Четверг, 4 сентября 2025 года
Russian Belarusian English
29 марта

Нашага краю таленты

Раённы мастацкі музей імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі прадаўжае рэалізацыю праекта “Самабытныя таленты Бялыніччыны” і знаёміць бялынічан, гасцей райцэнтра з таленавітымі землякамі. На працягу сакавіка ўсе жадаючыя могуць наведаць першую персанальную выставу Ліліі СТАНЧЫК “Наш край – нашы людзі” і ўбачыць экспанаты, выкананыя ў тэхніцы фларыстыка і цестапластыка.
Лілія Сямёнаўна працуе настаўніцай дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва раённай дзіцячай школы мастацтваў. Як, бясспрэчна, таленавітая і рознабакова адораная асоба, працуе ў розных накірунках: займаецца фларыстыкай (карціны з кветак і лісця), саломапляценнем, вырабляе аплікацыі з крупы і мазаікі з паперы. А некалькі гадоў таму адкрыла для сябе тэхніку цестапластыкі – стварае розныя фігуркі, карціны і цэлыя кампазіцыі з салёнага цеста. Такі від лепкі яшчэ называюць біякерамікай ці “мукасолькай”.
– Захапілася гэтым незвычайным відам мастацтва пасля таго, як аднойчы ўбачыла ў часопісе “Ксюша” вырабы з цеста, – расказвае Лілія Станчык. – Паспрабавала зрабіць іх на занятках з дзецьмі, але адразу не спадабалася, бо ўсе перапэцкаліся цестам. Потым прыстасаваліся, і справа стала спо­рыцца.
Усё, што патрэбна для творчасці на першым этапе, – у правільных прапорцыях замясіць цеста на салёнай вадзе. І ляпі, што хочаш, наколькі дазваляе фантазія і майстэрства.
Лілія Станчык вырабляе звязаныя агульным сюжэтам карціны-пано. Для гэтага з сырога цеста напачатку робяцца нарыхтоўкі, на якіх майстрыха прачэрчвае задуманыя рысы і элементы дэкору. З дробнымі дэталямі даводзіцца карпатліва папрацаваць, бо цеста хоць і пластычнае, але не настолькі, як гліна ці пластылін. Потым нарыхтоўкі трэба высушыць, пафарбаваць, пакрыць лакам. Аснова для карціны гатова. Наступным этапам з’яўляецца пашыўка прыгожага адзення для персанажаў, падрыхтоўка фону з тканіны і рамкі для пано. У выніку з гэтых, на першы погляд, простых матэрыялаў атрымліваюцца сапраўдныя шэдэўры.
Лілія Сямёнаўна прывівае любоў да стварэння мастацкіх твораў з салёнага цеста і сваім выхаванцам. Яны вучацца самастойна рабіць самыя простыя рэчы, лялькі і фігуркі, падзелкі да святаў, а таксама ствараюць і калектыўныя карціны. Варта зазначыць, што лепка з салёнага цеста спрыяе не толькі развіццю творчых здольнасцяў дзяцей, але і маторыкі маленькіх рук, выхаванню ў іх акуратнасці.
Назва выставы цалкам адпавядае галоўнай сюжэтнай лініі карцін Ліліі Станчык. Гэта разнастайныя сюжэты на тэму традыцыйнага вясковага побыту, часам замілаваныя і сур’ёзныя, але болей вясёлыя і жартоўныя. Вось сям’я сабралася за самаварам для чаявання. А вось жонка ў яркім сарафане сустракае з дарогі мужа, там скрыпач крочыць праз вёску. А тут дзед і бабка прытуліліся адзін да аднаго і бавяць ціхі вечар каля печы…
На выставе ёсць на што паглядзець і чым уразіцца. Выставачная зала музея напоўнена прыемнай цеплынёй і святлом, якія выпраменьваюць незвычайныя экспанаты, створаныя ўмелымі рукамі Ліліі Станчык.





­
Андрэй СУПІТАЛЁЎ.
Поделиться:

Афиша и объявления

28 августа
В целях профилактики производственного травматизма, соблюдения требований законодательства об охране труда в организациях, выполняющих лесосечные работы...
22 августа
26 августа 2025 г. с 14.00 до 16.00 тематическую «прямую телефонную линию» на тему «Порядок ввоза товаров для личного пользования при переселении на постоянное...
22 августа
понедельник с 11.00 до 20.00вторник–пятница с 8.00 до 17.00перерыв на обед с 13.00 до 14.00
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00