Среда, 1 мая 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Сапраўдныя зорачкі вырастаюць у «Созвездии»
18 апреля

Сапраўдныя зорачкі вырастаюць у «Созвездии»

Дзіцячы ўзорны харэаграфічны калектыў РЦК “Созвездие” можна лічыць, калі гаварыць маладзёжнай мовай, фішкай раёна.
Чародка гарэзлівых дзяўчат, хлопчык, які вучыць залу танцаваць “дыска” і па-заліхвацку выконвае складаныя лацінаамерыканскія танцы, запомніліся не толькі бялыніцкім гледачам, але і строгаму журы абласных і рэспубліканскіх конкурсаў, у якіх неаднаразова ўдзельнічалі юныя таленты.
— Калектыў быў арганізаваны ў 2002 годзе, — распавядае яго стваральнік і кіраўнік Ірына КАЗІМІРСКАЯ. – Дзеці, якія займаюцца ў нас, падзеленыя на 4 узроставыя групы: дашкольнікі – 1 клас, 1-2 класы, 3-4 класы і старэйшая група – 7-9 класы. Таксама нашы выхаванцы складаюць асноўную частку калектыву барабаншчыц, які дзейнічае пры раённым Цэнтры культуры. У мінулым годзе ўзорны харэаграфічны калектыў “Созвездие” заняў ІІІ месца ў Рэспубліканскім танцавальным фестывалі “Dance Fantasy 2015” Беларускай федэрацыі сучаснага танца, удзельнічалі ў I Міжнародным фестывалі мастацтваў “Музыкі свет” і дадалі ў сваю скарбонку ўзнагарод дыпломы І ступені ў намінацыі “Народны танец” і ІІ ступені ў намінацыі “Эстрадны танец”. Прымалі мы ўдзел і ў абласным “Фестывалі народных талентаў Магілёўшчыны”.
Сапраўды, у зале, дзе праходзяць рэпетыцыі бялыніцкіх “зорачак”, разнастайныя ўзнагароды займаюць цэлую шафу.
За ўсімі гэтымі бліскучымі перамогамі стаіць цяжкая, карпатлівая праца, гадзіны рэпетыцый. Ірына Казімірская распавядае, што вельмі любіць сваю работу і поўнасцю аддаецца ёй. І дзеці вельмі стараюцца. Адна справа знайсці прыгожую музыку, падабраць рухі, а зусім іншая – навучыць зладжана танцаваць малышню, прывіць ёй уменне працаваць у камандзе, падтрымліваць адзін аднаго. Да таго ж, амаль усе касцюмы для выступленняў Ірына Іванаўна шые сама.
Працаваць з дзецьмі – вялікая адказнасць. Для іх трэба быць і настаўнікам, і псіхолагам, і лепшай сяброўкай.
— Таленавітых дзяцей, якія любяць і жадаюць танцаваць, вельмі многа, — адзначае Ірына Казімірская. – Некаторыя прыходзяць да мяне яшчэ дашкольнікамі. Напрыклад, Назар АНЦІПІРОВІЧ. Мы пазнаёміліся з ім, калі хлопчык наведваў дзіцячы садзік №3. Яго проста немагчыма было не заўважыць. Тым больш, што стараннасці Назару не займаць. Такія музычныя нумары, як “Настаўнік танцаў”, “Вася-васілёк” з яго ўдзелам вельмі падабаюцца гледачам. Мне цяжка каго-небудзь са сваіх выхаванцаў назваць лепшым. Кожны выконвае ў танцавальным нумары сваю ролю і робіць гэта ад усяе душы.
Святлана МАГІЛЕЎЧЫК
Поделиться:

Афиша и объявления

30 апреля
8 мая 2024 г. с 10.00 до 11.00 в здании райисполкома пройдет выездной прием граждан и представителей юридических лиц, прямая телефонная линия
18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00