіцячага, хірургічнага, радзільнага, прыёмнага, фізіятэрапеўтычнага  аддзяленняў, тэрапеўтычны корпус, працэдурны кабінет. На гэтыя мэты патрачана больш за 13 млрд рублёў.  
Усім неабходным абсталяваннем забяспечаны сельскія ўрачэбныя амбулаторыі. Адкрыты клінічныя лабараторыі, у якіх праводзяцца даследванні крыві на глюкозу і халестэрын. У Галоўчынскай, Запольскай, Цяхцінскай і Нежкаўскай амбулаторыях урача агульнай практыкі адкрыты стаматалагічныя кабінеты.
Мэтай сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2015 годзе і ў наступнай пяцігодцы з’яўляецца далейшы рост дабрабыту і паляпшэння ўмоў жыцця насельніцтва на аснове ўдасканалення сацыяльна-эканамічных адносін, інавацыйнага развіцця, павышэння канкурэнтаздольнасці эканомікі і дасягнення запланаваных асноўных сацыяльна-эканамічных паказчыкаў. А першаступеннымі задачамі на бліжэйшую перспектыву з’яўляюцца фарміраванне бясстратнай, канкурэнтаздольнай і экалагічна бяспечнай вытворчасці сельскагаспадарчай і прамысловай прадукцыі, якая ў поўным аб’ёме павінна забяспечыць унутраныя патрэбнасці раёна, павелічэнне даходаў і ўмацаванне прэстыжнасці прадпрыемстваў, гаспадарак, арганізацый, развіццё гандлю і паслуг.
Далейшае развіццё раёна, як і Беларусі, мае сацыяльную накіраванасць. Эфектыўнасць сацыяльнай падтрымкі насельніцтва будзе дасягацца шляхам узмацнення адраснасці аказання дапамогі, прадастаўлення шырокага спектру паслуг грамадзянам, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
— Праблемам людзей, — адзначыў Мікалай Кадаценка, — мы ўдзяляем вялікую ўвагу, дапамагаем іх вырашаць.
Аб ролі мясцовых Саветаў дэпутатаў па вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва расказаў старшыня райсавета дэпутатаў Аляксандр Асіпёнак. Было адзначана, што мясцовыя Саветы дэпутатаў адыгрываюць важную ролю  па рэалізацыі палітычнага курсу пабудовы дзяржавы для народа. З гэтай мэтай асаблівая ўвага надаецца зваротам грамадзян. А органы тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання з’яўляюцца дзейснымі памочнікамі дэпутатскага корпуса, яднаюць насельніцтва з органамі прадстаўнічай і выканаўчай улады.
Святлана Герасімовіч, выступаючы перад удзельнікамі рэгіянальнага сходу, прызналася, што яе ўразіў той клопат аб людзях, які праяўляе мясцовая ўлада. Яна таксама распавяла аб выніках Форуму рэгіёнаў Расіі і Беларусі, які прайшоў днямі ў Сочы.
Дэпутат абласнога Савета дэпутатаў Раіса Лычкоўская заўважыла, што пазітыўныя змены Бялыніцкага раёна адбываліся на яе вачах, прыкладаў добрай працы шмат. Яна заклікала прысутных любіць сваю Радзіму, раён, шчыра працаваць на карысць людзей і дзяржавы.
У сярэдзіне 2015 года Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі пачала праводзіць Рэспубліканскую грамадзянска-патрыятычную акцыю  “Мы – разам!”. Галоўная задача яе заключалася ў забеспячэнні сацыяльна-палітычнай стабільнасці  ў краіне, выхаванні ў грамадзянаў пачуццяў патрыятызму. А рэжысёрска-сцэнічная задума палягала ў тым, каб паказаць насельніцтву краіны, што беларусы – унікальныя людзі, якія не толькі разам радуюцца перамогам нашай алімпійскай зборнай, перажываюць за поспехі працоўнага калектыву, але і разам спраўляюцца з усімі праблемамі.
У рамках акцыі на рэгіянальным сходзе былі ўшанаваныя  дынастыя ХАТУЛЬКОВЫХ – сем прадстаўнікоў яе працуюць у лясгасе і іх агульны стаж складае 170 гадоў; працоўная сям`я Леаніда КУНЦЭВІЧА, якая добрасумленна шчыруе ў БУКП “Жылкамгас”; заслужаны работнік культуры Беларусі – Мікола ПАДАБЕД, заслужаны работнік гандлю і грамадскага харчавання Беларусі – Тамара ВАДАДОХАВА, заслужаны настаўнік Беларусі – Ева ЛАБАЧОВА.
Пад шчырыя апладысменты залы ім старшыня райвыканкама Мікалай Кадаценка і кіраўнік раённага аб`яднання прафсаюзаў Святлана Патапчык ўручылі падарункі, кветкі і Падзячныя лісты.
Завяршыў рэгіянальны сход цудоўны канцэрт пераможцаў конкурсу Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі “Новыя галасы для любімай краіны” ў рамках правядзення народна-патрыятычнай акцыі “Мы – разам!”.
Міхась КАРПЕЧАНКА, «Зара над Друццю»
Поделиться:

Афиша и объявления

30 апреля
8 мая 2024 г. с 10.00 до 11.00 в здании райисполкома пройдет выездной прием граждан и представителей юридических лиц, прямая телефонная линия
18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00