Среда, 2 июля 2025 года
Russian Belarusian English
4 апреля

БАЦЬКОЎСКІ СХОД

Вырашаць праблемы разам
Звыш 300 чалавек з ліку настаўнікаў устаноў адукацыі раёна і бацькоў сабрала ў суботу канцэртная зала РЦК, дзе адбыўся агульнараённы бацькоўскі сход на тэму: “Сучасныя падлеткі: прастора праблем і вырашэнняў”.
Удзельнічалі ў сходзе прадстаўнікі раённай улады, аховы здароўя, праваахоўных органаў, пракуратуры, РАНС і іншых суб’ектаў прафілактыкі.
Менавіта ў сям’і, а не ў сценах устаноў агульнай ці, напрыклад, дадатковай адукацыі, развіваецца асоба, фарміруюцца яе звычкі, адносіны да свайго здароўя, да сябе і тых, хто цябе акружае, -- гэтыя словы гучалі з вуснаў кожнага выступоўцы.
-- Аднак сучасная сям’я не можа выхоўваць дзіця ізалявана ад іншых выхаваўчых інстытутаў, -- прадоўжыла тэму начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццяна МЯКШЫНА. – Нярэдка бацькі, самаўхіляючыся, перадаюць эстафету выхавання дзіця школе. Між тым, у асобасным фарміраванні школьніка павінны ўдзельнічаць абодва бакі, асабліва гэта тычыцца падлеткавага перыяду, калі на пярэдні план выступае сацыяльна-псіхалагічная адаптацыя.
Калі падлетак не мае поспехаў у вучобе ці магчымасці займацца прэстыжнай працай, ён будзе шукаць задавальненне ў іншых справах, не заўсёды законных. З мэтай карыснага баўлення вольнага часу ва ўстановах агульнай і дадатковай адукаці раёна працуюць аб’яднанні па інтарэсах разнастайнай накіраванасці:спартыўнай, мастацка-эстэтычнай, турысцка-краязнаўчай, тэхнічнай і эколага-біялагічнай…
Традыцыйнымі сталі правядзенні спартыўных святаў, сумесных канцэртаў, паходаў, сяброўскіх матчаў паміж бацькамі і дзецьмі.
Таццяна Уладзіміраўна распавяла таксама і аб рабоце, якая праводзіцца ў раёне, накіраванай на прававую асвету і выхаванне непаўналетніх. А гэта найперш тыдні прававых ведаў, у рамках якіх школьнікі сустракаюцца з супрацоўнікамі РАУС, РАНС, пракуратуры, ЦРБ, прававыя алімпіяды і інш.
Добраўпарадкаванне тэрыторый, навядзенне чысціні на прысядзібных участках і ў грамадскіх месцах, збор другаснай сыравіны, удзел у працы студэнцкіх атрадаў – асноўныя накірункі працоўнага выхавання непаўналетніх ва ўстановах адукацыі Бялыніччыны. Дарэчы, летась у студатрадах карысна правялі свой вольны час 125 непаўналетніх.
Аб стане падлеткавай злачыннасці і яе прафілактыцы прысутным распавялі памочнік пракурора раёна Наталля НІКАЛАЕНКА і часова выконваючы абавязкі начальніка РАУС Віктар ЛЫСКОЎСКІ. Лічбы статыстыкі, на жаль, не станоўчыя. У мінулым годзе колькасць злачынстваў, зробленых непаўналетнімі, у параўнанні з 2014 годам павялічылася ўдвая (6, 3). Узрос лік падлеткаў, якія ўдзельнічалі ў злачынствах (6, 5) і зробленых у групе (3, 1), у групе з дарослымі (2, 0), у стане алкагольна ап’янення (1,0). Ужо сёлета зарэгістравана 1 злачынства, зробленае непаўналетнім. Дарэчы, усплёск зафіксаваных летась злачынстваў – 83,3 % ад агульнай іх колькасці -- прыйшоўся на час летніх канікулаў.
Аб неабходнасці фарміравання ў непаўналетніх свядомых і адказных адносінаў да асабістай і грамадскай бяспекі распавёў начальнік РАНС Віталь ВОРАНАЎ. Ён прывёў лічбы пажарнай статыстыкі, асобна спыніўся на пытаннях бяспекі дзяцей, якія жывуць у сельскай мясцовасці, набліжэння купальнага сезона.
-- З 2008 года ў раёне на пажарах загінулі 2 дзяцей, летась на рацэ Аслік патануў школьнік, -- зазначыў Віталь Валянцінавіч. – Прыходзіцца канстатаваць, што часта трагедый удалося б пазбегнуць, каб дарослыя надалі сваім дзецям крыху больш увагі. Трывожыць і тое, што некаторых бацькоў даводзіцца не толькі кантраляваць, але і нават прымушаць захоўваць элементарныя правілы бяспекі.
Уражальным пацвярджэннем гэтых слоў стаў прагляд відэафільма “Каштоўнасць імгнення”, дзе адлюстроўваліся трагічныя вынікі, калі дзеці літаральна на некалькі хвілін заставаліся без увагі бацькоў.
Праблемы, звязаныя з няправільным палавым выхаваннем падлеткаў, агучыў урач-гінеколаг ЦРБ Мікалай СМАЛЯР, а педагог-псіхолаг СШ № 2 Зоя САГІНА разам з бацькамі паспрабавала разабрацца ў асаблівасцях падлеткавага ўзросту. Значнасць маральнага выхавання ў сям’і ў сваім выступленні падкрэсліла член царкоўнага савета храма ў гонар Бялыніцкай іконы Божай Маці Алена ГРЫБАЙЛАВА.
Добрай традыцыяй на бацькоўскім сходзе стала ўручэнне падзячных лістоў раённага выканаўчага камітэта бацькам, чые дзеці прымаюць актыўны ўдзел у жыцці школы, дабіваюцца добрых вынікаў у вучобе, спорце і творчасці. Словы падзякі за добрае выхаванне дзяцей намеснік старшыні райвыканкама Андрэй ГАНЧУК выказаў бацькам 19 вучняў.
Вольга НАБОКАВА.
Фота аўтара.
На здымку: падзячны ліст райвыканкама за добрае выхаванне дачкі Ульяны, якая вучыцца ў СШ №1, сярод іншых атрымалі Таццяна і Уладзімір ЦЕЦЕРУКОВЫ.
Поделиться:

Афиша и объявления

27 июня
28 июня 2025 г. с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию в райисполкоме проведет Смычек Александр Владимирович, первый заместитель председателя – начальник...
26 июня
Личный прием граждан
26 июня
Белыничское открытое акционерное общество «Агросервис» сообщает, что 1 июля 2025 года в 14:00 в актовом зале (Белыничский район аг.Искра, ул. Центральная,...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00