22 марта
Ганарымся, што мы – БЯЛЫНІЧАНЕ!

Напачатку сакавіка стартаваў абласны “Фестываль народных талентаў Магілёўшчыны”, за час якога кожны з 21 раёна Прыдняпроўскага краю ў выразнай, запамінальнай форме прадэманструе прыгажосць і славу, культурныя здабыткі свайго рэгіёну.
Завершыцца ён у снежні грандыёзным гала-канцэртам, у праграме якога будуць прадстаўлены самыя лепшыя нумары мастацкай самадзейнасці раёнаў вобласці.
Фестывальныя мерапрыемствы праходзяць у Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы. У сераду, 16 сакавіка, гаспадаром гэтай пляцоўкі стаў Бялыніцкі раён.
Як адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Андрэй КУНЦЭВІЧ, бялынічане, “жадаючы прэзентаваць свае творчыя магчымасці, палічылі неабходным выйсці за межы звычайнай канцэртнай праграмы і прапанавалі магіляўчанам больш шырокае палатно культурнай прасторы раёна”.
Дзень Бялыніцкага раёна ў Магілёве, назавём гэта мерапрыемства, сыходзячы з маштабнасці яго, і так, распачаўся ўрачыстым адкрыццём у “Выставачнай зале” абласнога цэнтра выставы твораў вядомай мастачкі Ларысы ЖУРАВОВІЧ. Затым эпіцэнтр свята перамясціўся ў абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай працы. На пляцоўцы перад будынкам установы гасцей фестывальнай праграмы бялынічан чакалі падворкі, гаспадары якіх гасцінна прапаноўвалі тым пачаставацца разнастайнымі прысмакамі, прыгатаванымі з прадуктаў, вырашчаных у падсобных гаспадарках, дарункаў лесу, уцягвалі ў карагоды і народныя танцы, забаўлялі песнямі. Паралельна ў фае былі разгорнуты шматлікія выставы, на якіх адлюстроўваліся дасягненні ўстаноў Бялыніччыны ў галіне культуры, народнай творчасці, прыгожага пісьменства… Прывабілі магіляўчан і майстар-класы па тканні паясоў, вырабе выцінанак.
Безумоўна, асаблівым попытам карысталіся выставы-дэгустацыі прадукцыі, вырабленай умелымі рукамі работнікаў філіяла па вытворчасці сыроў ААТ “Бабуліна крынка”, а таксама хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў аддзела прамысловасці райста.
Дырэктар філіяла Тамара ГАЛЁТА не толькі гасцінна прапаноўвала пакаштаваць каля 20 відаў сыру, але падрабязна расказвала і пра спажыўныя ўласцівасці гэтай малочнай прадукцыі, рэцэптуру прыгатавання сыроў.
Актыўна рэкламавалі хлебабулачную і кандытарскую прадукцыю і дзве Анастасіі: вядучы эканаміст і інжынер па якасці аддзела прамысловасці райспажыўтаварыства А. ЯКАЎЛЕВА і А. РУЦКАЯ. Раённая бібліятэка арганізавала працу фітабара, і ад ахвотнікаў бясплатна пачаставацца гарбатай, настоенай на лекавых зёлках Бялыніччыны, не было адбою.
Заўважыў, што кожная выстава і кожны стэнд, разгорнутыя бялынічанамі ў фае Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай працы, знаходзілі дзясяткі ўдзячных прыхільнікаў. Было таксама бачна, што магіляўчане, сярод іх знаходзілася і шмат ураджэнцаў нашага раёна, якія прыйшлі на фестываль сем’ямі, з нецярплівасцю чакалі галоўнага мерапрыемства Дня Бялыніцкага раёна ў Магілёве – канцэртнай праграмы.
Глядзельная зала не змагла ўмясціць усіх гледачоў. Аншлаг!
На канцэрце прысутнічалі намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Малашка, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Андрэй КУНЦЭВІЧ, намеснік старшыні Бялыніцкага райвыканкама Андрэй ГАНЧУК, ганаровыя грамадзяне Бялыніцкага раёна: заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі, старшыня СВК “Калгас “Радзіма” Аляксандр ЛАПАЦЕНТАЎ, заслужаны будаўнік Беларусі, дырэктар ПМК № 241 Уладзімір РАМАНЕНКА, заслужаны работнік банкаўскай сістэмы краіны, начальнік Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці Раіса ЛЫЧКОЎСКАЯ, а таксама заслужаны работнік культуры Беларусі, журналіст і пісьменнік-гумарыст Мікола ПАДАБЕД, заслужаны настаўнік Беларусі Ева ЛАБАЧОВА, член Саюза мастакоў Беларусі Ларыса Журавовіч, дэкан факультэта фізвыхавання МДУ імя А. Куляшова Уладзімір ШУТОЎ, старшыня Рэспубліканскага савета дырэктараў цэнтраў народнай творчасці, дырэктар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай працы Аляг ХМЯЛЬКОЎ.
У прывітальным звароце намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Ганчук адзначыў, што бялынічане паказваюць не толькі майстэрства творчых калектываў, але і саму часцінку прыгожай і ўнікальнай зямлі над Друццю.
-Наш край багаты на таленавітых, добрых і гасцінных людзей. Нямала ў нас і прыгожых мясцін. Мы заўсёды знаходзім, што паказаць сваім гасцям і чым іх прыемна ўразіць, здзівіць.
Словы Андрэя Ганчука выдатна пацвердзіла яркая канцэртная праграма, кожны нумар якой суправаджалі доўгія авацыі залы, гучныя і дружныя выкрыкі: “Брава!”, “На біс!”, “Малацы!”. Нашы артысты сапраўды пастараліся, дорачы гледачам не толькі самыя лепшыя свае нумары, але і часцінкі ўласных душ.
А выканаўцы якія! Народная эстрадная студыя “Колеры” Віктара ХАЛАДЦОВА, сямейна-сваяцкі калектыў “Самародкі” пад кіраўніцтвам Пятра КУДРАЎЦА, народны ансамбль народнай песні “Бялыніцкія музыкі” (кіраўнік – Вольга МАІСЕЕНКА), узорны вакальны ансамбль “Акварэлькі” (Ірына КОСЦІНА), узорны харэаграфічны калектыў “Сузор’е” (Ірына КАЗІМІРСКАЯ), народныя вакальныя ансамблі “Славяне” (Хрысціна ВАРАБ’ЁВА) , “Бялыніца” (Таццяна ГРЫБКОВА), “Вабічанскія ўзоры” (Алена КАЛАКУСТАВА), харэаграфічныя калектывы “Стыль-дэнс” (Алена ЛЮБІМАВА) і “Праменьчыкі” (Таццяна ЧАЙКОВА), вядомыя і папулярныя выканаўцы Ірына ЧУБІКАВА, Уладзіслаў КАРАЛЁНАК, Лілія ЛАХЦІКАВА, Хрысціна Вараб’ёва, Юрый ДЗЕРАВЯШКІН!
Усе яны, і творчыя калектывы, і індывідуальныя выканаўцы, ужо дасягнулі вельмі значных вышыняў свайго развіцця. У скарбонцы кожнага з іх – ганаровыя званні, лаўрэацтва прэстыжных рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, значныя творчыя перамогі. Безумоўна, сваім высокім майстэрствам, прафесіяналізмам, сваёй харызмай яны проста не маглі не “запаліць” гледача – удзячнага, уважлівага і ў той жа час патрабавальнага.
Усе бялыніцкія ўдзельнікі “Фестывалю народных талентаў Магілёўшчыны”, канечне ж, у трывалы і магутны падмурак нашай агульнай духоўнай спадчыны паклалі яшчэ адну вельмі значную і важкую цаглінку свайго даробку, які таксама дазваляе ўсім нам ганарыцца тым, што мы – бялынічане!
Міхась КАРПЕЧАНКА.
Поделиться: