28 марта
Падзяліліся вопытам з калегамі

На мэтавай пляцоўцы Бялыніцкага раёна па развіцці вопыту работы па грамадзянска-патрыятычным выхаванні насельніцтва прайшла двухдзённая стажыроўка ідэалагічных кадраў Магілёўскай вобласці. У ёй прынялі ўдзел спецыялісты аддзелаў ідэалагічнай работы і іншыя работнікі, адказныя за ідэалагічную работу на сваіх прадпрыемствах і арганізацыях, з Магілёва, Бабруйска, Быхаўскага, Круглянскага, Дрыбінскага, Шклоўскага і Магілёўскага раёнаў. Удзельнікі стажыроўкі пазнаёміліся з арганізацыяй ідэалагічнай работы ў нашым раёне і наведалі шэраг аб’ектаў.
У самым пачатку стажыроўкі перад гасцямі з прывітальным словам выступіў намеснік старшыні райвыканкама Андрэй ГАНЧУК. Ён расказаў пра наш раён, яго дасягненні ў сацыяльна-эканамічным і культурным развіцці, далейшыя перспектывы і планы.
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына ФУРСАВА пазнаёміла ўдзельнікаў семінара з структурай і накірункамі дзейнасці аддзела. Яна падкрэсліла, што ў раёне склаўся з’яднаны ідэалагічны актыў, а адной з візітных картак аддзела з’яўляецца стварэнне тэматычных відэафільмаў, якія прэзентуюць Бялыніччыну і асвятляюць правядзенне разнастайных культурна-масавых мерапрыемстваў.
У далейшым праграма работы была складзена такім чынам, каб прадэманстраваць гасцям, што ідэалогічная работа – гэта не толькі дзейнасць у працоўных калектывах на прадпрыемствах і ў арганізацыях. Насамрэч, яна датычыцца самых розных бакоў жыцця.
Аб ролі сродкаў масавай інфармацыі і асабіста калектыву раённай газеты “Зара над Друццю” ў грамадскім жыцці ішла размова ў час наведвання рэдакцыі ўстановы. Намеснік начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама Алена ДЗІВАКОВА падкрэсліла, што бялыніцкая раёнка з’яўляецца ў сваім родзе ўнікальным выданнем, якое таксама і праз краязнаўства робіць значны ўклад у выхаванне ў чытачоў любові да Радзімы і павагі да свайго гістарычнага мінулага.
Вялікая размова працягнулася ў актавай зале ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас”. Намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ўстановы Юлія КУДРАВЕЦ, акрамя іншага, засяродзіла ўвагу на развіцці карпаратыўнай культуры і фарміравання пачуцця гордасці за сваю прафесію. У гэтым накірунку на прадпрыемстве шмат што робіцца. Гэта і сумесныя экскурсійныя паездкі, наведванне канцэртаў фестывалю “Славянскі базар у Віцебску”, удзел у культурных і спартыўных мерапрыемствах, арганізацыя сустрэч з ветэранамі галіны. Акрамя таго, імідж прадпрыемства павышаюць працоўныя дынастыі. Усяго іх у лясгасе пяць, а самая старэйшая, Нікановічаў-Хатульковых, вядзе сваю гісторыю з 1957 года.
Юлія Кудравец падкрэсліла, што фарміраванне станоўчага іміджа прафесіі пачынаецца яшчэ з супрацоўніцтва лясгаса са школамі раёна. Напрыклад, многія з тых падлеткаў, якія працуюць улетку ў складзе студатрадаў у пітомніку лясгаса, і дарослае жыццё звязваюць з працай у лясной гаспадарцы.
Абмеркаванне новых формаў выхавання годных грамадзян краіны адбывалася ў час наведання Цяхцінскага ВПК ДС СШ. Пастаянныя чытачы раёнкі ведаюць, што школа мае статус школы Міру і шчыльна супрацоўнічае з абласным аддзяленнем ГА “Беларускі фонд міру”. Аб выхаванні дзяцей у духу міратворнасці, развіцці ў іх талерантнасці і дабрыні, а таксама аб акцыях і праектах, якія рэалізуюць цяхцінскія школьнікі, расказала намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Галіна САМУЛЁВА. А самі хлопчыкі і дзяўчынкі парадавалі гасцей цікавым канцэртам і змястоўным паседжаннем школьнага парламента.
Тут жа прайшла ўдзельнікі стажыроўкі правялі дзелавую гульню “Фарміраванне жыццёвых каштоўнасцяў”.
Пасля гэтага работа групы зноў перамясцілася ў Бялынічы, а лейтматыў размовы схіліўся ў бок тэмы здароўя і здаровага ладу жыцця. І гэта зразумела, бо менавіта добрае самаадчуванне і моцнае здароўе з’яўляюцца падмуркам для любой дзейнасці: ці то плённая праца, ці то актыўны адпачынак і творчасць. А тое, што для актыўнага адпачынку і заняткаў фізкультурай і спортам у Бялынічах створаны ўсе неабходныя ўмовы, госці даведаліся ў час наведання ФАКу “Друць” і Цэнтра здароўя і прыгажосці ПМК-241.
Другі дзень стажыроўкі пачаўся з наведвання мастацкага музея імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі і цэнтральнай раённай бібліятэкі. Госці пазнаёміліся з экспазіцыяй музея, работай калектыву установы. Пра значную ролю ўстановы ў жыцці раёна сведчыць той факт, что па выніках мінулага года музей наведалі каля 12 тысяч чалавек, а яго калектыў стаў лаурэатам спецыяльнай прэміі райвыканкама імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі за лепшую дзейнасць па эстытычным і духоўна-маральным выхаванні насельніцтва.
Дырэктар ДУК “Бялыніцкая цэнтральная бібліятэчная сістэма” Ірына КОННАВА прэзентавала прадукты дзейнасці калектыву ўстановы на ніве краязнаўства, якое з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў работы па грамадзянска-патрыятычным выхаванні насельніцтва. Цікавасць прысутных выклікалі такія праекты, як база дадзеных “Электронная кніга Памяць Бялыніцкага раёна”, “Літаратурная карта Бялыніцкага раёна”, а таксама краязнаўчы відыёфільм, прысвечаны вёскам Бялыніччыны.
Апошнім пунктам прыпынку ўдзельнікаў стажыроўкі стаў аграгарадок Вішоў, дзе госці пазнаёміліся з багатым вопытам СВК “Калгас “Радзіма” па захаванні і прымнажэнні працоўных дасягненняў, кадравай палітыкай, падтрымкай ветэранаў працы і моладзі. Менавіта гэта праца ў комплексе дае адчувальны вынік па развіцці пачуцця любові да малой радзімы і гонару за сваё сельскагаспадарчае прадпрыемства.
На ўсіх мерапрыемствах госці задавалі пытанні і заўсёды атрымлівалі аргументаваныя, канкрэтныя адказы. Гэта таксама спрыяла таму, што ўсе засталіся задаволеныя сваёй двухдзённай стажыроўкай.
Андрэй СУПІТАЛЁЎ.
Поделиться: